Што абяцае у 2008 годзе нумаралогiя
Нумаралогiя дапаможа даведацца, чаго вам чакаць у наступным годзе. Спачатку трэба даведацца лiчбу свайго года (гэта сума лiчбаў вашай даты нараджэння). Напрыклад, 15 сакавiка 1984 года: 1+5+3+1+9+8+4=31, 3+1=4. Потым патрэбна дадаць да яе лiчбу наступнага года — 1 (2+0+0+8=10, 1+0=1). У вынiку атрымаецца адназначная лiчба. У нашым выпадку: 4+1=5. Гэта i ёсць ваша лiчба наступнага года.
Ваша лiчба 1: У наступным годзе вы закладваеце для сябе аснову на блiжэйшыя 9 гадоў. Можаце ставiць перад сабой важныя задачы i смела здзяйсняць iх, бо 2008-ы пройдзе для вас пад дэвiзам "Бяры ад жыцця ўсё!" Не пужайцеся новых iдэй, нават калi яны падаюцца нерэальнымi. Ваша лiчба 2: Калi вы знаходзiцеся ў пошуку сваёй другой палавiнкi, у наступным годзе ў вас вялiкi шанц сустрэць яе/яго. У 2008-м чакайце вынiкаў ад усяго, да чаго вы iмкнулiся i над чым працавалi ў 2007-м. Аднак не варта сядзець склаўшы рукi. Патрэбна замацоўваць свае поспехi. Ваша лiчба 3: Год абяцае стаць лёгкiм, бесклапотным i будзе багатым на новыя знаёмствы, якiя могуць перарасцi ў нешта большае. Вас чакае поспех у грамадстве, на вечарынках i святах. На працы таксама ўсё будзе складвацца цудоўна. Ваша лiчба 4: Будзьце ўпартымi i добрасумленнымi i вы дасегняце сваёй мэты. Праўда, у асабiстым жыццi лёгкiх раманаў не будзе. 2008 год для вас — час адносiнаў, якiя абапiраюцца на сяброўства i давер. Ваша лiчба 5: На гарызонце нечаканыя падзеi, незвычайныя вандроўкi i цiкавыя знаёмствы. Адказныя рашэннi лепей адкласцi на будучыню. 2008 год — перыяд росквiту асабiстага жыцця. Адзiнокiя могуць знайсцi сваё сапраўднае каханне, сямейным iх другая палавiна адкрыецца з iншага боку, у адносiнах з’явiцца свежасць i навiзна. Ваша лiчба 6: Год абяцае быць спакойным. Вам будзе спрыяць матэрыяльны поспех. Гэта iдэальны час для шлюбу, нараджэння дзяцей i змены дызайну свайго дома. Праца адыдзе на другi план. Калi вам захочацца пабыць адной/аднаму, наведвайце выставы, тэатры, музеi i г. д. Ваша лiчба 7: У справах — перыяд зацiшша. Iснуе верагоднасць паездак i атрымання нечаканых падарункаў. 2008 год — час роздуму, пераасэнсоўвання каштоўнасцяў жыцця. Ваша лiчба 8: Калi мiнулыя 7 гадоў вы рухалiся ў правiльным накiрунку, то менавiта ў 2008-м вы дасегняце сваёй мары. Асаблiва паспяховым год будзе для дзелавых людзей i ўсiх, для каго кар’ера мае вялiкае значэнне. Галоўнае не пужацца браць на сябе адказнасць. Незамужнія жанчыны менавiта ў гэты год могуць узяць шлюб. Ваша лiчба 9: Гэта час звярнуць увагу на сваё здароўе, адпачыць i развiтацца з мiнулым, таму завяршайце даўнiя справы, выкiдвайце непатрэбныя рэчы i развiтвайцеся з непрыемнымi людзьмi. Спакойна падумайце, чаго б вам хацелася дасягнуць у блiжэйшыя гады i што для гэтага трэба. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нумаралогiя дапаможа даведацца, чаго вам чакаць у наступным годзе. |
|