Абаронца касцей — кальцый-Д3
Абаронца касцей — кальцый-Д3
На пытанні чытачоў "Звязды" адказвае загадчыца кабiнета астэадэнсiтаметрыi Рэспублiканскага цэнтра медыцынскай рэабiлiтацыi i бальнеалячэння Наталля ВАСІЛЬЕВА. (Працяг. Пачатак у нумарах за 16, 17 красавiка.) * — Зiнаiда Пятроўна, тэлефаную з Маладзечанскага раёна. У мяне вялiкi пералом таза ў вынiку аўтааварыi. Цяпер выстаўлены дыягназ астэапароз. Прымаю прэпараты кальцыю больш за год. Але дапамагае мала. Чым лячыцца? — Пры астэапарозе прыёму прэпаратаў кальцыю мала. Ён добры толькi ў якасцi прафiлактыкi захворвання. А вам неабходна лячэнне самой хваробы. Сёння iснуе нямала даступных прэпаратаў. У вашым выпадку я парэкамендавала б дадаць апендранат * астэатаб, алемакс, асталон) па 70 мг на тыдзень. Прымаць яго трэба не менш за год. Абавязкова трэба вельмi ўважлiва прачытаць iнструкцыю да прэпарата. Акрамя таго, калi вы зможаце прыехаць у Мiнск, прыйдзiце на прыём да мяне на Макаёнка, 17. Мы зможам вас абследаваць на дэнсiтометры, каб ведаць ступень цяжкасцi астэапарозу. * — Зоя Мiкалаеўна, званю з Мiнска. Мне 60 гадоў. Не магу зразумець, што адбываецца з суставамi. Спачатку былi невялiкiя болi, зараз горш, з’явiўся "бегаючы" боль у тазасцегнавым суставе. Што гэта можа быць? I якое трэба прайсцi абследаванне? — Вы можаце прыйсцi ў наш цэнтр на Макаёнка, 17, якi мае ў сваiм штаце ўсiх спецыялiстаў i вялiкую фiзiятэрапеўтычную базу з любымi магчымасцямi. Я думаю, што ў вас захворванне суставаў. Аднак каб вызначыць, у якiм стане суставы, трэба прайсцi абследаванне. I ў першую чаргу — рэнтгенаграфiю. У нашым цэнтры ўстаноўлены найноўшы лiчбавы рэнтгенаўскi апарат, якi вельмi дакладна дыягнастуе ўсе косныя i сустаўныя праблемы. Яшчэ вам трэба прайсцi лабараторную дыягностыку i дэнсiтаметрыю. Вазьмiце накiраванне ва ўчастковага ўрача, запiшыцеся па тэлефоне i прыязджайце. У вашых сiлах адтэрмiнаваць больш вострыя болi. * — Iрына, званю з Мiнска. Я чытала iнтэрв’ю з вамi ў "Звяздзе". У iм вы расказвалi пра апарат, якi вымярае шчыльнасць коснай тканкi. Што трэба для таго, каб абследавацца на iм? — Вы можаце ўзяць накiраванне ва ўчастковага ўрача ў наш цэнтр на Макаёнка, 17. У гэтым выпадку даследаванне будзе бясплатным. Можаце прыехаць i па сваёй iнiцыятыве, у гэтым выпадку паслуга платная — 29 тысяч рублёў. * — Званю з Пухавiцкага раёна, завуць Лiдзiя Паўлаўна. Маёй мацi 84 гады, яна iнвалiд I групы. У яе вельмi балiць нага. Хiрургi рэкамендуюць рабiць аперацыю па замене тазасцегнавога сустава. Цi не небяспечна гэта? — Ваша мацi ходзiць? — Так. З кавенькай i кульгае. — Гэта добра, што мацi ходзiць. I, безумоўна, пайсцi на такую складаную аперацыю, як замена сустава ў 84-гадовым узросце — вялiкая рызыка.Таму трэба пракансультавацца ў вопытнага спецыялiста — хiрурга-артапеда. "Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні чытачоў "Звязды" адказвае загадчыца кабiнета астэадэнсiтаметрыi Рэспублiканскага цэнтра медыцынскай рэабiлiтацыi i бальнеалячэння |
|