21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Палёгка для сельскіх прадпрымальнiкаў замацавана заканадаўча

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палёгка для сельскіх прадпрымальнiкаў замацавана заканадаўча

Сенатары прынялi да ведама Дэкрэт Прэзiдэнта, паводле якога ў сельскай мясцовасцi будуць стымуляваць прадпрымальнiцтва. Як паведамiў Сцяпан Пiсарэвiч, старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах, згодна з нормамi Дэкрэта сельскiя прадпрымальнiкi на пяць гадоў вызваляюцца ад выплаты падаткаў на прыбытак i нерухомасць, iм знiжаецца плата за атрыманне лiцэнзii. Арганiзацыi, якiя займаюцца рамонтна-будаўнiчымi працамi, да 2011 года вызваляюцца ад пералiчэння сродкаў у галiновыя i нацыянальныя фонды. Прадугледжаны таксама i мытныя льготы. Банкi могуць выдаваць крэдыты да 20 тысяч еўра тым прадпрыемствам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя рэалiзуюць iнвестыцыйныя праекты ў сельскай мясцовасцi. Карыстацца палёгкай не змогуць тыя бiзнэсмены, якiя адначасова вядуць справы i за межамi вёскi.

— Гэта мера накiраваная на недапушчэнне магчымых злоўжыванняў, — пракаментаваў Сцяпан Пiсарэвiч. — Адмысловы льготны парадак не будзе прымяняцца i да тых, хто займаецца гандлёва-пасрэднiцкай, латарэйнай, турыстычнай, страхавой, банкаўскай дзейнасцю, вытворчасцю падакцызных тавараў, ювелiрных вырабаў.

Актывiзуе прадпрымальнiцкую дзейнасць i Дэкрэт аб стымуляваннi вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг). У iм зафiксаваны комплекс мераў, якiя, мяркуецца, забяспечаць спрыяльны iнвестыцыйны клiмат, развiццё вытворчасцi i рост эскпартнага патэнцыялу ў тых населеных пунктах краiны, дзе пражывае да 50 тысяч чалавек.

— Створаным на гэтых тэрыторыях камерцыйным арганiзацыям дазваляецца набываць сыравiну i камплектуючыя для ўласнай вытворчасцi ад любых пастаўшчыкоў i па любых цэнах, прадаваць уласную прадукцыю на знешнiх рынках па свабодных цэнах, мiнуючы абавязковыя бiржавыя таргi i працэдуры дзяржаўных закупак i паставак, — адзначыў Сцяпан Пiсарэвiч, прадстаўляючы дакумент.

Дэкрэт гэты таксама быў прыняты да ведама сенатарамi.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сенатары прынялi да ведама Дэкрэт Прэзiдэнта, паводле якога ў сельскай мясцовасцi будуць стымуляваць прадпрымальнiцтва. Як паведамiў Сцяпан Пiсарэвiч,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика