21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

10 год "Народнаму альбому"

25.08.2009 21:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 сьнежня праекту "Народны альбом" - 10 год. З гэтай нагоды - сьвяточная вечарына ва ўжо родным для ўсiх прыхiлькаў беларускай музыкi клюбе "Фартуна". Чым стаўся за гэты час "Народны альбом" цi можна чакаць ад праекту яшчэ сюрпрызаў? Сьвяткаваньне пройдзе ў выглядзе песьняў-танцаў, удзел возьмуць Кася Камоцкая, Лявон Вольскi, Зьмiцер Вайцюшкевiч, Мiхал Анемпадыстаў, Веранiка Круглова завiтае з самога Бэрлiну ды iншыя, сапраўды доўгачаканыя госьцi. Менавiта зь сьнежню 1997-га "Народны альбом" зьявiўся ў продажы. У памяцi замацавалася, як тады ўсiх захапiла "народнаальбомаўская" завiруха. Кожны, хто меў хоць якое-небудзь уяўленьне пра тагачасную беларускую культуру, слухаў "НА", размаўляў пра "НА" i захапляўся iм. З тае часоў "НА" ўвасобiўся ў выдатны падарунак, стаў унiвэрсальнай тэмай для размоваў, нагодай выпiць, а што ўжо казаць пра "засьпяваць", калi тыя ж "Простыя словы" дагэтуль пяюць па пад'ездах i на заднiх сядзеньнях турыстычных аўтобусаў. Хто ня ведае простыя словы "Простых словаў"? Нашая баляда з цудоўным фiлязофскiм зьместам i наш гiмн, якi ўвайшоў з намi ў ХХI стагодзьдзе. "НА" быў сапраўды першай ластаўкай - такi пэўны выбух: людзi, якiя цiхенька рабiлi сваю справу, проста сабралiся i забацалi гэткi шэдэўр, якi, далiбог, будзе цанiцца i слухацца да таго часу, пакуль сонца будзе сьвяцiць, а музычныя носьбiты - чытацца. "Народны альбом" таксама можна лiчыць адным зь першых крокаў да папулярызацыi беларускай музыкi, надзвычай удалая спроба зрабiць музыку прымальнай i дасягальнай сярод насельнiцтва (пераважна былi ўцягнутыя i актывiзаваныя пласты насельнiцтва з пачуцьцём гумара i якой-нiякой доляй адукацыi). "НА", да таго ж, зьявiўся вельмi своечасова i да месца - ня часта здараецца, каб часавыя i прасторавыя ўмовы былi так блiскуча выкананыя. Добра, каб раз на дзесяць год. Чым стаў "Народны альбом" за гэтыя дзесяць год? Нашым маленькiм культам, i нiяк iнакш. Вялiкабрытанiя мае Морысi, ЗША - ня ведаю - Green Day? Няхай будзе Брус Спрынгстын. То бок, нацыянальныя культы iснуюць, i пачынаецца ўсё менавiта з такiх прасьвятленьняў, адкрыцьцяў, калi пераадольваюцца пэўныя межы, па-новаму асэнсоўваюцца нейкiя падзеi i вось - выдатны прыклад удалага супрацоўнiцтва, проста таленавiты супольны праект, якi сваёй надзвычайнай стылiстычнай свабодай надалей нiбыта разьнявольвае музыкаў. Што тычыцца самой iмпрэзы, Мiхал Анемпадыстаў адразу адрэзаў: сюпрызаў, маўляў, ня будзе. "Бо нiякiя сюпрызы i не патрэбныя! - даводзiць сваю думку iдэйны натхняльнiк "НА". "Народны альбом" - гэта такi своеасаблiвы спэктакль, i ён ня можа зьмянiцца, у iм ня можа быць сюрпрызаў. Уявiце сабе, што вы тэлефануеце рэжысэру "Тутэйшых" i пытаецеся - ну, якiя будуць сюпрызы? Тут завершаная форма, свая пэўная драматургiя, i ўносiць у яе сюпрызы - ня бачу сэнсу".  Але Мiхал Анемпадыстаў глядзiць на гэта i зь iншага боку: "У Народнага альбома штораз новае месца, публiка, зноў-такi, заўсёды розная… Усё гэта стварае адметную атмасфэру… Усе НА, нягледзячы на тое, што сам прадукт гучыць у нязьменнай пасьлядоўнасьцi, спраўджваюцца па-рознаму. I ў гэтым, на маю думку, галоўная iнтрыга. Мы ня ведаем, што атрымаецца! Якiя жарты ўзьнiкнуць, якiя, можа, удалыя iмправiзацыi… I ўсё гэта больш каштоўна, чымсьцi нешта загадзя падрыхтаванае". Хочацца толькi выказаць надзею, што надалей "Народны альбом" будзе праходзiць з такой жа стабiльнай пэрыядычнасьцю, як i спэктаклi "Тутэйшыя". I, безумоўна ж, самы час замахвацца на перавыданьне. 18 сьнежня. Клюб Фартуна. 19:00. Т. 1948887, 7103904 Марыя Грудзько, "Тузiн Гiтоў" 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 сьнежня праекту "Народны альбом" - 10 год.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика