21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дырэктарка Паліны Смолавай абвяргае чуткі пра пераезд спявачкі ў Маскву

26.08.2009 08:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У размове з Рацыяй Аляксандра Горская паведаміла, што Паліна Смолава ўсяго толькі запісвае ў Маскве “больш сур’ёзны матэрыял, бо там лепшая якасць”. Размова пра пераезд - не ідзе.

Нагадаем, днямі “Комсомольская правда в Белоруссии” паведаміла, што Паліна Смолава пераязджае ў Маскву, дзе ейнай кар’ерай зоймецца вядомы бізнэсовец Віктар Батурын, брат жонкі маскоўскага мэра Юрыя Лужкова. Больш за тое, алігарх мае намер прасунуць Смолаву на ўдзел у сёлетнім “Еўрабачанні” ад Расіі. Два гады таму яна спявала на гэтым конкурсе за Беларусь і заняла перадапошняе месца.

Аляксандра Горская сказала Рацыі, што Паліна Смолава насамрэч зараз у Маскве.

— Паліна зараз у Маскве, але пра пераезд пакуль ніхто не вядзе ніякай размовы. Яна проста запісвае там больш сур’ёзны матэрыял, таму што ў Маскве лепшая якасць. Зараз ідзе праца над альбомам і падрыхтоўка да здымкаў кліпа. І тым не менш, балет працягвае тут рэпетыцыі ўсіх новых песень, якія запісваюцца.

— Але раней у інтэрв’ю “Камсамолцы” Паліна сама гаварыла, што ўжо падшуквае кватэру ў Маскве?

— Пакуль мы спыніліся на такім варыянце для сродкаў масавай інфармацыі, што яна запісвае там песні. А што будзе пасля — пасля і пабачым. Яшчэ рана пра ўсё гаварыць.

— Значыць і пра магчымасць выступлення Паліны Смолавай на “Еўрабачанні” ад Расіі таксама рана гаварыць?

— Так, канешне.

— А як асабіста Вы да гэтага ставіцеся?

— Усё магчыма, але не ў гэтым годзе.

Наталля ЯКАВЕНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У размове з Рацыяй Аляксандра Горская паведаміла, што Паліна Смолава ўсяго толькі запісвае ў Маскве “больш сур’ёзны матэрыял, бо там лепшая якасць”. Размова пра пераезд - не ідзе.Нагадаем, днямі “Комсомольская правда в Белоруссии” паведаміла, што Паліна Смолава пераязджае ў Маскву, дзе ейнай кар’ерай зоймецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика