ЦУД ці Выява, якую стварыла на сасне смала-жывiца?
ЦУД ці Выява, якую стварыла на сасне смала-жывiца?
На скрыжаваннi вулiц Беларускай i М. Багдановiча можна ўбачыць сасну, на якой спiлавалi галiну. Нiчога надзвычайнага ў гэтым не было б, калi б гаспадыня двара, на якiм расце дрэва, не ўбачыла на спiле вобраз святога. "...Праявiўшыся на месцы спiлу галiны, ён ужо не адзiн тыдзень бударажыць Баранавiчы", — пiсалася ў прэсе. Калегi па пяру перастаралiся, бо нiякага паломнiцтва да сасны не было, хоць цiкавасць да вобраза на спiле мелася. * * * Заканчваецца падземная эпапея пад Пензай. Вернiкi выходзяць на "свет божы", так i не дачакаўшыся яго канца. Акцыя пацярпела фiяска, але кiраўнiк секты тут жа заявiў: "Вось паглядзiце на гэтых людзей, паўгода правялi пад зямлёй, а чыстыя i здаровыя — хiба не цуд мы бачым?" Ва ўсякiм разе, людзi ў падзямеллi ўмывалiся, добра харчавалiся i адсюль чыстыя ды здаровыя, а ў кожнай праяве бачыць цуд i знак вышэйшай сiлы — рашэнне паспешлiвае. Цуд займае значнае месца не толькi ў хрысцiянстве, але i iншых рэлiгiях (iудаiзме, iсламе). Ды i рэлiгiя па сваёй сутнасцi — гэта вера ў звышнатуральныя сiлы. I цуд з’яўляецца тайнай, якая не паддаецца навуковаму аналiзу, а калi тайна разгаданая, то цуд знiкае. Людзi часам хочуць мець дачыненне да чагосьцi вялiкага, надзвычайнага, i нейкае дзiва ў такiм разе будзе вельмi своечасовым: маўляў, вось i на мяне Усявышнi звярнуў увагу. Але цi трэба з нейкай там нагоды пакланяцца дрэву цi хрысцiцца на камень? Калi на сённяшнi цуд можна паглядзець, дакрануцца, прааналiзаваць, раскласцi ўсё па палiцах, то якi сэнс спяшацца з высновамi? Запал наўкол сасны спаў, i я вырашыў зазiрнуць на вул. М. Багдановiча, каб на свае вочы ўбачыць цуд. Ведаючы, што на спiле ёсць выява, я быў падрыхтаваны да гэтага. Сапраўды на сасне, на вышынi прыкладна 4 метраў ад зямлi, знаходзiцца выява, падобная на абраз. А вось што пра гэты выпадак расказала гаспадыня дома, пры якiм расце сасна, Вера Шышкоўская. — Мне ўжо 75 гадоў, а калi мой бацька купiў да вайны гэты ўчастак, то сасна ўжо расла. Думаю, дрэву каля ста гадоў. У 2006 годзе мы спiлавалi галiну, якая пачала ўсыхаць i навiсала над вулiцай. Пэўны час на спiле нiчога не было вiдаць, а неяк я падняла вочы i ўбачыла там лiк святога. — Святары бачылi гэтую выяву? — Двое праязджалi з Пакроўскага сабора i адзiн сказаў, што гэта вобраз, быццам бы, Мiкалая-цудатворца, а другi аддаў перавагу Анёлу-ахоўнiку. Але яны нiчога канкрэтнага не сказалi, а толькi параiлi назiраць за выявай далей i чакаць, што будзе з ёю праз нейкi час. — А як рэагуюць на такi цуд людзi? — Некаторыя падыходзяць i хрысцяцца, ды i я, калi iду ў царкву, то таксама перахрышчуся. Пенсiянерка ўпэўненая, што на яе сасне з’явiлася выява святога, праўда, я ўбачыў запарожскага казака цi шляхцiца з доўгiмi сiвымi вусамi, якi павярнуў галаву. Але справа тут не ў тым, што на тым спiле адлюстравана, а як тое адлюстраванне з’явiлася. У супрацоўнiкаў мясцовага лясгаса гэты цуд не выклiкае здзiўлення. Маўляў, чаго толькi ў лесе не бывае, кожны сук нешта нагадвае, дастаткова прыгледзецца. Вунь перапiлуеш дрэва па суках, i на спiле — крыж, а на iншым пнi гадавыя кольцы такое намалююць, што дзiву даешся. Дарэчы, Прырода — найдасканалейшы мастак, i мы можам на кожным кроку захапляцца яе творамi. Любая жывая iстота, раслiна — эталон прыгажосцi. I на сасне нiякай загадкi няма — гэта калi не iмкнуцца бачыць на тым спiле цуд. Самая цёмная пляма, якая нагадвае тулава — мёртвая сарцавiна, больш светлая пляма — аснова ад усохлай лапы, якая расла на спiлаванай галiне. Жывой тут засталася толькi абалонь, з яе i выдзяляецца жывiца. Усё разам i ўтварыла выяву. Гэтаму спрыяе i тое, што спiл знаходзiцца не на паўднёвым баку дрэва i выява яшчэ не прайшла выпрабавання сонцам, бо з’явiлася восенню мiнулага года. I можа здарыцца, што з часам на тым спiле можна будзе ўбачыць нешта зусiм iншае. У Прыродзе ўсё ў пастаянным руху. Бывала, ляжыш на траве i глядзiш на воблака, якое, здаецца, застыла над табой. Абрысы яго непрыкметна мяняюцца i з мядзведзя воблака ператвараецца ў чалавека. Трэба варочаць сена, а ты ляжыш, фантазiруеш i ў целе такая млявасць... Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На скрыжаваннi вулiц Беларускай i М. Багдановiча можна ўбачыць сасну, на якой спiлавалi галiну. Нiчога надзвычайнага ў гэтым не было б, калi б гаспады
|
|