21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Некалькi слуцкiх паясоў з фондаў Дзяржаўнага гiстарычнага музея ў Маскве, магчыма, будуць перададзеныя на пастаянную экспазiцыю ў Нацыянальны музей гiсторыi i культуры Беларусi, паведамiў начальнiк упраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры нашай краiны Васiль Абламскi. Аб гэтым ёсць канкрэтныя дамоўленасцi з расiйскiм бокам. У нашых музеях няма гэтай найвялiкшай гiстарычнай i культурнай каштоўнасцi Беларусi, мiж тым у расiйскiм музеi 20 знаходзiцца ў экспазiцыi i больш за 40 — у запаснiках.

Некалькi слуцкiх паясоў з фондаў Дзяржаўнага гiстарычнага музея ў Маскве, магчыма, будуць перададзеныя на пастаянную экспазiцыю ў Нацыянальны музей гiсторыi i культуры Беларусi, паведамiў начальнiк упраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры нашай краiны Васiль Абламскi. Аб гэтым ёсць канкрэтныя дамоўленасцi з расiйскiм бокам. У нашых музеях няма гэтай найвялiкшай гiстарычнай i культурнай каштоўнасцi Беларусi, мiж тым у расiйскiм музеi 20 знаходзiцца ў экспазiцыi i больш за 40 — у запаснiках.

* Вядомы паэт-песеннiк Мiхаiл Танiч памёр на 85-м годзе жыцця ў рэанiмацыi Боткiнскай бальнiцы ў Маскве. Ён быў сааўтарам хiтоў "Чорны кот", "Ідзе салдат па горадзе", "Калi мае сябры са мной" i многiх iншых.

* Каля чыгуначнага вакзала Гомеля ўстаноўлена жанравая скульптура "Дарожны настрой". У аснове кампазiцыi — вандроўнiк, якi сядзiць на чамадане. Аўтарам скульптурнай кампазiцыi стаў гомельскi майстар Вячаслаў Далгоў. Iдэя, якую ён увасобiў у бронзе, напрамую звязана з дарогамi i падарожжамi. У сваёй кампазiцыi скульптар iмкнуўся паказаць той стан, якi раз у жыццi перажывае кожны чалавек, калi адпраўляецца ў дарогу.

* Двое маладых людзей пацярпелi ў Мiнску ў вынiку сутыкнення скутара з аўтобусам. ДТЗ адбылося на вулiцы Матусевiча. Падчас язды на скутары хлопцы размаўлялi памiж сабой, прычым вадзiцель павярнуў галаву назад i не заўважыў аўтобус, якi стаяў на прыпынку. Скутар ехаў, па словах вiдавочцаў, з хуткасцю прыкладна 60 км/гадз i на поўным ходзе ўрэзаўся ў аўтобус. Пацярпелыя дастаўленыя ў бальнiцу, адзiн з iх, вадзiцель, моцна ўдарыўся галавой i пашкодзiў трахею. Акрамя таго, у даведцы медыкаў запiсана, што маладыя людзi былi п’яныя. Наперадзе — экспертыза.

* У Чашнiцкiм раёне супрацоўнiкi Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце краiны сумесна з мiлiцыяй затрымалi брыгадзiра рыбалоўнай брыгады РУП "Чашнiцкае ПМК Мелiяводгаса" i дваiх яго саўдзельнiкаў. У час вясновай забароны на лоўлю рыбы яны здабывалi яе ў вадаёме паблiзу вёскi Абузер’е з выкарыстаннем сетак i плаўсродкаў. У iх адабрана паўкiламетра сетак i паўтысячы рыбiн. Матэрыялы перададзеныя ў райаддзел мiлiцыi. Усяго за мiнулы тыдзень iнспектары прыродаахоўнага заканадаўства адабралi каля 14 км сетак i амаль 4 цэнтнеры незаконна вылаўленай рыбы.

* Балгарская кампанiя "Л-Клас" вымушаная будзе даплацiць у бюджэт Беларусi падаткаў на суму амаль Br242 млн. Падатковыя плацяжы даналiчаныя па вынiках праверкi, праведзенай супрацоўнiкамi дзяржкантролю i Мiнiстэрства па падатках i зборах па Вiцебскай вобласцi. Як устаноўлена падчас праверкi, на працягу 2006 года балгарскае прадпрыемства працавала без пастаноўкi на ўлiк у падатковым органе i такiм чынам ухiлiлася ад уплаты падаткаў. Акрамя таго, кампанii давядзецца выплацiць штраф амаль у Br34 млн.

 

* На дарозе паблiзу вёскi Чабаi Валожынскага раёна з прыметамi наезду аўтамабiля было знойдзена цела невядомага мужчыны, якi, мiж iншым, быў абазначаны флiкерам. Тэрмiнова ўведзены праваахоўнiкамi ў 8 раёнах Мiнскай i 4 раёнах Гродзенскай вобласцi план "Перахват", на жаль, вынiкаў не прынёс: па гарачых слядах вiнаватага ў наездзе аўтааматара затрымаць не ўдалося. Што ж датычыцца загiнулага, то яго асобу ўстанавiлi хутка: высветлiлася, што гэта раней неаднаразова судзiмы за крадзяжы 30-гадовы мужчына, якi адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Валожыне. Як мяркуецца, напярэдаднi здарэння зняволены вырашыў дома адсвяткаваць сваё 30-годдзе.

На дарозе паблiзу вёскi Чабаi Валожынскага раёна з прыметамi наезду аўтамабiля было знойдзена цела невядомага мужчыны, якi, мiж iншым, быў абазначаны флiкерам. Тэрмiнова ўведзены праваахоўнiкамi ў 8 раёнах Мiнскай i 4 раёнах Гродзенскай вобласцi план "Перахват", на жаль, вынiкаў не прынёс: па гарачых слядах вiнаватага ў наездзе аўтааматара затрымаць не ўдалося. Што ж датычыцца загiнулага, то яго асобу ўстанавiлi хутка: высветлiлася, што гэта раней неаднаразова судзiмы за крадзяжы 30-гадовы мужчына, якi адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Валожыне. Як мяркуецца, напярэдаднi здарэння зняволены вырашыў дома адсвяткаваць сваё 30-годдзе.

* Учора ранiцай падчас урока англiйскай мовы ў сярэдняй школе кiргiзскага горада Ош памiж дзвюма вучанiцамi 11-га класа адбылася бойка, у вынiку якой адна са школьнiц загiнула. Настаўнiца не змагла разняць дзяўчат, якiя пабiлiся. Прычынай смерцi стаў удар аб парту, пасля якога дзяўчына страцiла прытомнасць. Медыкi, якiя прыбылi на месца трагедыi праз 15 хвiлiн, канстатавалi смерць.

* Група даследчыкаў з Нарвегii ўстанавiла, што людзi з павышаным артэрыяльным цiскам намнога радзей церпяць ад мiгрэняў, чым тыя, у каго цiск у норме. Прааналiзаваўшы стан здароўя ў 50 тыс. пацыентаў, яны прыйшлi да высновы, што гiпертонiкi церпяць ад галаўнога болю на 40 працэнтаў радзей, чым пацыенты з нармальным цiскам. Даследчыкi лiчаць, што павышаны артэрыяльны цiск робiць сценкi артэрый больш жорсткiмi, панiжаючы адчувальнасць да болю.

Група даследчыкаў з Нарвегii ўстанавiла, што людзi з павышаным артэрыяльным цiскам намнога радзей церпяць ад мiгрэняў, чым тыя, у каго цiск у норме. Прааналiзаваўшы стан здароўя ў 50 тыс. пацыентаў, яны прыйшлi да высновы, што гiпертонiкi церпяць ад галаўнога болю на 40 працэнтаў радзей, чым пацыенты з нармальным цiскам. Даследчыкi лiчаць, што павышаны артэрыяльны цiск робiць сценкi артэрый больш жорсткiмi, панiжаючы адчувальнасць да болю.

Поўны абзац

* На разгляд парламенту Фiнляндыi паступiў законапраект, у рамках якога фiнскiя працаўнiкi змогуць атрымлiваць тыдзень адпачынку "па каханню", каб праводзiць яго са сваiмi сем’ямi цi каханымi. Мэта закона — знiжэнне высокага ўзроўню разводаў у краiне. З такой iнiцыятывай выступiў член Сацыяльна-дэмакратычнай партыi, акцёр i паэт Томi Таберман.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькi слуцкiх паясоў з фондаў Дзяржаўнага гiстарычнага музея ў Маскве, магчыма, будуць перададзеныя на пастаянную экспазiцыю ў Нацыянальны музей гi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика