21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Максіму Гарэцкаму - 115. На радзіме яго памятаюць

26.08.2009 08:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У лютым адзначаюцца адразу дзве круглыя даты, звязаныя з пісьменнікам: 115 гадоў з дня нараджэння і 70 гадоў з дня расстрэлу. Малой Багацькаўкі, дзе ў сялянскай сям’і нарадзіўся будучы класік беларускай літаратуры, даўно не існуе. Больш за 30 гадоў таму ўтварылі адну Багацькаўку, аб’яднаўшы яе Малую і Вялікую часткі.

У гэтай вёсцы цяпер жыве каля паўсотні жыхароў, і ўсе - пенсіянеры. Яны прарочаць, што Багацькаўка хутка вымрэ, і на яе месцы застанецца толькі музей-сядзіба Максіма Гарэцкага.

Сапраўдны дом Гарэцкіх калісьці згарэў разам з усім фамільным дабром, але на гэтым месцы пабудавалі драўляную хату, стылізаваную пад ХІХ стагоддзе. Там у 1993 годзе адкрылася экспазіцыя.

У адной частцы хаты - сямейныя архівы, фота і кнігі пісьменніка, у іншай - быт беларускага селяніна. Прычым школьнікі, якія часцей за ўсё прыязджаюць на экскурсіі, цікавяцца менавіта жыццёвай часткай музея - як палілі лучыну, як каталі бялізну, як часалі воўну і гэтак далей.

Калі ў Багацькаўцы стваралі літаратурны музей, то меркавалі, што тут пабудуюць новую дарогу, адчыняць краму для турыстаў, пабудуюць дамы для мясцовых жыхароў. Але з усіх планаў спраўдзілася толькі дарога. Таму ўлады Мсціслаўскага раёна ўжо думаюць, што ў будучым рабіць з музеем: пераносіць бліжэй да сталіцаў альбо пакінуць яго ў глыбінцы ў надзеі на развіццё краязнаўчага турызму?

Сапраўдныя сямейныя гісторыі Гарэцкіх яшчэ можна пачуць ад Лідзіі Пятроўны Шнарскай, якая жыве насупраць музея. Яна - далёкая сваячка Гарэцкіх: свякроў даводзілася Максіму і яго братам дваюраднай сястрой.

- А ў Максіма Гарэцкага была яшчэ і малодшая сястра Ганна, - расказвае 77-гадовая бубуля. - Яна так плакала і бегла за цягніком, калі Максіма адпраўлялі ў ссылку, што сама трапіла пад цягнік. Яе пахавалі ў Маскве, у Галавінскім манастыры. Маці адрэзала доўгую касу Ганначкі і закапала яе ў садзе за хатай, і ўвесь час над ёй плакала, пакуль сама не памерла. А за што цяжкая доля выпала самому Максіму? Ён быў добры, вясёлы, разумны чалавек, а яго расстралялі, як ворага народа. За што?..

Лідзія Пятроўна падарыла музею праваслаўны абраз, які дакладна належаў сям’і Гарэцкіх. Гэты абраз калісьці атрымала яе свякроў як удзячнасць за тое, што даглядала Гарэцкіх, калі яны захварэлі на тыф. Разам з набожнікам Шнарскай абраз, які яна атрымала ў спадчыну, упрыгожыў экспазіцыю.

Цікаўныя людзі, якія прыязджаюць у Багацькаўку і наведваюць вясковы музей, адкрываюць для сябе і цяперашнюю актуальнасць творчасці Максіма Гарэцкага, знанага прадстаўніка беларускай думкі. Гэта ён напісаў: "О, пайшлі нам, доля наша, сваё жыццё, наша, і сваю культуру…"

Сяргей Гутарэвіч

www.bulletinonline.org



 



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лютым адзначаюцца адразу дзве круглыя даты, звязаныя з пісьменнікам: 115 гадоў з дня нараджэння і 70 гадоў з дня расстрэлу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика