Галоўнае — бяспека
Галоўнае — бяспека
У Магiлёве прайшоў мiтынг-рэквiем, прысвечаны 22-й гадавiне аварыi на ЧАЭС. Выступаючы на iм, старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура падкрэслiў, што галоўнае цяпер — забеспячэнне бяспечных умоў жыцця людзей у забруджаных радыенуклiдамi раёнах. Паводле яго слоў, у адпаведнасцi са спецыяльнымi дзяржаўнымi праграмамi праводзiцца практычная работа па мiнiмiзацыi наступстваў чарнобыльскай трагедыi, у прыватнасцi, па прадухiленнi паступлення радыенуклiдаў у прадукты харчавання, знiжэннi дозы апраменьвання людзей, што пражываюць на забруджанай тэрыторыi. Толькi за апошнiя 5 гадоў пабудавана больш як 380 кватэр, райбальнiца ў Дрыбiне, школа ў пасёлку Кароўчына i басейн у школе Трылесiна Дрыбiнскага раёна, уведзены першы пускавы комплекс школы ў пасёлку Сялецкае Касцюковiцкага раёна, 11 станцый абезжалезвання вады, пракладзена каля 60 км газаправода i падключаны да сетак прыроднага газу амаль 3 тыс. дамоў прыватнага сектара. У вобласцi створаны Дзяржаўны рэгiстр асобаў, якiя падверглiся ўздзеянню радыяцыi. На дыспансэрны ўлiк узята больш за 200 тыс. жыхароў Магiлёўшчыны. Асаблiвая ўвага ўдзяляецца вырашэнню кадравых пытанняў у пасёлках для перасяленцаў i ў населеных пунктах, размешчаных у зоне радыеактыўнага забруджвання. Аблвыканкам вядзе пастаянную работу па прыцягненнi сюды спецыялiстаў, найперш работнiкаў адукацыi, аховы здароўя, сельскай гаспадаркi. Пры гэтым шырока прымяняецца кантрактная форма найму на работу. Знайшлi падтрымку ва ўрадзе таксама прапановы вобласцi аб мэтавым размеркаваннi выпускнiкоў навучальных устаноў. Старшыня аблвыканкама выказаў словы глыбокай падзякi тым, хто працаваў i нястомна працуе ў пацярпелых, забруджаных радыенуклiдамi рэгiёнах, тым, хто робiць усё, што ад iх залежыць, каб захаваць здароўе людзей, вырашае праблемы насельнiцтва. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве прайшоў мiтынг-рэквiем, прысвечаны 22-й гадавiне аварыi на ЧАЭС. Выступаючы на iм, старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура падкрэсл
|
|