Алег Антоненка: "Прайсці б у Канадзе ў плей-оф, i я згодны не галiцца..."
Алег Антоненка: "Прайсці б у Канадзе ў плей-оф, i я згодны не галiцца..."
Нападаючы Алег Антоненка быў названы лепшым беларускiм хакеiстам-2007. Сваё званне ветэран i шматгадовы капiтан зборнай абавязкова паспрабуе апраўдаць i на сёлетнiм чэмпiянаце свету ў Канадзе, дзе, не сумняваюся, ён выкладзецца па поўнай праграме. Якi настрой у форварда напярэдаднi галоўнага старту сезона, цi ўладзiўся яго канфлiкт з падмаскоўным МУС, цi будзе хакеiст галiцца ў Квебеку, — адказы на гэтыя i iншыя пытаннi даведаемся з першых вуснаў.— Што лiдар каманды можа сказаць аб гатоўнасцi зборнай да чэмпiянату свету? — Што лiдар каманды можа сказаць аб гатоўнасцi зборнай да чэмпiянату свету?— На гэтае пытанне лепш адкажуць кантрольныя паядынкi. Зараз жа я магу дакладна сказаць толькi аб сваёй гатоўнасцi. Нiякiх праблем з фiзiчнай, функцыянальнай падрыхтоўкай у мяне няма. Форма, клюшка, медыкаменты — ёсць усе ўмовы для работы. — Вы трэнiравалiся пад кiраўнiцтвам Глена Хэнлана, Курта Фрэйзера, а цяпер яны абодва ўдзельнiчаюць у падрыхтоўчым працэсе каманды. У чым сакрэт гэтага ўдалага тандэма? — Курт i Глен — аптымальны варыянт для нашай зборнай, таму што Фрэйзер напорысты, агрэсiўны ў патрабаваннях, ён мозг зборнай, а Глен больш эмацыянальны, любiць пажартаваць. I гэты яго аптымiстычны настрой перадаецца камандзе. Дарэчы, сёння на трэнiроўцы Хэнлан стаў аўтарам кур’ёзу: Эдуард Занкавец тлумачыў па-руску, што мы будзем рабiць, а Глен адкрываў рот, быццам гэта ён гаворыць, прычым "расказваў" усё з яскравай мiмiкай i жэстамi. Ужо напярэдаднi трэнiроўкi зарад станоўчай энергii ў нас быў. — Напярэдаднi чэмпiянату свету ў Расii наша зборная выйграла ва ўсiх таварыскiх матчах, але не вельмi добра выступiла на першынстве планеты. Сёлета кантрольныя паядынкi пакуль не радуюць перамогамi... — Вось бачыце, у гэтым годзе мы масць мяняем (смяецца). Пачалi з паражэнняў — значыць, на чэмпiянаце свету выступiм добра. — Якую параду вы дасце маладым хакеiстам, якiя ўпершыню запрошаны ў зборную? — Галоўнае, каб у галаве быў дух пераможцы. Ведаеце, лепш пачаць з паражэнняў, чым адразу ўзняцца на вяршыню, а потым звалiцца з яе. Па лесвiцы патрэбна ўзнiмацца паступова — у гульнявым, эмацыянальным плане. — Як вы ставiцеся да таго, што ў Канадзе давядзецца гуляць на пляцоўках меншага памеру? — Я вам лепш пасля чэмпiянату падрабязна аб гэтым раскажу (усмiхаецца). Я ведаю, што ў Расii для падрыхтоўкi зборнай спецыяльна стварылi невялiкую пляцоўку. Аднак я лiчу, што ў нас будзе дастаткова часу ў Канадзе, каб звыкнуцца з такiмi памерамi. — Вяртанне ў зборную Аляксея Калюжнага — станоўчы момант, а як, на вашу думку, паўплывае на каманду адсутнасць Андрэя Мезiна? — Прыезд Калюжнага, зразумела, — вялiкi плюс. Калi мы гулялi ў Омску, я гутарыў з Лёшам, i ён сказаў, што выступiў бы за нашу зборную з вялiкай ахвотай. Калi ён так рады вяртанню ў каманду, мяркую, што ён прынясе ёй вялiкую карысць, бо ў гэтым сезоне Калюжны цудоўна сябе паказаў, быў сапраўдным лiдарам i па вынiковасцi, i па гульнi ў цэлым. Наконт адсутнасцi Мезiна... Безумоўна, яго нам будзе не хапаць, бо ён — своеасаблiвы талiсман зборнай. Якiм б нi быў склад каманды, звыкла, калi Мезiн у варотах. Аднак у нас ёсць яшчэ тры галкiперы, прычым яны вельмi шмат працуюць над сабой. Я спадзяюся, што кантрольныя гульнi нададуць iм упэўненасцi. Ва ўсякiм разе, мне хацелася б верыць, што на чэмпiянаце свету ў нас не ўзнiкне праблем з першым рубяжом лiнii абароны, а мы, абаронцы, нападаючыя, будзем iмкнуцца, каб як мага менш работы адводзiлася варатару. — Якiя ў вас зараз складваюцца адносiны з падмаскоўным МУС? Аднойчы вы ўжо развiталiся з "мiлiцыянерамi" з-за скандалу з кiраўнiцтвам клуба, а ў гэтым сезоне, калi вы зноў сталi выступаць за МУС, у вас разгарэўся канфлiкт з галоўным трэнерам каманды... — Усё нармальна. Я перыядычна сазвоньваюся з кiраўнiцтвам клуба, якое цiкавiцца маiм станам, справамi ў зборнай, расказвае, што адбываецца ў клубе. — На ваш погляд, дэбют беларускай каманды ў першым розыгрышы Кантынентальнай хакейнай лiгi — прыемная навiна? — З аднаго боку, добра, калi такiм чынам у нас з’явiцца базавы клуб для падрыхтоўкi зборнай. З iншага — хацелася б, каб не патух наш унутраны чэмпiянат на фоне ўвагi да гэтай галоўнай каманды. — Амаль усе хакеiсты вераць, што, калi не пагалiцца, то ўдача ў матчы будзе на тваiм баку. А вы такога ж меркавання? — Я толькi ўчора пагалiўся (усмiхаецца). Да гэтай звычкi не галiцца ў плей-оф я стаўлюся не надта сур’ёзна. Праўда, калi я гуляў за "Дынама", то не галiўся. Калi мы трапiм у плей-оф на чэмпiянаце свету, то я стопрацэнтна не буду галiцца. Каб прайсцi далей, я згодны на ўсё! А яшчэ я хацеў бы звярнуцца да нашых балельшчыкаў, каб яны верылi ў нас i абавязкова падтрымлiвалi, бо мы гэта заўжды адчуваем. Iрына ПРЫМАК. Фота Ксенii АВIМАВАЙ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нападаючы Алег Антоненка быў названы лепшым беларускiм хакеiстам-2007. Сваё званне ветэран i шматгадовы капiтан зборнай абавязкова паспрабуе апраўдаць
|
|