Знайсці сваю дарогу
Знайсці сваю дарогу
ФАРМАТнём Па 20 красавiка ў Мiнску ў чарговы раз праходзiць эксклюзiўны паказ фiльмаў праекта "КIНАфармат 4х4". Як i раней, карцiны будуць паказвацца на працягу чатырох дзён у кiнатэатрах "Аўрора", "Мiр", "Перамога", "Цэнтральны". Драма "Збавенне", створаная кiнамайстрамi Англii, даволi асцярожная экранiзацыя аднайменнага рамана Iэна МакЮэна. Ажыццявiў яе рэжысёр Джо Райт, знаёмы гледачам па фiльму "Гордасць i прадузятасць". ...1935 год. Англiя. У загарадным асабняку 13-гадовая Брыёнi Талiс рыхтуецца да спектакля паводле ўласнай п’есы, пры гэтым сочачы за лёгкiм флiртам памiж старэйшай сястрой Сесiлiяй i iнтэлiгентным пралетарыем Робi. У час званай вячэры здараецца трагедыя — невядомы замахваецца на цнатлiвасць стрыечнай сястры Брыёнi. Юная Талiс бярэ на сябе смеласць сцвярджаць, што гвалтаўнiком быў Робi... У фiльме здымалiся Кiра Найтлi, Джэймс МакЭвой, Ромала Гарай, Саўарс Ронан, Брэнда Блецiн, Ванеса Рэдгрэйв. Карцiна была прадстаўлена па 7 намiнацыях на прэмiю "Оскар", па 14 намiнацыях на прэмiю Брытанскай кiнаакадэмii. Меладраму "Новы свет", знятую кiнематаграфiстамi Iталii, Германii i Францыi, паставiў па сваiм сцэнарыi рэжысёр Эмануэль Крыалезе. ...Пачатак ХХ стагоддзя, Сiцылiя. Удавец, фермер Сальваторэ, якi жыве на мяжы галечы, вырашае разам з усёй сям’ёй эмiгрыраваць у ЗША. Напярэдаднi пераезду ён знаёмiцца з Люсi, якую па знешнiм выглядзе i манерах цалкам можна прыняць за англiйскую лэдзi. Яна, як i Сальваторэ, збiраецца ў ЗША. Люсi, па незразумелых прычынах, хоча абавязкова выйсцi замуж перад тым, як дабярэцца да Амерыкi, i ён прымае яе прапанову... У ролях: Шарлота Пiнзбур, Вiнчэнца Амато, Франчэска Касiса, Аўрора Квайтрокi, Фiлiпа Пучыла. На МКФ у Венецыi карцiна ўдастоена прэстыжнай прэмii "Сярэбраны Леў". Кiнамайстры Кiтая прадстаўляюць драму "Згубленыя ў Пекiне" рэжысёра Лi Юя. Фiльм, якi з вялiкiм поспехам дэманстраваўся на многiх МКФ, быў забаронены да паказу ў сваёй краiне. ...Сiмпатычная масажыстка салона Пiн Гуо становiцца ахвярай сэксуальных дамаганняў гаспадара ўстановы Лiнь Дона. Муж Пiн Гуо — Анкун, мыйшчык акон, аказаўся мiжвольным сведкам няў-клюднага адзюльтэра. Дзяўчына зацяжарала. Мужчыны заключаюць пiсьмовы дагавор: калi група крывi дзiцяцi ўкажа на бацькоўства Лiнь Дона, той забiрае нованароджанага ў сваю сям’ю, у адваротным выпадку — абмяжоўваецца выплатай за нанесены Анкуну маральны ўрон. Аднак пралiчаная да дробязяў сiтуацыя павернецца пасля родаў шэрагам сумных нечаканасцяў i жыццёвых канфузаў. У фiльме здымалiся Фань Бiнбiн, Элэйн Цзiнь, Тонi Люн Ка Фай, Тун Давей. У праграму "КIНАфармата" ўключана камедыйная драма "Трушчобныя прагулкi", створаная кiнамайстрамi Аўстрыi, Швейцарыi i Германii. Рэжысёр — Мiхаэль Главогер. ...Мужчыну, якi быў добра п’яны, маладыя жартаўнiкi перавозяць праз мяжу, пакiдаючы на прывакзальнай лаўцы правiнцыйнага чэшскага гарадка. Нiчога не разумеючы, ён стараецца знайсцi дарогу дадому... У галоўных ролях: Паўлюс Манкер, Аўгуст Дыль, Мiхаэль Астроўскi, Марыя Бiль. Раман КОСЦIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па 20 красавiка ў Мiнску ў чарговы раз праходзiць эксклюзiўны паказ фiльмаў праекта "КIНАфармат 4х4". Як i раней, карцiны будуць паказвацца
|
|