21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад журавiнаў да бульбы фры

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад журавiнаў да бульбы фры

Малыя гарады

 

У Глуску запрацаваў цэх па замарозцы ягад i грыбоў. Гэты праект рэалiзаваны ў межах праграмы развiцця малых i сярэднiх паселiшчаў i каштаваў больш за 9 мiльярдаў рублёў.

Першая партыя замарожаных прадуктаў ужо захоўваецца ў халадзiльнiках цэха. Гэта журавiны веснавога збору, якiя былi закупленыя ў мясцовага насельнiцтва. У Глуску лiчаць, што збiраць журавiны лепей менавiта вясной, бо ягады, якiя пабылi ў маразы пад снегам, маюць лепшы смак. Цяпер 600 кiлаграмаў замарожаных глускiх журавiнаў чакаюць аптовых пакупнiкоў.

Мiж тым, для цэха цяпер закупляецца агрэгат для рознiчнай расфасоўкi, каб можна было прадставiць спажыўцам прадукцыю ў зручных пакетах малога памеру — ад 500 грамаў да 2 кiлаграмаў.

— Новыя працоўныя месцы адкрыюцца, калi пойдуць клубнiцы i чарэшня, — абяцае намеснiк старшынi Глускага райвыканкама Рыгор Бяляцкi. — Клубнiцы будуць свае, а чарэшню закупiм у паўднёвых сельскiх раёнах. Потым пойдуць малiна, парэчкi, агрэст. Будзем замарожваць любыя ягады, а таксама грыбы з нашых чыстых лясоў. За ўвесь будучы сезон плануем вырабiць 1300 тон прадукцыi. Вытворчая магутнасць тэхналагiчнай лiнii гэта дазваляе: яна складае 2 тоны глыбокай замарозкi ў гадзiну.

Далей у Глуску збiраюцца пашыраць i развiваць новы цэх. Тут мяркуюць вырабляць самыя розныя сумесi з агароднiны i садавiны, наборы для прыгатавання супоў i iншых страў. Будуць замарожваць капусту, гарошак, спаржавую фасолю, буракi i моркву. Усё гэта павiнна быць вымыта i парэзана, гатова для спажывання.

Рыгор Бяляцкi паведамiў, што ў спiсе прадукцыi новага цэха павiнна нават з’явiцца бульба для прыгатавання фры. Для гэтага беларускiя iнстытуты ўжо завяршаюць працу па стварэннi тэхналогii вырошчвання ў Глускiм раёне спецыяльнай бульбы, прыдатнай для смажання папулярных "фрытак".

Iлона Iванова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Глуску запрацаваў цэх па замарозцы ягад i грыбоў. Гэты праект рэалiзаваны ў межах праграмы развiцця малых i сярэднiх паселiшчаў i каштаваў больш за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика