Аб дапамозе ведаюць не ўсе?
Аб дапамозе ведаюць не ўсе?
Паводле звестак Мінiстэрства працы i сацыяльнай абароны, на працягу студзеня—сакавiка адрасная сацыяльная дапамога была прызначана амаль 130 тыс. грамадзян краiны — гэта аказалася ў 2,2 раза больш, чым за ўвесь мiнулы год. Адначасова ўзраслi i сумы выплат. Сёлета сярэднi памер штомесячнай адраснай сацыяльнай дапамогi склаў 57,4 тыс., а сярэднi памер аднаразовай падтрымкi — 100 тыс. рублёў. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Валянцiны Сяргеевай, рэзкая цiкавасць да адраснай сацыяльнай дапамогi тлумачыцца як непасрэдна змяненнем умоў выплат, так i актыўнай iнфармацыйнай кампанiяй. Разам з тым якраз тут iснуюць некаторыя праблемы. Скажам, аналiз паказаў, што з новымi ўмовамi падтрымкi добра знаёмыя шматдзетныя i няпоўныя сем’i. А вось адзiнокiя пенсiянеры i iнвалiды — далёка не заўсёды. Цiкавы факт: за студзень—сакавiк адрасная дапамога была прызначана 5,4 тыс. адзiнокiх непрацаздольных грамадзян. У той жа час, як сведчыць статыстыка, у краiне налiчвалася амаль 270 тыс. пенсiянераў з пенсiямi нiжэй за бюджэт пражытковага мiнiмуму. Як адзначаюць у мiнiстэрстве, практыка работы з адзiнокiмi непрацаздольнымi грамадзянамi паказала, што некаторыя з iх, асаблiва ў малых i аддаленых вёсках, не маюць радыё цi радыё проста не працуе. І да таго ж ёсць выпадкi, калi ў зiмовы час многiя састарэлыя людзi амаль не выходзяць з дому. Такiм чынам, адзначыў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык, трэба не чакаць заяў, а шукаць маламаёмных непрацаздольных грамадзян. Яшчэ адна катэгорыя, на якую таксама неабходна звярнуць увагу — iнвалiды III групы. Аналiз засведчыў, што многiя з iх таксама не ведаюць аб магчымасцях атрымання адраснай падтрымкi на набыццё сродкаў рэабiлiтацыi. Мiж тым, ёсць i праблема iншага кшталту. Сёлета трэць сем’яў, якiя атрымалi адрасную сацыяльную дапамогу, маюць у сваiм складзе асобаў працаздольнага ўзросту. Адсюль узнiкае пытанне — па якiх прычынах такiя сем’i не могуць забяспечыць сабе варты ўзровень жыцця з улiкам вызначанай у 208 800 рублёў мiнiмальнай зарплаты? Як зазначаюць у мiнiстэрстве, аб’ектыўнымi прычынамi тут могуць лiчыцца рэгiстрацыя ў якасцi беспрацоўнага на працягу больш чым 3 месяцаў, а таксама неабходнасць догляду iнвалiдаў I групы цi састарэлых ва ўзросце больш за 80 гадоў. Прычынамi па сутнасцi ўсiх астатнiх цяжкiх жыццёвых выпадкаў з’яўляюцца самi грамадзяне цi iх работадаўцы. У сувязi з гэтым, падкрэслiла Валянцiна Сяргеева, пасля падачы заявы на аказанне падтрымкi раённым камiсiям па прызначэннi адраснай сацыяльнай дапамогi трэба дэталёва разабрацца, чаму працаздольны чалавек мае нiзкi даход i цi праяўляе ён iнiцыятыву для паляпшэння ўласнага дабрабыту. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Мінiстэрства працы i сацыяльнай абароны, на працягу студзеня—сакавiка адрасная сацыяльная дапамога была прызначана амаль 130 тыс. грам |
|