Адкуль у Дзеда Мароза Снягурка, калі ў яе няма бацькоў?
Еўрарадыё задавала дзіцячыя і падступныя пытанні Дзеду Марозу
Мы вырашылі адшукаць сапраўднага Дзеда Мароза для патрабавальнага дзіцяці і праверыць дзядулю на прафесійную прыдатнасць. Журналіст прапанаваў адказаць яму на шэраг дзіцячых і наіўных пытанняў. Аказалася, што гэта задача не з лёгкіх: адныя кідалі трубку, другія прапанавалі патэлефанаваць па іншым тэлефоне, трэція толькі гучна смяяліся. Нават грашовае заахвочванне ў 40-80 долараў за 30-хвіліннае свята не ўсіх спакусіла. Выдуманую гісторыю: маці шукае Дзеда Мароза для 5-гадовага сына, які ў любы момант можа задаць неардынарнае пытанне, - спачатку слухалі з разуменнем, але пасля 3-4 пытанняў не хавалі свайго раздражнення і пыталіся, колькі будзе іх катаваць мой “маленькі монстр”, і вінавацілі мяне, што выгадавала такое меркантыльнае дзіця. Еўрарадыё: Першае пытанне, дзе вы жывяце? Дзед Мароз: Мы жывем у Белавежскай пушчы. Еўрарадыё: Ці ёсць у вас жонка? Дзед Мароз: Не, у мяне толькі ўнучка Снягурка, і ўсё. Еўрарадыё: Адкуль у вас унучка, калі ў вас няма жонкі? Дзед Мароз: Жонка Снежная Каралева з’ехала. Еўрарадыё: Чаму вас нельга сустрэць у звычайнай краме? Дзед Мароз: Можна. Не я, а мой кланаваны брат. Еўрарадыё: Вы адразу ж прызнаецеся, што ў вас ёсць кланаваныя браты? Ён жа ўпэўнены, што вы адзіны. Дзед Мароз: (паўза) Не, ну калі ласка. Мы самі артысты і можам выкруціцца з любой сітуацыі. Ну, проста па рэкламе яшчэ шмат іншых дзедаў марозаў. Патэлефануйце ім, таму што Ну, не ведаю. Я б не паехаў да такога дзіцяці, які шмат Дзед Мароз - гэта казка. Разумееце? Мы прыязджаем з музыкай, робім жарты, конкурсы, гумар. А вось гэта ўсё Ці ў вас расце меркантыльнае дзіця, ці ў яго неправільнае выхаванне. І на гэтым Дзед Мароз скончыў гутарку і кінуў тэлефонную трубку. Хаця ў аб’яве значылася, што пры жаданні для дзіцяці напішуць індывідуальны сцэнарый. Другі Дзед Мароз адразу ж згадзіўся адказаць на нашыя пытанні, але пасля першага (ці зможаце вы прачытаць любы верш не ўключаны ў сцэнар) папрасіў пазваніць яму праз некалькі хвілін. Пасля ён паабяцаў, што калі абярэм яго, тады ён абавязкова што-небудзь вывучыць. На гэты раз Дзед Мароз настолькі ўвайшоў у азарт, што пачаў сам прапаноўваць нестандартныя варыянты свята для дзіцяці. Нават прапанаваў увайсці не праз дзверы, а акно. Толькі ўсе клопаты па арганізацыі (наняць пад’ёмны кран) папрасіў бацькоў узяць на сябе. І тым не менш, на некалькі пытанняў яму прыйшлося адказаць. Еўрарадыё: Дзе вы бярэце падарункі? Дзед Мароз: Робім іх са сваімі гномамі. Еўрарадыё: Ці сапраўдная ў вас барада? Дзед Мароз: Так, але калі ён будзе торгаць яе, тады не атрымае падарунак. Еўрарадыё: У чым вы ходзіце летам? Дзед Мароз: Я заўсёды хаджу толькі ў касцюме. А летам проста сяджу і раблю падарункі са сваімі гномамі. Мне заўсёды холадна, таму што вакол мяне толькі снег і алені. Еўрарадыё: А калі дзіця папросіць паказаць сапраўднага аленя? Дзед Мароз: Дык я пакажу, калі гэта будзе ўваходзіць у кошт заказу. Нягледзячы на ўсе наіўныя пытанні Дзед Мароз усё ж такі згадзіўся зладзіць свята майму дзіцяці і прызнаўся, што такой сур’ёзнай замовы ў яго яшчэ не было. Еўрарадыё: А колькі гэта будзе каштаваць? Дзед Мароз: Колькі па часе будзе мяне дратаваць ваша дзіця? Еўрарадыё: Хвілін 30-40. Дзед Мароз: 50 долараў. У агенцтве, дзе працуе наступны Дзед Мароз, незвычайным пытанням здзівіліся, але з упэўненасцю сказалі, што прафесійны дзядуля з 10-гадовым стажам зможа даць адпор малому дзіцяці. Трэба аддаць належнае, трэці Дзед Мароз без запінкі адказваў на любыя пытанні, але нават яго дзіцячае пытанне збіла з панталыку і заставіла задумацца. Еўрарадыё: У мінулым годзе сын задаў пытанне, калі Дзед Мароз памрэ, хто яму будзе дарыць падарункі? Дзед Мароз: А хто сказаў, што ён памрэ? Дзед Мароз - гэта казка, таму ён ёсць заўсёды. Еўрарадыё: Ці ёсць у вас жонка? Дзед Мароз: Не, у Дзеда Мароза ёсць толькі яго ўнучка Снягурка. Еўрарадыё: А хто яе бацькі? Дзед Мароз: А! Нават такія пытанні былі? Сур’ёзная заяўка на перамогу. Выдатнае пытанне! (паўза) Вы паставілі мяне ў тупік. Напрыканцы нашай гутаркі Дзед Мароз сам папрасіўся прыйсці да малога на свята: занадта цікавымі і нечаканымі яму паказаліся пытанні. Аказалася, што такое пытанне не толькі не пад сілу Дзеду Марозу, але і сама Снягурка не ведае, хто яе бацькі. Еўрарадыё: А хто вашыя бацькі? Снягурка: Вясна і вось я яшчэ і не прыдумала (смяецца). Вясна і Мароз. Званіце абавязкова, я не разгублюся. Люблю такіх нестандартных дзяцей; пасля іх пачынаеш думаць па-іншаму. Мне самой стала цікава. Я абавязкова праэкзаменую свайго Дзеда Мароза, калі ён вернецца. Ён працуе КВН-шчыкам. Можа, і выкруціцца. 31 студзеня замовіць Дзеда Мароза разам са Снягуркай ў першай палове дня каштуе 40 долараў (30 хвілін), у другой - 70-80 долараў. Шкада, але адшукаць беларускамоўнага Дзеда Мароза Еўрарадыё не змагло. Кацярына Ярмалаева Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё задавала дзіцячыя і падступныя пытанні Дзеду МарозуМы вырашылі адшукаць сапраўднага Дзеда Мароза для патрабавальнага дзіцяці і праверыць дзядулю на прафесійную прыдатнасць.
|
|