Еўрапарламентарыi проста не ў курсе...
Еўрапарламентарыi проста не ў курсе...
Чарнобыль У мiнулую суботу МЗС краiны распаўсюдзiла меркаванне начальнiка ўпраўлення iнфармацыi — прэс-сакратара МЗС Андрэя Папова наконт абмеркавання чарнобыльскай праблематыкi ў Еўрапарламенце. Там днямi асобныя дэпутаты зноў загаварылi аб наступствах гэтай тэхнагеннай катастрофы ў Беларусi. На думку Андрэя Папова, дадзенае абмеркаванне адбылося па iнiцыятыве толькi адной фракцыi парламента — "Еўрапейская народная партыя — Еўрапейскiя дэмакраты". Таму гэта дыскусiя — не больш чым дэбаты ў фракцыi. З iншага боку, калi меркаваць па публiкацыях у СМI на чарнобыльскую тэму, то еўрапарламентарыi проста не ў курсе таго, што мiжнароднае чарнобыльскае супрацоўнiцтва заснавана на трывалай канструкцыi адпаведных рэзалюцый Генеральнай Асамблеi ААН, лiчыць Андрэй Папоў. Гэтыя дакументы прымаюцца рэгулярна i аднадушна падтрымлiваюцца сусветнай супольнасцю. Што датычыцца самой Беларусi, то ў краiне выдаткоўваюцца велiзарныя сродкi на лiквiдацыю наступстваў аварыi на ЧАЭС. Паводле слоў Андрэя Папова, толькi летась з дзяржбюджэту было выдаткавана больш за 640 млрд рублёў, цi каля 213 млн еўра. Андрэй Папоў зрабiў параўнанне: за ўсе гады незалежнасцi па лiнii Еўрасаюза Беларусь атрымала на гэтыя мэты крыху больш за 10 млн еўра. Разам з тым наша краiна вiтала i вiтае гатоўнасць iншых дзяржаў, у тым лiку i членаў Еўрасаюза, уносiць свой уклад у рэабiлiтацыю пацярпелых ад Чарнобыля тэрыторый. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую суботу МЗС краiны распаўсюдзiла меркаванне начальнiка ўпраўлення iнфармацыi — прэс-сакратара МЗС Андрэя Папова наконт абмеркавання чарнобыль
|
|