21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Чарнобыльскія" льготы: сучасны варыянт

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Чарнобыльскія" льготы: сучасны варыянт

Вядома, што мерапрыемствы, якiя выконваюцца ў межах Дзяржаўнай праграмы па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, маюць устойлiвую сацыяльную скiраванасць. Больш чым палова сродкаў, якiя штогод выдзяляюцца на адпаведныя патрэбы, накiроўваецца на тое, каб забяспечыць абарону жыццёва важных iнтарэсаў пацярпелых людзей. Якiм, дарэчы, вельмi важна ведаць свае правы. Таму з дапамогай спецыялiстаў Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях мы падрыхтавалi пералiк асноўных iльгот, якiя дзейнiчаюць цяпер у дачыненнi да тых цi iншых катэгорый насельнiцтва.

Водпускi, дапамогi, лячэнне

У адпаведнасцi з Законам "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" iнвалiдам-чарнобыльцам І i II груп пры выхадзе на пенсiю альбо перамене месца працы прадугледжана права на карыстанне медыцынскiмi ўстановамi, за якiмi былi замацаваныя ў перыяд работы. Таксама на гэтую катэгорыю распаўсюджваецца выплата дапамогi па часовай непрацаздольнасцi ў памеры 100 працэнтаў заработнай платы незалежна ад бесперапыннага працоўнага стажу, тым iнвалiдам, якiя працуюць, — выплата дапамогi па часовай непрацаздольнасцi да чатырох месяцаў запар альбо пяцi ў каляндарным годзе. Яшчэ да адпаведных iльгот адносяцца ўладкаванне па-за чаргой ва ўстановы сацыяльнага забеспячэння, пазачарговае абслугоўванне ў лячэбна-прафiлактычных установах i аптэках, пазачарговае забеспячэнне дзяцей месцамi ў дзiцячых дашкольных установах незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi, спецыялiзаваных дзiцячых установах лячэбнага i санаторнага тыпу, аздараўленчых лагерах. У адпаведны пералiк таксама трапiлi выкарыстанне працоўнага водпуску ў летнi альбо iншы зручны час, а таксама атрыманне сацыяльнага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю 14 каляндарных дзён у годзе; пераважнае пакiданне на працы, службе падчас скарачэння колькасцi альбо штату работнiкаў пры роўнай прадукцыйнасцi працы i квалiфiкацыi; забеспячэнне жылымi памяшканнямi сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду (у адпаведнасцi з заканадаўствам); перадачу ў бязвыплатную ўласнасць займаемых iмi кватэр у дамах дзяржаўнага жылфонду (з улiкам жыллёвай квоты); першачарговае абслугоўванне на прадпрыемствах, ва ўстановах сувязi, службы быту, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркi; iльготы па аплаце падаходнага падатку; залiчэнне па-за конкурсам ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, на курсы прафесiйнага навучання, пераважнае права на залiчэнне ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi (у парадку, вызначаным заканадаўствам). Варта мець на ўвазе, што прыём на падрыхтоўчыя аддзяленнi пры адпаведных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, адбываецца незалежна ад наяўнасцi месцаў з абавязковым прадастаўленнем iнтэрната.

У адпаведнасцi з Законам "Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" для iнвалiдаў-чарнобыльцаў I i II груп таксама вызначаны шэраг iльгот. Да iх адносяцца бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрылатаў (металакампазiтаў), металакерамiкi i фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нiтрыд-тытану) у дзяржаўных установах аховы здароўя па месцы жыхарства; забеспячэнне iншымi тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi ў адпаведнасцi з Дзяржаўным рэестрам (пералiкам) тэхнiчных сродкаў сацыяльнай рэабiлiтацыi ў парадку i на ўмовах, якiя вызначае ўрад; бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi), незалежна ад месца жыхарства, а тым, хто жыве ў сельскай мясцовасцi, — яшчэ на аўтамабiльным транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносiнаў (акрамя таксi); бясплатны праезд на чыгуначным, водным i аўтамабiльным транспарце рэгулярных прыгарадных зносiнаў (за выключэннем таксi); 90-працэнтная скiдка з кошту лекавых сродкаў, якiя выдаюцца па рэцэптах урачоў (у межах пералiку асноўных лекавых сродкаў), а з хiрургiчнымi захворваннямi — таксама перавязачных матэрыялаў (пры наяўнасцi адпаведнага медыцынскага заключэння) у парадку, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Як плацiць за "камуналку"?

Для грамадзян, якiя захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу, што выклiкана наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС i iнвалiды I i II груп у вынiку аварыi на ЧАЭС, iншых радыяцыйных аварый, якiя не маюць працаздольных членаў сям’i, абавязаных па закону iх утрымлiваць, i жывуць адны альбо толькi з iнвалiдамi I цi II групы i (цi) з непрацуючымi пенсiянерамi, — iснуюць свае асаблiвасцi. У такiм выпадку гэтыя людзi маюць права на 50-працэнтную скiдку з платы за тэхнiчнае абслугоўванне i (цi) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання, якое яны займаюць; 50-працэнтную скiдку з платы за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыя, газ, электрычнасць, цеплавая энергiя, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне лiфтамi) па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах (стаўках) у межах зацверджаных нормаў спажывання, а для тых, хто жыве ў дамах без цэнтральнага ацяплення, — за палiва, якое набываецца ў межах нормаў, што вызначаны заканадаўствам для продажу насельнiцтву.

Непрацуючыя грамадзяне, якiя сталi iнвалiдамi I i II груп у вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый, непрацуючыя грамадзяне, якiя захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу, выклiканую наступствамi аварыi на ЧАЭС, маюць права на першачарговае бясплатнае санаторна-куротнае лячэнне (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў i адсутнасцi супрацьпаказанняў) цi аздараўленне (пры адсутнасцi медыцынскiх супрацьпаказанняў) у парадку i на ўмовах, што вызначаюцца заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

У адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" iнвалiды III групы пры выхадзе на пенсiю альбо перамене месца працы маюць права на карыстанне медыцынскiмi ўстановамi, за якiмi былi замацаваны ў перыяд работы. Таксама на гэтую катэгорыю распаўсюджваецца выплата дапамогi па часовай непрацаздольнасцi ў памеры 100 працэнтаў заработнай платы незалежна ад бесперапыннага працоўнага стажу, тым iнвалiдам, якiя працуюць, — выплата дапамогi па часовай непрацаздольнасцi да чатырох месяцаў запар альбо пяцi ў каляндарным годзе. Яшчэ да адпаведных льгот адносяцца ўладкаванне па-за чаргой ва ўстановы сацыяльнага забеспячэння, пазачарговае абслугоўванне ў лячэбна-прафiлактычных установах i аптэках, пазачарговае забеспячэнне дзяцей месцамi ў дзiцячых дашкольных установах незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi, спецыялiзаваных дзiцячых установах лячэбнага i санаторнага тыпу, аздараўленчых лагерах. У адпаведны пералiк таксама трапiлi выкарыстанне працоўнага водпуску ў летнi альбо iншы зручны час, а таксама атрыманне сацыяльнага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю 14 каляндарных дзён у годзе; пераважнае пакiданне на працы, службе падчас скарачэння колькасцi альбо штату работнiкаў пры роўнай прадукцыйнасцi працы i квалiфiкацыi; забеспячэнне жылымi памяшканнямi сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду (у адпаведнасцi з заканадаўствам); перадачу ў бязвыплатную ўласнасць займаемых iмi кватэр у дамах дзяржаўнага жылфонду (з улiкам жыллёвай квоты); першачарговае абслугоўванне на прадпрыемствах, ва ўстановах сувязi, службы быту, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркi; льготы па аплаце падаходнага падатку; залiчэнне па-за конкурсам ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, на курсы прафесiйнага навучання, пераважнае права на залiчэнне ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi (у парадку, вызначаным заканадаўствам). Варта мець на ўвазе, што прыём на падрыхтоўчыя аддзяленнi пры адпаведных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, адбываецца незалежна ад наяўнасцi месцаў з абавязковым прадастаўленнем iнтэрната.

Шэраг узгаданых дагэтуль пазiцый распаўсюджваецца i на ўдзельнiкаў лiквiдацыi наступстваў аварыi на ЧАЭС, яны прадастаўляюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 19 Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Сярод iх — пазачарговае забеспячэнне дзяцей месцамi ў дзiцячых дашкольных установах, спецыялiзаваных дзiцячых установах лячэбнага i санаторнага тыпу, лагерах i iншых аздараўленчых установах незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi; iльготы па падаходным падатку, а таксама пераважнае залiчэнне ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, на курсы прафесiйнага навучання, пераважнае права на залiчэнне ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi (у парадку, вызначаным заканадаўствам). Прыём на падрыхтоўчыя аддзяленнi пры адпаведных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, зноў-такi адбываецца незалежна ад наяўнасцi месцаў з абавязковым прадастаўленнем iнтэрната.

На грамадзян, якiя карыстаюцца льготамi па артыкулу 19 Закона, распаўсюджваюцца таксама шэраг iльгот, прадугледжаных першай часткай артыкула 18. Гэта карыстанне медыцынскiмi ўстановамi, за якiмi былi замацаваны ў перыяд работы; выплата дапамогi па часовай непрацаздольнасцi ў памеры 100 працэнтаў заработнай платы незалежна ад бесперапыннага працоўнага стажу; пазачарговае ўладкаванне ва ўстановы сацыяльнага забеспячэння, пазачарговае абслугоўванне ў лячэбна-прафiлактычных установах i аптэках; выкарыстанне працоўнага водпуску ў летнi альбо iншы зручны час, а таксама атрыманне сацыяльнага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю 14 каляндарных дзён у годзе; пераважнае пакiданне на працы, службе падчас скарачэння колькасцi альбо штату работнiкаў пры роўнай прадукцыйнасцi працы i квалiфiкацыi; перадачу ў бязвыплатную ўласнасць займаемых iмi кватэр у дамах дзяржаўнага жылфонду (з улiкам жыллёвай квоты); першачарговае абслугоўванне на прадпрыемствах, ва ўстановах сувязi, службы быту, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркi.

Жыллё на асаблiвых умовах

Шэраг адпаведных пазiцый адносяцца i да ўдзельнiкаў лiквiдацыi наступстваў аварыi на ЧАЭС, якiя прадастаўляюцца па артыкулу 20 Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Яны датычацца парадку карыстання медустановамi, абслугоўвання ў лячэбна-прафiлактычных i ва ўстановах сацыяльнага забеспячэння, выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасцi, забеспячэння месцамi дзяцей, залiчэння ў навучальныя ўстановы, пераважнага пакiдання на працы, першачарговага прадастаўлення зямельнага ўчастка i набыцця матэрыялаў для жыллёвага будаўнiцтва. Яшчэ гэтая катэгорыя грамадзян можа выкарыстоўваць працоўны водпуск улетку цi iншы зручны час.

Грамадзяне, якiя былi эвакуяваны, адселены, самастойна выехалi з тэрыторыi радыяцыйнага забруджвання з зонаў эвакуацыi (адчужэння), першачарговага адсялення, наступнага адсялення, iльготы якiм прадастаўляюцца па артыкулу 22 Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС", маюць права на выплату дапамогi па часовай непрацаздольнасцi ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага (сярэднегадзiннага) заробку за рабочыя днi (гадзiны) па графiку работнiка з першага дня часовай страты працаздольнасцi. Таксама на гэтую катэгорыю распаўсюджваюцца льготы па зямельным падатку, яны могуць выкарыстоўваць працоўны водпуск улетку цi ў iншы зручны час. Грамадзяне, якiя пражывалi да 1 студзеня 1990 года i выехалi з зонаў першачарговага i наступнага адсялення, якiя знаходзяцца на ўлiку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў на працягу ўсяго перыяду пасля iх выезду (былi прыняты на такi ўлiк адразу пасля выезду), маюць права на атрыманне жылых памяшканняў дзяржаўнага жылфонду, якiя пабудаваны за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, якiя накiроўваюцца на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Такой жа льготай могуць скарыстацца i грамадзяне, якiя пражываюць на тэрыторыi радыяцыйнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення. Гэтай катэгорыi яна прадастаўляецца па артыкулу 23 Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Таксама сярод прэферэнцый — выплата дапамогi па доглядзе дзiцяцi да дасягнення iм трохгадовага ўзросту ў памеры 150 працэнтаў адпаведных выплат, водпуск па цяжарнасцi i родах жанчынам з 27 тыдняў цяжарнасцi працягласцю 146 каляндарных дзён (у выпадку ўскладнення родаў цi нараджэння дваiх i больш дзяцей — 160 дзён) незалежна ад колькасцi дзён фактычна выкарыстаных да родаў. Яны валодаюць пераважным правам на залiчэнне ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, вышэйшай адукацыi, з прадастаўленнем iншагароднiм iнтэрната, iльготамi па зямельным падатку, правам на скасаванне працоўнага дагавора падчас перасялення без выканання прадугледжаных заканадаўствам тэрмiнаў папярэджання наймальнiка. (Такiя ж iльготы прадастаўляюцца грамадзянам, якiя пражываюць на тэрыторыi радыяцыйнага забруджвання ў зоне з правам на адсяленне, яны прадастаўляюцца па артыкулу 24 Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС").

Для дзяцей — бясплатны праезд

Непаўналетнiя дзецi, якiя пражываюць на тэрыторыi радыяцыйнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення (а таксама ў зоне з правам на адсяленне, у зоне з перыядычным радыяцыйным кантролем — арт. 23, 24, 25 Закона), маюць права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасцi паказанняў i адсутнасцi медыцынскiх супрацьпаказанняў) цi аздараўленне (пры адсутнасцi медыцынскiх супрацьпаказанняў) тэрмiнам да месяца; бясплатны праезд на чыгуначным, аўтамабiльным i водным пасажырскiм транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносiнаў (акрамя таксi), у пасажырскiх цягнiках i вагонах фармiравання Беларускай чыгункi ва ўнутрырэспублiканскiх зносiнах, на ўнутраных лiнiях воднага цi аўтамабiльнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных мiжгароднiх зносiнаў ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння i назад, а таксама па накiраваннi дзяржаўных устаноў аховы здароўя ад месца жыхарства да месца дыспансэрнага, амбулаторнага цi клiнiчнага абследавання (лячэння) i назад; бясплатны праезд ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння i назад у пасажырскiх цягнiках цi вагонах фармiравання БЧ, на аўтамабiльным пасажырскiм транспарце агульнага карыстання пры накiраваннi на санаторна-курортнае лячэнне ў складзе арганiзаваных груп; бясплатнае харчаванне падчас навучання ў агульнаадукацыйных установах.

Для грамадзян, якiя працуюць у зонах першачарговага i наступнага адсялення, iльготы прадастаўляюцца па артыкулу 23 Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Пры выхадзе на пенсiю яны маюць права на карыстанне медыцынскiмi ўстановамi, за якiмi былi замацаваны ў перыяд работы (па апошнiм месцы); водпуск па цяжарнасцi i родах жанчынам з 27 тыдняў цяжарнасцi працягласцю 146 каляндарных дзён (у выпадку ўскладнення родаў цi нараджэння дваiх i больш дзяцей — 160 дзён) незалежна ад колькасцi дзён фактычна выкарыстаных да родаў (такi ж водпуск прадастаўляецца i па арт. 25 (людзi, якiя пражываюць i працуюць у зоне з перыядычным радыяцыйным кантролем). Для тых, хто працуе ў зоне першачарговага i наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне, працягласць асноўнага водпуску вызначаецца ўрадам па ўзгадненнi з кiраўнiком дзяржавы, прычым такi водпуск прадастаўляецца без улiку дадатковага за работу са шкоднымi i (цi) небяспечнымi ўмовамi працы. А грамадзяне, якiя працуюць у зоне забруджвання больш чым 15 Кюры/кв. км, маюць права на выплату дапамогi па часовай непрацаздольнасцi ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага (сярэднегадзiннага) заробку за рабочыя днi (гадзiны) па графiку работнiка з першага дня часовай страты працаздольнасцi.

Падрыхтаваў Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядома, што мерапрыемствы, якiя выконваюцца ў межах Дзяржаўнай праграмы па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, маюць устойлiвую
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика