Каця Пытлева з мужам ні разу не сварыліся. А вось мастачка Ніка Сандрос, калі сварыцца з каханым, заўсёды дадае: “Радасць мая”. У Піта Паўлава ў сям’і мачызм, а Лябедзькі выносяць смецце, калі ўжо нельга трываць.
Напярэдадні Дня святога Валянціна Еўрарадыё пабывала ў гасцях у вядомых беларускіх закаханых і пагутарыла з імі на высокія тэмы кахання і не вельмі высокія тэмы бытавога сямейнага жыцця.
Піт Паўлаў, да прыкладу, кажа, што ў іх сям’і пануе мачызм. Галоўны мачо - ён сам, і яшчэ адзін маленькі мачо - адзінаццацігадовы сын Ян Вінцэнт.
Піт Паўлаў: “У нас пануе мачызм у сям’і. Мачо - гэта я. І яшчэ ў нас ёсць адзін мачо - гэта Ян Вінцэнт. Яму 11 год. У нас такі беларускі мачызм. То бок, ва ўсіх у нас ёсць абавязкі. Смецце пераважна выносіць Ян Вінцэнт, калі ідзе ў школу, ці я. І зрэдку-зрэдку Зоя. Зрэдку-зрэдку”.
“Не царская гэта справа,” - дадае жонка Зоя Луцэвіч. Яе галоўны абавязак, які яна выконвае з задавальненнем, - гэта мыццё ваннай. А вось туалет прыбірае толькі Піт.
Затое Адаму Глобусу і яго жонцы Алене Адамчык дзяліць хатнія абавязкі не даводзіцца. За іх усё выконвае домработніца. А пазнаёмілася парачка на танцах. Расказвае Адам Глобус:
“Было гэта вельмі запамінальна. Я прыйшоў у майстэрню. Гляджу - на мальберце вісіць мой капялюш і мой плашч. Я сказаў: якая гэта скаціна павесіла мой капялюш і мой плашч на мальберт? Мне сказалі, што прыйшла тут з Генам Хацкевічам Лена такая Бяляева. Яны зараз танцуюць на танцах. Ну, я пайшоў. Знайшоў Гену, знайшоў Лену. І сказаў: якога ты павесіла мой капялюш на мальберт? Вось так і пазнаёміліся”.
А вось лідэр Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Анатоль Лябедзька не так дасканала памятае момант знаёмства з жонкай Святланай. Аказалася, гэта было не на бульбе, як думаў ён, а ў будатрадзе. Праз 24 гады пасля лёсавызначальнай паездкі ў будатрад Лябедзькі прызвычаіліся ўжо да будзённага жыцця. Хатнія абавязкі строга не дзеляць. Смецце выносяць - калі трываць ужо нельга.
Святлана Лябедзька: “Кветкі - гэта толькі маё. Астатняе - на трох”. Анатоль Лябедзька: “Ну, у нас няма такога, каб дзяліць. Смецце выносім, напрыклад, калі мех поўны і трываць ужо нельга”.
А як вырашаюцца спрэчныя пытанні? Вядома, дэмакратычнымі метадамі.
Анатоль: “Ну, раз у месяц мне нагадваюць, што я дэмакрат і ўзначальваю дэмакратычную структуру. Гавораць: гэта дэмакратыя, так што ты пагаджайся альбо ”
У салісткі гурта "Indiga" Русі і Юры Маціюна таксама дэмакратыя: гатуе той, хто галодны; каму брудна, той прыбірае.
Руся: Мы вырашылі пабудаваць у сваёй сям’і дэмакратыю. Таму мы падзяляем абавязкі вельмі проста. Хто галодны, той гатуе. Каму брудна, той прыбірае ў хаце. Юра: Хто галоўны? Руся: Хто галодны! Еўрарадыё: А хто галоўны? Юра: У нас парламент. Урааа!
У іх маленькай сям’і ёсць і свой дэвіз:
Юра: “Мы - чумавая банда. Такімі соннымі галасамі кажам: мы - чумавая банда, і ідзем мыцца”.
У мастачкі Нікі Сандрос і яе каханага Ігара Кустава цэлы стос сямейных дэвізаў. Па-першае, адзін аднаго яны клічуць “анукі”. Расказвае Ніка Сандрос:
“Па-першае, мы клічам адзін аднаго “анукі”. Сябры пытаюцца: чаго гэта вы адзін аднаго анучкамі называеце? А гэтае слова са старажытнай егіпецкай мовы абазначае “маё жыццё, пачатак усяго”. Па-другое, мы заўсёды кажам адзін аднаму: “Пляваць хацелі”. Вось бачыце, у нас нават на дзвярах напісана, каб ніхто не забыў. Па-трэцяе, мы заўсёды кажам адзін аднаму: “Гэта не важна”.
У сямейным жыцці, лічыць Ніка, вельмі важна умець сварыцца. І робіць гэта парачка вельмі адмыслова:
Ніка: “Руся кажа нам: вы падобныя на анёлаў. Вы, напэўна, ніколі не сварыцеся. А я кажу: трэба ўмець сварыцца. Можна крычаць адзін аднаму: я цябе ненавіджу, радасць мая!”
Саліст гурта “beZ bileta” Віталік Артыст лічыць, што нічога ў іх сям’і не памянялася з нараджэннем дзяцей:
“Дзеці з’явіліся - проста стала большая колькасць нашай тусоўкі”.
А вось ягоная каханая Таня Кушнер з нараджэннем дзяцей адчула, як змянілася яе каханне:
“Я думаю, каханне заўсёды трансфармуецца. І гэтае пачуццё не прытупляецца. Напрыклад, першае, падлеткавае каханне - такое вострае, калючае. Потым каханне становіцца захапляльным, глыбокім. А потым, калі яшчэ дзеці з’яўляюцца, аказваецца, што таксама, як свайго каханага, можна любіць і дзяцей. І гэта не ганебна!”
Нараджэнне дачкі памяняла і жыццё паэта Андрэя Хадановіча і яго жонкі Марыны Шоды.
Андрэй Хадановіч: “Яно зрабілася не проста намінальным жыццём. А ўсё стала больш сапраўдным”.
Што да Марыны, то на пытанне, ці больш посуду даводзіцца мыць, яна адказала:
Марына Шода: “Мыць - больш. Біць - менш. Скандалаў і розных сцэнаў стала значна менш. Іх увогуле не стала”.
А салістка гурта “Клёндайк” Каця Пытлева сцвярджае, што за чатыры гады сумеснага жыцця з мужам Аляксеем Каўганавым яны ні разу не сварыліся:
“Мы не сварымся. Калі ў нас узнікаюць нейкія непаразуменні, гэта ўсё вырашаецца на працягу хвілінаў трыццаці проста шляхам звычайнай размовы. Сёлета будзе чатыры гады сумеснага жыцця. І мы не сварыліся за гэты час”.
Каця таксама прыгадала, як яны з Лёшам пазнаёміліся:
“Мне Лёшанька вельмі спадабаўся. У яго на той час была прычоска — амаль як у мяне зараз. Выбелены ўвесь. Таксама іракез, толькі як у Элвіса Прэслі. І я дала яму падпольную мянушку Дэпеш. Ён у мяне ў тэлефоне Дэпеш дагэтуль”.
Гісторыю знаёмства з мужам Глебам Марозавым узгадвае таксама тэлевядучая Тамара Лісіцкая:
“Мы пазнаёміліся на радыё. Я пачула яго голас. Я тады ведала галасы ўсіх ды-джэяў, а гэты голас быў мне незнаёмы. На ўзроўні голасу і ідэй мне вельмі спадабаўся гэты чалавек, і я пачала яго высочваць. Урэшце мы перасякліся на радыёстанцыі. Потым у нас быў невялікі службовы раман. Паглядзелі адзін на аднаго і падумалі: пры ўсіх мінусах нам разам нядрэнна. І ўсё. Усё пайшло, паехала”.
А кіраўніка гурта “Нейра Дзюбель” Аляксандра Кулінковіча ў яго будучай жонцы прывабіла непрыступнасць, аднак ён быў настойлівым. Кажа, што можа нават кніжкі пісаць, як ахмурыць жанчыну:
Аляксандр Кулінковіч: “Яна была такой недатычнай і непрыступнай вельмі. І гэта мяне страшэнна прывабіла. Як прынцып: пазнаёміцца, запрасіць кудысьці, у рэстаран, напрыклад. Я быў вельмі настойлівы. Кнігі трэба пісаць пра тое, як мужчыны ахмураюць жанчын, а жанчыны ахмураюць мужчын”.
З Днём святога Валянціна вас! Кахайце адно аднаго.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.