Вобласцi — па-за намiнацыяй
Вобласцi — па-за намiнацыяй
У дзевяты раз у Беларусi вызначаюцца кандыдаты сярод абласцей i сталiцы, раёнаў i раёнаў у гарадах, а таксама сярод арганiзацый народнай гаспадаркi ўсiх формаў уласнасцi для занясення iх на Рэспублiканскую дошку гонару. Учора на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага, прысутныя адобрылi праект указа "Аб занясеннi на Рэспублiканскую дошку гонару пераможцаў спаборнiцтва 2007 года". Мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка, якi агучваў вынiкi рэспублiканскага спаборнiцтва за мiнулы год, адзначыў, што асноўныя крытэрыi ацэнкi працы кандыдатаў — выкананне iмi асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Да таго ж прадпрыемствы-кандыдаты не павiнны выкарыстоўваць на працягу года меры дзяржаўнай падтрымкi. Акрамя таго, сярод абавязковых умоў для арганiзацый, якiя прэтэндавалi на высокую ацэнку iх дзейнасцi, былi захаванне працоўнай i выканальнiцкай дысцыплiны, ахова працы i тэхнiчнай бяспекi, у тым лiку адсутнасць няшчасных выпадкаў на вытворчасцi. Кандыдаты, паведамiў мiнiстр, ва ўсiх намiнацыях вылучаныя. Праўда, сярод абласцей пераможцы не вызначаныя: справа ў тым, што летась нi адна з iх не выканала ў поўным аб’ёме ўстаноўленыя асноўныя паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця, у тым лiку i па сельскай гаспадарцы. У праекце дакумента прадстаўлены пераможцы ў 11 намiнацыях, запоўнена 38 месцаў з 39. Як патлумачыў Мiкалай Зайчанка, вакантным засталося месца, якое меркавалася аддаць аднаму з раёнаў Вiцебскай вобласцi. Аднак кандыдатура раёна была адклiкана аблвыканкамам, паколькi ад Камiтэта дзяржкантролю паступiлi заўвагi, што тычылiся прэтэндэнта: у прыватнасцi, кантралёры выявiлi прыпiскi па аб’ёмах вытворчасцi малака ў некалькiх гаспадарках раёна. Мiнэканомiкi прапанавала запоўнiць гэту намiнацыю iншым прэтэндэнтам, якi набраў большую колькасць балаў. Згодна з праектам указа, на Рэспублiканскую дошку гонару прапанавана занесцi сярод раёнаў — Смаргонскi (першае месца) i Горацкi (другое), а сярод гарадоў i раёнаў у гарадах — Гродна (першае месца), Вiцебск (другое). Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзевяты раз у Беларусi вызначаюцца кандыдаты сярод абласцей i сталiцы, раёнаў i раёнаў у гарадах, а таксама сярод арганiзацый народнай гаспадаркi ўс |
|