Пакарання не пазбегнуў...
Пакарання не пазбегнуў...
Забойцу асудзілi амаль праз 15 гадоў пасля ўчынення злачынства. Ёсць справядлiвасць на свеце! І гэтая крымiнальная гiсторыя, якую паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры краiны, чарговае таму пацвярджэнне. Усё пачалося ў красавiку 1993 года з бытавога iнцыдэнту ў двары аднаго з дамоў Наваполацка. Дзяцей мясцовага жыхара Валерыя Серафiмовiча пакусаў сабака. Законапаслухмяныя людзi ў падобных выпадках звяртаюцца ў мiлiцыю i патрабуюць пакарання гаспадароў "чатырохногага хулiгана". Аднак спадар Серафiмовiч высвятляць адносiны цывiлiзаваным шляхам не захацеў. Раз’юшаны бацька пакусаных дзяцей вырашыў сам разабрацца з гаспадарамi сабакi. Балазе яны пражывалi ў суседнiм пад’ездзе. На той момант, калi грамадзянiн Серафiмовiч завiтаў у госцi да ўскосных крыўдзiцеляў сваiх дзяцей, у кватэры знаходзiлася толькi гаспадыня. Размова на павышаных танах неўзабаве перарасла ў бойку. Зразумела, што перавага была на баку мужчыны. Тым больш, што ён быў узброены нажом. На крыкi пацярпелай збеглiся суседзi. Але было позна. Жанчына памерла. Дасталося i яе заступнiкам. Злачынца нанёс i iм некалькi ўдараў нажом. I хто ведае, чым бы ўсё скончылася, калi б суседзi своечасова не ўцяклi ў свае кватэры. Затрымаць забойцу ў двары дома спрабаваў муж пацярпелай, якi вярнуўся дамоў. Аднак i яму гэта не ўдалося. Пасля непрацяглага адзiнаборства з бандытам ён атрымаў некалькi нажавых раненняў i вымушаны быў спынiць пераслед. Вядома ж, спадар Серафiмовiч разумеў, што за здзейсненыя злачынствы яму пагражае суровае пакаранне. Таму адразу ж кiнуўся на ўцёкi. 14 гадоў ён хаваўся ў Расii. Прычым i там паспеў нашкодзiць — учынiў замах на забойства. Толькi ў сакавiку мiнулага года злачынцу затрымалi ў Санкт-Пецярбургу i экстрадзiравалi ў Беларусь. Вiцебскi абласны суд прыгаварыў забойцу да 15 гадоў пазбаўлення волi. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забойцу асудзілi амаль праз 15 гадоў пасля ўчынення злачынства.
|
|