Неспакойная пара
Неспакойная пара
Рубрыку вядзе Валянціна Шпілеўская, тэл. 285 88 81 Вясна для агароднiкаў, вiдаць, самы клапатлiвы час. Справiўся з адной культурай — адразу думаеш пра наступную. Пры гэтым не забывайцеся пра магчымасць сеяць гэтыя культуры побач, тым больш што асобнага месца не пад усё хапае. Напрыклад, пасадзiўшы расаду капусты, унутры радка пасейце салату, кроп цi радыску, яны хуткаспелыя i капусце не нашкодзяць. Памiдоры выдатна ўжываюцца з салатай, шпiнатам, цыбуляй. Праўда, высадзiць "суседзяў" трэба тыднi на два раней за "гаспадара" радка. Да ранняй бульбы можна падсадзiць бабы — па адным на куст бульбы. Высяваць-высаджаваць можна i ў мiжрадкоўях. Напрыклад, да бурачкоў цi морквы "падсадзiць" кроп, шпiнат цi салату, сяўбу праводзiць адначасова. Пры памiдорах i капусце займiце мiжрадкоўе радыскай, цыбуляй рэпкай на пяро. Iх трэба высадзiць на 10—15 дзён раней за расаду. На халодных i сырых глебах агароднiну лепш за ўсё сеяць па грэбнях. Баразёнкi нарэжце на адлегласцi 60—70 сантыметраў адна ад адной, а грабянi насыпце матыкай. Пад моркву, пятрушку, пастарнак, сталовыя буракi выраўняйце вярхушкi грабянёў. Падабаюцца рабрыстыя градкi расадным культурам. Замаразкi — каварны вораг агароднiка. Будзьце гатовыя да iх раптоўнага прыходу, паклапацiцеся загадзя пра лёс цеплалюбiвых раслiн. Празрыстая плёнка вельмi зручная, нацягнiце яе на каркас — i ўкрыццё для раслiн гатова. Варта прыгадаць традыцыйныя саламяныя i чаротавыя шчыты i маты, мешкавiну, i, вядома ж, зашклёныя рамы. Можна падрыхтаваць "адзежыну" для кожнай раслiны: каўпак, бляшанку, слоiк, цi абрэзаную бутэльку з-пад мiнералкi. А калi ўсё ж замаразкi засталi знянацку? Адзiн з апраўданых спосабаў барацьбы з замаразкамi — пастаяннае ўвiльгатненне глебы. У такiм стане яна менш астывае, а моцнае выпарэнне крыху сагравае паветра i заадно раслiны. Яшчэ варта ўспомнiць пра такi спосаб, як дымленне. Ён эфектыўны ў спалучэннi з дажджаваннем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясна для агароднiкаў, вiдаць, самы клапатлiвы час. Справiўся з адной культурай — адразу думаеш пра наступную. Пры гэтым не забывайцеся пра магчымасць
|
|