21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эксперымент над жывёлінай — навошта?

26.08.2009 09:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб лячыць, трэба забiваць. Нiхто не хоча быць злым, бессардэчным, жорсткiм, але для правядзення навуковых эксперыментаў шырока выкарыстоўваюцца жывёлы. Часам яны гiнуць. Адмыслова, дзеля забавы, чынiць пакуты стварэнням прыроды, якiх абралi для медыцынскiх доследаў i навучання студэнтаў, правядзення iспытаў, даследчыкi не жадаюць. Аднак усё роўна — птушачку, безумоўна, шкада.  Вучыцца… на манекене?  Новыя, амаль касмiчныя тэхналогii ў медыцыне i бiялогii, вытворчасцi лекаў сталi цяпер рэальнасцю. Хто з былых хворых хоць раз узгадаў, колькi жывёлiн (няма рознiцы, пацукоў, свiнак, сабак) спатрэбiлася "выкарыстаць" для эксперыментаў i падрыхтоўчых iспытаў, для таго, каб у вынiку ўкаранiць новае лячэнне? Са з"яўленнем помнiка сабачцы Паўлава ў Савецкiм Саюзе пачалi задумвацца над праблемамi бiяэтыкi (навукi аб маральнай дзейнасцi чалавека ў медыцыне i бiялогii), i аб адным з яе галоўных пытанняў — неабходнасцi эксперыментаў над жывёлiнамi. Пакаленнi вучоных i медыкаў вырашаюць адну i тую ж праблему — цi ёсць альтэрнатыва навукова-медыцынскiм эксперыментам над жывымi iстотамi. У шматлiкiх еўрапейскiх краiнах студэнт мае права адмовiцца ад удзелу ў доследах над жывёлiнай, калi тыя чыняць iстоце пакуты i боль. Узамен знаходзяцца альтэрнатыўныя метады навучання — вiдэастужкi, манекены i трэнажоры, камп"ютарныя праграмы. У выпадку, калi над жывёлiнамi праводзяць эксперыменты, паддоследныя арганiзмы знаходзяць iншымi шляхамi. Як сведчыць практыка замежных краiн, гэтыя метады з"яўляюцца даступнымi. Наша краiна таксама не засталася ўбаку — у Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце, напрыклад, вучэбная праграма была перагледжана, i зараз яна арыентуецца на скарачэнне колькасцi жывёлiн, пазбаўленне iх ад пакут, замены стварэнняў, якiя маюць высокаарганiзаваную псiхiку, на iстот з нiзкаарганiзаванай. Замену жывым сабачкам i жабам магчыма, такiм чынам, знайсцi ўжо цяпер. Аднак нескладана падлiчыць — некалькi гадоў таму сiмулятар, якi цалкам iмiтуе чалавечае цела, каштаваў прыблiзна паўмiльёна долараў. Можна набыць тэхналогiю, якая вiртуальна стварае ўсе клiнiчныя тэхнiкi, якiмi павiнен валодаць урач. Уключаючы трохмерную вiзуалiзацыю i iмiтацыю тактыльных адчуванняў. Аднак такая "раскоша" даступная ў асноўным прыватным, дарагiм сусветным вучэбным цэнтрам. I потым, не будзем хлусiць самiм сабе — крый Бог, але ў выпадку, калi неабходна будзе складаная хiрургiчная аперацыя, якому ўрачу мы аддадзiм перавагу? Якi шэсць гадоў "набiваў руку" на камп"ютарных праграмах i рабiў вучэбныя заданнi на штучных узорах тканак i органаў? Цi, можа, лепшы той эскулап, якi хоць i прафесiйны цынiк, але аперацыi вучыўся рабiць на "натуральным", "жывым" сэрцы? Эксперымент — не абыдзецца Як адзначае кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт, загадчык Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыi Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Iгар Тарасюк, у працэсе навучання замяняльныя метады выкарыстоўваюцца шырока, а часам яны могуць быць нават больш эфектыўнымi, чым традыцыйныя доследы над жывёлiнамi. Аднак у эксперыментальнай навуцы не заўсёды можна адмовiцца ад выкарыстання жывёлiн цi знайсцi iм замену: — Калi трэба ацанiць рэакцыю на ўзроўнi ўсяго арганiзма, напрыклад, у таксiкалогii, немагчыма абысцiся без эксперыментальных жывёлiн. Даследаваннi на двух-трох вiдах жывёлiн па-ранейшаму абавязкова праводзяцца пры таксiялагiчнай ацэнцы новых хiмiчных рэчываў, лекаў, — падкрэслiвае суразмоўца. — Пры гэтым дакладныя вынiкi залежаць не столькi ад колькасцi выкарыстаных iстотаў i iх вiдаў, колькi ад якасцi работы з эксперыментальнымi жывёлiнамi. Паводле слоў спецыялiста, альтэрнатыўныя метады i ў нашай краiне таксама ўкараняюцца згодна з так званым прынцыпам трох "R". Rерlасе — замяшчэнне "вышэйшых жывёл" у час бiятэсцiравання на бесхрыбетных, а таксама на малекулярна-бiялагiчныя тэсты; rеduсе — за кошт, напрыклад, удасканальвання статыстычнай работы памяншаецца колькасць доследаў, rеfinе — вельмi важна таксама паляпшаць умовы работы непасрэдна з жывёлiнамi. — Калi абмежаваныя фiнансавыя i матэрыяльна-тэхнiчныя магчымасцi, то палепшыць умовы работы з жывёлiнамi пад сiлу кожнаму эксперыментатару. Наш вiварый размешчаны ў асобным корпусе, са спецыяльна абсталяванымi памяшканнямi. Умовы выключаюць дыскамфорт i стрэс у жывёлiн, мы рэгулярна праводзiм ветэрынарны агляд. Звычайна не прынята казаць, але ў бiяэтыцы вельмi важна, каб жывёла была пазбаўленая ад болю i пакут. Мы маем лiцэнзiю Мiнiстэрства аховы здароўя на выкарыстанне наркатычных сродкаў для абязбольвання i ўсыплення, — кажа I. Тарасюк. — Належныя ўмовы ўтрымання, паўнавартаснае кармленне, дарэчы, не толькi дапамагае развiццю гуманных адносiнаў для жывёлiн, але i гарантуе атрыманне дакладных вынiкаў доследаў. Спачатку — на камп"ютары, а потым ужо са скальпелем Перад тым як пакласцi "пад нож" жывёлу, урач праводзiць вялiкую работу. Спачатку даследчык-эксперыментатар аналiзуе лiтаратурныя крынiцы — а можа, аналагiчны дослед ужо праводзiўся раней, i рэзаць жывёлiну сэнсу няма? Потым iдзе праца на спецыялiзаваных камп"ютарных праграмах па электроннай анатомii, фiзiялогii. Гэта дапамагае распланаваць аперацыю, каб выключыць, зноў жа, бессэнсоўную смерць. Кожны вучоны валодае правiламi абыходжання з жывёлiнамi, прыёмамi перадаперацыйнай падрыхтоўкi, пасляаперацыйнай рэанiмацыi. Дазваляецца эксперымент толькi пасля вывучэння правiлаў бiяэтыкi i размовы з супрацоўнiкам вiварыя, якi адказны за зоа-абарону. У блiжэйшыя гады БелМАПА пачне ўжываць iншыя, "прасунутыя" метады — напрыклад, мадэляваць бiяхiмiчныя, фiзiялагiчныя, таксiкалагiчныя i iншыя працэсы. Цяпер выкарыстоўваюцца метады захоўвання i збору iнфармацыi, метад in vitrо, калi тканкi жывёл могуць быць заменены на раслiнныя i iншыя. — Даследчык зацiкаўлены ў тым, каб жывёлiна была пазбаўлена ад стрэсаў, хваробаў, траўмаў. Iнакш вынiкi доследаў могуць быць недакладнымi. Дарэчы, гуманныя адносiны да жывых iстот садзейнiчаюць i захаванню псiхiчнага здароўя ўрача. Яму ў рэшце рэшт даводзiцца забiраць жыццё ў тых, хто першапачаткова слабейшы i не можа абаранiць сябе, — кажа Iгар Тарасюк. — Таму ад этычных адносiнаў вучонага, медыка залежыць не толькi жыццё жывёлiны, але i здароўе i жыццё людзей, дзеля якiх эксперыменты i праводзяцца. Алергiя. Затое — "не на жывёлах" — Iснуе такое азначэнне — доследна-прамысловая апрабацыя, калi вакцына для лячэння, якая абараняе жывёл аб бактэрый, павiнна быць праверана на эфектыўнасць на патэнцыяльных пацыентах. Мы ж робiм гэта для здароўя жывёл, ствараем новыя прэпараты. I на кiм тады магчыма дасканала праверыць iх дзейнасць, як не непасрэдна на iх? — тлумачыць Алена Гусева, заслужаны ветэрынарны ўрач Расiйскай Федэрацыi, кандыдат ветэрынарных навук, загадчык аддзела каардынацыi навукова-даследчай работы i патэнтна-iнфармацыйных даследаванняў Iнстытута эксперыментальнай ветэрынарыi iмя Вышалескага НАН Рэспублiкi Беларусь. — Безумоўна, навука iмкнецца наперад, з цягам часу могуць з"явiцца новыя распрацоўкi. Iснуюць сферы дзейнасцi i галiны, дзе няма неабходнасцi выкарыстоўваць жывёлiн. Iснуюць i сiстэмы, на якiх можна пратэставаць розныя прэпараты без выкарыстання жывых iстотаў. Але зрабiць гэта, напэўна, даволi складана. Напрыклад, у касметалогii таксама выкарыстоўваюцца доследы над жывёлiнамi, у час распрацоўкi новага сродку. Часам вытворцы пiшуць на вокладцы словы кшталту "прадукцыя не выклiкае алергii, бяспечная для чалавека", а нiжэй яшчэ i "прадукцыя пратэставана без выкарыстання жывёлiн". I былi выпадкi, калi ў спажыўца, якi набыў такi крэм, на твары выступалi чырвоныя плямы — гэта таму, што без выпрабавання на жывой iстоце вызначыць, што касметычны сродак абсалютна бясшкодны, вельмi цяжка. — Трэба рэальна глядзець на рэчы. У мяне ў самой два сабакi, я вельмi iх люблю. Але калi ацэньваць аб"ектыўна, то ёсць у медыцыне галiны, дзе без доследаў над жывым арганiзмам не абысцiся, прынамсi, пакуль. Напрыклад, шматлiкiх людзей выратоўвае аперацыя па шунцiраванню сэрца. Я думаю, спачатку яна адпрацоўвалася доўгi час на жывёлiнах, i яны часам гiнулi, але людзей будзе выратавана больш, — каментуе Алена Гусева. — Сапраўды, ёсць студэнты-ветэрынары, якiя не хочуць разразаць тую ж самую мышку. А як тады яны будуць рабiць аперацыю свiннi, карове, сабаку, лячыць цяжкiя хваробы, калi баяцца даследаваць нават белую мышку? Мне так падаецца, на сённяшнi момант без урону для атрымання карысных вынiкаў эксперыменту, новых ведаў замянiць усе доследы над жывёламi на альтэрнатыўныя немагчыма. …А ўвогуле, паважаныя чытачы, давайце паразважаем яшчэ над адным пытаннем. Якое таксама датычыцца бiяэтыкi. Якiх жывёлiн усё ж такi больш — што гiнуць пад скальпелем даследчыка, медыка, вучонага, студэнта, цi якiя знайшлi сваю смерць пад коламi аўтамабiля? Дзмiтрый АЛЬФЕР 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб лячыць, трэба забiваць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика