Перац горкi i салодкi
Перац горкi i салодкi
Па харчовым прызначэннi адрознiваюць перац салодкi i горкi обо востры. Па колькасцi вiтамiну С перац займае першае месца сярод агародных культур. Па гэтым паказчыку ён прыраўноўваецца да чорных парэчак, уступаючы толькi шыпшыне, i ў шэсць разоў пераўзыходзiць цытрусавыя. У сухiх пладах вiтамiн С не разбураецца 70—80 дзён, 60 працэнтаў яго захоўваецца пры засолцы пладоў. Перац — дыетычны прадукт, таму што змяшчае солi калiю, цынку, жалеза, арганiчных кiслот. Перац стручковы рэкамендуецца ўсiм, хто пакутуе ад хваробы суставаў, ад пагаршэння памяцi, прастуд, дрэннага сну, праяўленняў стомленасцi. Настойкi на вострым перцы паляпшаюць апетыт. Перац больш патрабавальная культура, чым таматы. Гэта раслiна цеплалюбiвая. Мiнiмальная тэмпература прарастання — 15—18 градусаў, пры тэмпературы 13 градусаў насенне не ўзыходзiць, пры тэмпературы мiнус 3—5 градусаў раслiна гiне. Аптымальная тэмпература для росту i развiцця — 20—25 градусаў. Перац надзвычай патрабавальны да святла — яму неабходнае сонечнае святло з моманту з’яўлення ўсходаў i да канца вегетацыi. Ва ўмовах Беларусi добра зарэкамендавалi сябе такiя гатункi, як: "Асiлак" — сярэдняспелы, з масай плода 88 —106 г, пры тэхнiчнай спеласцi мае светла-зялёную афарбоўка, пры бiялагiчнай — чырвоную. "Алеся" — ранняспелы, куст вырастае ў вышыню 50—60 см, плады конусападобныя, гафрыраваныя, няспелыя — светла-зялёныя, спелыя — чырвоныя, плод — каля 100 г. "Кубiк-К" — сярэдняпознi, вышыня куста 50—70 см, плады кубападобныя, гладкiя, маса —120—160, няспелыя — цёмна-зялёныя, спелыя — цёмна-чырвоныя. "Тройка" — сярэдняраннi, на адной раслiне ўтвараецца да 12 сярэднiх пладоў, маса плода 80—110 г. Няспелыя — светла-зялёныя, спелыя — чырвоныя. "Залацiсты" — сярэдняспелы, афарбоўка ў перыяд тэхнiчнай спеласцi — цёмна-зялёныя, у бiялагiчнай — ярка-жоўтыя. Плады вострага перцу гатунку "Ёжык" для плёначных цяплiц няспелыя — зялёныя, спелыя цёмна-чырвоныя, на адной раслiне завязваецца да 35 штук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па харчовым прызначэннi адрознiваюць перац салодкi i горкi обо востры.
|
|