Сидорский оценивает работу экономики в I квартале "как достаточно взвешенную"
Органы пракуратуры праводзяць праверку па факце гібелі ў Горках (Магілёўская вобласць) станочніка сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Скайфорэст». Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, няшчасны выпадак здарыўся 3 верасня. Вадзіцель «Скайфорэста», працуючы на аўтапагрузчыку на тэрыторыі базы прадпрыемства, каля лесапільнага цэха сартаваў бярвенне. У гэты час у машыне адбылося кароткае замыканне электрычнай праводкі, пагрузчык абясточыўся і пустая мачта маніпулятара, гідраўлічная сістэма якога працуе ад электраматора, спынілася ў паднятым становішчы. Вадзіцель аўтапагрузчыка пайшоў у майстэрні. Падчас яго адсутнасці станочнік і падсобны рабочы лесапільнага цэха сталі выбіраць са штабеля бярвёны і накатваць іх на рэйкі для падачы ў цэх на распілоўку. У гэты час матча маніпулятара вагой 1,5 тоны, што знаходзілася ў паднятым становішчы, самаадвольна апусцілася і прыстасаваннем для захоплівання прыціснула да бярвён станочніка. Машынай хуткай дапамогі Праверку па гэтым факце праводзіць следчы аддзел пракуратуры вобласці па Горацкім раёне. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Премьер-министр Беларуси Сергей Сидорский считает, что экономика Беларуси в первом квартале сработала "достаточно успешно".
|
|