У бюджэтнікаў новая тарыфная стаўка. І каэфiцыенты
У бюджэтнікаў новая тарыфная стаўка. І каэфiцыенты
Тарыфная стаўка першага разраду бюджэтнiкаў i работнiкаў арганiзацый, якiя карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, павялiчылася з 70 да 73 тысяч рублёў — такое рашэнне было прынята Саветам Мiнiстраў Беларусi. Прычым, як паведамiў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" начальнiк аддзела аплаты працы ў бюджэтнай сферы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Аляксандр Сяроў, адначасова ўводзяцца новыя карэктуючыя каэфiцыенты па 1—27 разрадах. У прыватнасцi, для першага разраду такi каэфiцыент складзе 2,26, тады як для 27-га разраду — 0,978. Падобная мера, заўважыў Аляксандр Сяроў, скiравана на тое, каб забяспечыць больш раўнамернае павелiчэнне заробкаў i падтрымаць нiзкааплатныя катэгорыi работнiкаў бюджэтнай сферы. Дарэчы, падкрэслiў Аляксандр Сяроў, новая "бюджэтная" тарыфная стаўка першага разраду ўводзiцца з 1 красавiка. Пры гэтым памер базавай велiчынi застаецца без змяненняў. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыфная стаўка першага разраду бюджэтнiкаў i работнiкаў арганiзацый, якiя карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, павялiчылася з 70 да 73 тысяч рублёў — т |
|