Пекi Салмiнен: "Мы гатовыя падтрымлiваць вашу энергетычную бяспеку"
Пекi Салмiнен: "Мы гатовыя падтрымлiваць вашу энергетычную бяспеку"
Крэдытны партфель краіны Узаемадзеянне Беларусi i Сусветнага банка ўздымаецца на больш высокi ўзровень. Аб гэтым заявiў журналiстам на брыфiнгу кiраўнiк групы экспертаў Сусветнага банка Пекi Салмiнен, якая ўжо больш за дзесяць дзён знаходзiцца ў Мiнску. Мэта прыезду экспертаў — абмеркаваць з беларускiм бокам ход падрыхтоўкi новага сумеснага i самага значнага за ўсю гiсторыю адносiнаў Беларусi i Сусветнага банка праекта. Зараз iдзе разгляд прапаноў урада i механiзмаў рэалiзацыi будучага праекта. Аб’ём пазыкi складзе ад 100 да 150 млн долараў ЗША. Ён будзе датычыцца фiнансавай падтрымкi ўжо працуючых уласных праектаў Беларусi, у першую чаргу мадэрнiзацыi i пераабсталявання цеплаэлектрастанцый у розных гарадах краiны. Сярод удалых сумесных спраў прадстаўнiк Сусветнага банка назваў праект па мадэрнiзацыi аб’ектаў iнфраструктуры сацыяльнай сферы, першая частка якога завяршылася сёлета ў сакавiку. Таксама госць лiчыць карысным праект па рэабiлiтацыi пацярпелых ад Чарнобыля раёнаў Гомельскай i Магiлёўскай абласцей. Там грошы Сусветнага банка пайшлi на ўдасканаленне цеплаiзаляцыi будынкаў i ўсталяванне новага абсталявання ў кацельнях, замену зношаных цепласетак i г.д. У вынiку агульны аб’ём iнвестыцый у паляпшэнне энергаэфектыўнасцi бальнiц, школ i дзiцячых садкоў склаў больш за 22 млн долараў ЗША. А ў канцы мiнулага года Савет кiраўнiкоў Сусветнага банка зацвердзiў працяг гэтай пазыкi ў памеры 15 млн долараў ЗША. Увогуле Пекi Салмiнен станоўча ацанiў стратэгiю беларускага ўрада па павышэннi энергаэфектыўнасцi i энергазберажэння. Ён назваў яе "вельмi добрай". У Беларусi ў параўнаннi з яе краiнамi-суседзямi надаецца значна большая ўвага вырашэнню гэтай актуальнай праблемы. I як вынiк, апошнiм часам у краiне назiраецца iстотнае скарачэнне энергаёмiстасцi вытворчасцi. Сёння многiя краiны могуць гэтаму павучыцца ў Беларусi, сказаў Пекi Салмiнен. Плануецца правесцi рэканструкцыю ЦЭЦ у Магiлёве, Барысаве i Лiдзе. Выдаткi на гэта складуць больш 100 млн долараў ЗША. Таксама на грошы Сусветнага банка працягнецца пераабсталяванне аб’ектаў камунальнай гаспадаркi, у першую чаргу кацельняў прыкладна дзесяцi населеных пунктаў. Мяркуецца, што пасля рэалiзацыi новага праекта ўдасца, у прыватнасцi, штогод эканомiць больш за 100 тысяч тон умоўнага палiва. За гады супрацоўнiцтва з Сусветным банкам нашай краiне было выдзелена 5 пазык на агульную суму амаль 260 млн долараў ЗША. Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узаемадзеянне Беларусi i Сусветнага банка ўздымаецца на больш высокi ўзровень.
|
|