21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Новы сантымэтар

26.08.2009 09:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». У студэнцкія часы мы Жана Поля Сартра называлі Іванам Паўлавічам. Ня столькі дзеля сьмеху, а — як Мележа, для «збліжэньня каардынат». Адна, так сказаць, літаратура, адна эпоха, адна Эўропа... Але каардынаты збліжаліся з вялікім скрыпам. Асабліва мне запаў эпізод са «Словаў» францускага Івана Паўлавіча, дзе ён піша, што на працягу трыццаці гадоў на скрыжаваньні тых самых вуліц у тым самым шапіку набывае тыя самыя цыгарэты. Мы тады дзе маглі даставалі гарадзенскую «Арбіту». Але ўжо і з тых часоў усё зьмянілася непазнавальна. Сартраўскі шапік у нашых краях ня меў ніякіх шанцаў заставацца такім самым, на тым самым месцы, з тым самым асартымэнтам.

Бянтэжыць ня тое, што ў нас усё зьмяняецца, а тое, як. Толькі на маім вяку ўсё, што ні рабілася навокал, адпавядала першапачатковаму сэнсу расейскага слова «безобразие» — гэта значыць, адсутнасьць вобразу. Быццам архітэктары, беручыся за перабудову і «благаўстройства» нейкага гарадзкога кварталу, не хадзілі вакол аб’екта, ня ўзважвалі, як усё будзе выглядаць адтуль і вунь з таго месца, як будуць «граць» перапады ляндшафту са старымі дрэвамі і навабудам. Чысьціня і парадак — рэчы, напэўна, добрыя, але найважнейшыя за ўсё яны ў войску, у зоне, у пекле. У раі пануе творчы беспарадак. І рай вабіць нас вобразамі — як прастора вызваленых душ.

Я так і не зразумеў, навошта Круглая плошча ў сталіцы, на якой я вырас, стала авальнай. Для машын? Ці — чаму ў Мазыры паруйнавалі горы. Для машын? Альбо — дзеля чаго на старым Віленскім тракце зразаюць высокія ўчасткі дарогі і засыпаюць гэтую зямлю ў нізкія. Для машын?..

Пару дзён таму зайшла ў нас з прыяцелем гаворка пра кансэрватызм. У беларусаў гэтая штука праяўляецца ў той частцы істоты, дзе яны самі нічога з гэтым зрабіць ня могуць. У неўсьвядомленым. Ну хоць ты трэсьні, а не выкараняецца гэтае цьвёрдае «ч». Ён ужо такі «русский», што нават са знакам якасьці, а ўсё адно «щ» у яго не выходзіць. Далібог, тыя ж французы ды іншыя заходнеэўрапейцы ў сваім неўсьвядомленым больш гнуткія што да цывілізацыйных зьменаў. Меншыя за нас кансэрватары. Узяць, напрыклад, аднаполае каханьне ці эўтаназію, ня кажучы пра сьмяротнае пакараньне. Гэта тыя сфэры, дзе законы прымаюцца кансэнсусам душ і адчуваньняў, а ня лёгікай галавы. Бо чалавек ня ведае зададзенасьці свайго існаваньня і пра ўсё, што тычыцца каханьня і сьмерці, мяркуе паводле банальнага «падабаецца — не падабаецца». У нас тое самае. Толькі нашы дэпутаты ў гэтых праблемах адсталі ад французаў гадоў на сто. Што значыць, у гэтым скліканьні, — назаўжды. У іх на эўтаназію — каб проста пагаварыць, што гэта такое — ніводзін рэцэптар не адгукнецца. «А зачэм?!» Ну і сьмяротнае пакараньне, само сабой, «нада аставіць». Народ не гатоў.

Беларускі ультракансэрватызм, які нашы продкі яшчэ ў сярэднявеччы сфармулявалі жорсткім прынцыпам «Старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць», і сёньня сядзіць у нашых касьцях. Але не ў мазгах.

Што да кансэрватызму ў плоскасьці ўсьвядомленага, у сфэры быту, у галіне дзейнасьці — тут усё наадварот. У французаў — сартраўскі шапік, у нас — плошча круглая-авальная. Мітусьлівая думка коўзаецца па плоскасьці, спараджаючы ўсё новыя і новыя «безобразия».

Вось вам 90-гадовы юбілей БНР. Французы з такой нагоды ўчыняюць парад і ўсеагульнае сьвята. Бо гаворка ідзе пра пункт адліку сучаснай дзяржаўнасьці і незалежнасьці. У нас жа ня тое, што не сьвяткуюць афіцыйна, але ловяць кайф ад разбурэньня канстантаў і нізьвядзеньня аўтарытэтаў, змагаюцца з паняткамі мэтралёгіі, аспрэчваюць сантымэтар. У нас цяпер могуць і Гітлера падхваліць, і Мураўёва-вешальніка. А то ўсёй ёрніцкай браціяй наваляцца на яшчэ ўчора самага чытанага пісьменьніка Караткевіча ці яшчэ ўчора нацыянальнага героя Каліноўскага. Словам, чым больш «усё наадварот», тым лепш. І не са зла гэта робіцца, а ад збытку кансэрватызму ў касьцях і недахопу яго ў галаве. Не ламай тое, чаго не будаваў — здаецца, зразумелы прынцып. Але ў нас гэтаму ня вучаць ні ў школах, ні ў цэрквах, ні ў тэлевізары.

БНР — гэта стандарт сучаснай незалежнай беларускай дзяржавы. Ідэал, гэта значыць, эталён, з дапамогай якога мы можам вывяраць БССР ці РБ — наколькі яны сучасныя, незалежныя і беларускія. Як у матэматыцы, дзе ніхто не аспрэчвае даўжыню сантымэтра, так і ў нашай нацыянальнай матэматыцы панятак БНР — гэта парамэтры кожнага дзяржаўнага ўтварэньня, што ўзьнікла як вынік БНР. Ня важна — як працяг яе ці насуперак ёй. Важна, што ўсе іншыя фармацыі другасныя пасьля БНР і адносна яе. І вось, здавалася б, маем найкаштоўнейшую прыладу. Уявіце сабе, як сарваўся з месца чалавечы прагрэс, калі зьявілася першая лінарка з першымі сантымэтрамі. І як можа рушыць наперад наш дзяржаўны і нацыянальны прагрэс з такой прыладаю ў руках.

Але падводзіць нас гэты брак кансэрватызму ў думках. Вось нехта дэманстратыўна ламае лінарку, а нехта пачынае похапкам маляваць «новы сантымэтар». Занятак гэты, вядома, творчы, але своеасаблівы. Нездарма нашы далёкія продкі зьмяшчалі такіх вынаходнікаў сантымэтраў у паселішчы, дзе ў назве часьцяком было слова «новы». Ці то ў Навабеліцы ў Гомелі, ці то ў Навінках у Менску, ці то ў тэрытарыяльна страчанай Новай Вільні. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика