Беларускія ПУП вызваляюцца ад выплаты некаторых падаткаў i мытных пошлiн
Беларускія ПУП вызваляюцца ад выплаты некаторых падаткаў i мытных пошлiн
Пры перадачы iндывiдуальным прадпрымальнiкам прыватнаму ўнiтарнаму прадпрыемству, якое ствараецца iм, абсталявання, раней увезенага без выплаты мытных пошлiн, ПУП таксама вызваляецца ад выплаты мытных пошлiн i падаткаў. Кiраўнiк дзяржавы Указам № 209 унёс дапаўненнi ў Палажэнне аб парадку стварэння iндывiдуальным прадпрымальнiкам прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства i яго дзейнасцi. Нягледзячы на тое, што ўмова бяспошлiннага ўвозу — выкарыстанне гэтага абсталявання для ўласных патрэбаў i без права адчужэння або перадачы iншым асобам, яго парушэнне не прывядзе да неабходнасцi выплаты прыватным унiтарным прадпрыемствам мытных пошлiн. Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання i распаўсюджвае сваё дзеянне на адносiны па стварэннi iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi прыватных унiтарных прадпрыемстваў, што ўзнiклi з дня ўступлення ў сiлу Указа Прэзiдэнта ад 28 чэрвеня 2007 года № 302. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры перадачы iндывiдуальным прадпрымальнiкам прыватнаму ўнiтарнаму прадпрыемству, якое ствараецца iм, абсталявання, раней увезенага без выплаты мытных |
|