Сярэдні кошт навагодняй вечарыны ў рэстарацыях Мінску
Дзе вы будзеце сустракаць навагоднюю ноч, залежыць ад таго, якую суму вы гатовыя ў гэтую ноч выдаткаваць. Колькі грошай плануюць патраціць мінчукі ў ноч з 31-га на 1-е?
- Пытанне, канешне, цікавае Кожны год гэтая сума расце і расце. Мне падаецца, мінімум долараў 50. - Добрая сума. Долараў 500 сыходзіць. Для мяне гэта самае лепшае свята. - Гэта цяжкое пытанне, я вам адказаць дакладна не змагу, нават прыблізна. - Долараў 30 - 20-25 тысяч, не болей. 25 тысяч - гэта ліміт. Калі вы не хочаце псаваць навагодні настрой стаяннем ля кухоннай пліты, можна пайсці ў рэстарацыю альбо ў начны клуб. Вас там не толькі накормяць і напояць, але і праграму за вас прадумаюць. Заплаціць, праўда, давядзецца больш за 25 тысяч. Сярэдні кошт навагодняй вечарыны ў мінскім рэстаране будзе каштаваць каля 100 долараў - частку плаціце за ўваход, на астатнія замаўляеце ежу. У рэстаране “Акропаль”, напрыклад, уваход і праграма абыйдзецца ў 200 тысяч беларускіх рублёў. На 180 тысяч можна замовіць халодныя і гарачыя закускі, садавіну, спіртное, гарачыя стравы. За такую ж суму можна знайсці і больш разнастайнае меню. Дзве салаты, гарачая страва, гарнір да яе, асарці з агародніны, асарці з мяса, бутэрброды з ікрой, лімон, бутэлька гарэлкі, шампанскае, літр соку і “бонакву” вам пададуць у рэстаране “Батыскаф”. Гэта будзе каштаваць 80 долараў, сюды ж увагодзіць і шоў-праграма з жывой музыкай, феерверкам, Дзедам Марозам і Снягуркай, а таксама стрыптызам. За вядомага вядучага навагодняй вечарыны давядзецца даплаціць таксама. Так, 130 долараў каштуе Новы год у рэстаране Saloon. Там шоў-праграму будзе весці вядомы беларускі музыка Аляксандр Памідораў. Наста Ігнатовіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзе вы будзеце сустракаць навагоднюю ноч, залежыць ад таго, якую суму вы гатовыя ў гэтую ноч выдаткаваць.
|
|