Беларускія геі збіраюцца правесці вулічныя акцыі ў Мінску і Гомелі
Арганізатары Месячніка супрацьстаяння гамафобіі, які распачаўся ў Беларусі 17 красавіка, падалі заяўкі на правядзенне вулічных акцыяў у Мінску і Гомелі.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Сяргей Андросенка, адміністратар беларускага сайту геяў, лесбіянак і транссэксуалаў gay.by.org: "У праграму месячніка таксама ўваходзяць вулічныя акцыі. Заявы ўжо пададзеныя ў Мінскі і Гомельскі гарвыканкамы. Адказу мы пакуль чакаем, ён мусіць быць пад канец наступнага тыдня". Паводле праграмы месячніка, 4 траўня ў Гомелі ў Піянерскім парку мусіць прайсці акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй (17 траўня). Аналагічнае мерапрыемства запланаванае на 10 траўня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску. Сяргей Андросенка таксама адзначыў, што асноўныя мэты гэтага месячніку - прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы гамафобіі ў Беларусі і прадэманстраваць, што ў Беларусі існуе гомасэксуальная супольнасць. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатары Месячніка супрацьстаяння гамафобіі, які распачаўся ў Беларусі 17 красавіка, падалі заяўкі на правядзенне вулічных акцыяў у Мінску і Гомелі.Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Сяргей Андросенка, адміністратар беларускага сайту геяў, лесбіянак і транссэксуалаў gay.by.org:"У праграму месячніка таксама ўваходзяць...
|
|