Прэм’ер-мінiстр Беларусi ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краiны
Прэм’ер-мінiстр Беларусi ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краiны
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў будынку Нацыянальнай бiблiятэкi ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краiны. Усяго ўзнагароды ўручаны 80 грамадзянам. Медалём "За працоўныя заслугi" ўзнагароджаны генеральны дырэктар ДНВА "Цэнтр" Уладзiмiр Барадаўка, першы намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Уладзiмiр Краўцоў, галоўны ўрач 6-й гарадской клiнiчнай бальнiцы Мiнска Вiктар Гурко i iншыя. Медаля Францыска Скарыны ўдастоены вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя М. Горкага Аксана Лясная, мастак-жывапiсец Валерый Шкаруба, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi Уладзiмiр Пракапцоў i iншыя. Ганаровае званне "Заслужаны эканамiст Рэспублiкi Беларусь" прысвоена першаму намеснiку старшынi праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Валянцiне Лук’яненка. Ганаровае званне "Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" — рэктару Рэспублiканскага iнстытута прафесiйнай адукацыi Аркадзю Шкляру.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў будынку Нацыянальнай бiблiятэкi ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краiны.
|
|