21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

БАТЭ i "Дынама" Ўскладнiлi сабе жыццё

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БАТЭ i "Дынама" Ўскладнiлi сабе жыццё

Спорт-тайм

 

У першым паўфiнальным матчы Кубка Беларусi па футболе "Шахцёр" святкаваў у Салiгорску мiнiмальную перамогу над мiнскiмi дынамаўцамi (1:0). У паядынку ў Барысаве БАТЭ не змог утрымаць перавагу над сталiчным МТЗ-РIПА: чэмпiёны краiны двойчы вялi ў лiку, але ў вынiку ўступiлi трактаразаводцам (2:4), ускладнiўшы сабе сiтуацыю ў гульнi ў адказ (паўторныя сустрэчы пройдуць 30 красавiка). Фiнал жа 17-га розыгрышу Кубка Беларусi адбудзецца 18 мая. Дарэчы, радасць ад выйгрышу МТЗ-РIПА засмуцiла траўма галкiпера каманды Аляксандра Сулiмы на 11-й хвiлiне матча з БАТЭ. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi настаўнiк мiнчан Юрый Пунтус сказаў, што Сулiма атрымаў моцны ўдар у скiвiцу i пакуль трымаецца на абязбольвальных уколах. Магчыма, у футбалiста страсенне мозга.

Лепшы цяжкаатлет свету — беларус

Паводле апытання спецыялiстаў Мiжнароднай федэрацыi цяжкай атлетыкi, лепшым у гэтым вiдзе спорту па вынiках выступлення ў 2007 годзе названы беларускi штангiст, чэмпiён свету Андрэй Рыбакоў. Блiжэйшы праследавацель нашага земляка адстаў ад пераможцы ў два разы: Рыбакоў набраў 905 ачкоў, а кiтаец Чжан Гуочжэн — толькi 428. На трэцяй пазiцыi таксама беларускi асiлак — Андрэй Арамнаў (412 ачкоў).

Лiс даказала лiдарства

Беларуска Iрына Лiс выйграла мiжнародныя спаборнiцтвы па конным спорце ў iтальянскiм Турыне. Спартсменцы не было роўных на канi Проблеску.

Дзеля Тумiловiча прыедзе "Баер"

Беларускi варатар Генадзь Тумiловiч вырашыў прыгожа завяршыць сваю футбольную кар’еру. Мiнскае "Дынама" арганiзуе для экс-галкiпера нацыянальнай зборнай развiтальны матч супраць нямецкага "Баера". Плануецца, што левяркузенская каманда наведаецца ў сталiцу 20 лiпеня.

Беларускiя хакеiсткi не згуляюць на кiтайскай траве

На жаль, жаночая зборная Беларусi па хакеi на траве страцiла шанцы квалiфiкавацца на летнiя Алiмпiйскiя гульнi ў Пекiне. На адборачным турнiры ў Баку разыгрываецца толькi адна пуцёўка ў Кiтай. Наша каманда пацярпела ўжо тры паражэннi запар i нi ў адным з гэтых паядынкаў не змагла паразiць вароты сапернiкаў.

У Пекiне Зменяцца Правiлы допiнг-кантролю

На Алiмпiядзе-2008 абавязкова правераць на выкарыстанне допiнгу па пяць лепшых спартсменаў у кожным вiдзе i дадаткова па два атлеты, якiх вызначаць метадам выпадковага выбару. Такое рашэнне было прынятае на выканкаме МАК у Пекiне.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першым паўфiнальным матчы Кубка Беларусi па футболе "Шахцёр" святкаваў у Салiгорску мiнiмальную перамогу над мiнскiмi дынамаўцамi (1:0). У
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика