Плата — толькi за рэзерваванне дадатковых месцаў на могiлках. Калi прымуць рашэнне
Плата — толькi за рэзерваванне дадатковых месцаў на могiлках. Калi прымуць рашэнне
"Гарачы" тэлефон "Звязды" 287 17 41 Жыхарка адной з вёсак Камянкоўскага сельскага Савета Уздзенскага раёна (прозвiшча i дакладны адрас у рэдакцыi ёсць) паведамiла, што нядаўна ў населеных пунктах прайшлi сходы, на якiх, у прыватнасцi, iшла гаворка аб магчымым увядзеннi платы за месцы на вясковых могiлках. — Гаварылi, што для мясцовых жыхароў адно месца будзе каштаваць 35 тысяч рублёў — адну мiнiмалку. А для iншагароднiх — тры мiнiмалкi, або 105 тысяч. Грошы пойдуць на добраўпарадкаванне. Але я i так згодна аддаць гэтыя грошы на памянёныя мэты, думаю, i iншыя аднавяскоўцы не адмовяцца. Навошта ж вось так? — гаварыла заяўнiца. Як паведамiў рэдакцыi старшыня раённага Савета дэпутатаў Мiхаiл Лапатко, у раёне налiчваецца 65 могiлкаў. На тэрыторыi некаторых сельскiх Саветаў размешчана па 9 могiлкаў. Усе iх патрэбна добраўпарадкаваць: паставiць новыя агароджы, пафарбаваць iх, прыбраць аварыйныя дрэвы, як мiнiмум двойчы за год вывезцi смецце. Зразумела, усё гэта патрабуе вялiкiх выдаткаў, а сродкаў у бюджэце не хапае. — На мэты добраўпарадкавання сельскiм Саветам на ўвесь год выдзелена па 1—2 мiльёны рублёў, прычым за гэтыя сродкi неабходна навесцi парадак не толькi на адных могiлках, але i ў самiх населеных пунктах, — сказаў Мiхаiл Мiхайлавiч. Пэўным чынам вырашыць гэтую праблему дапамагло б увядзенне платы за рэзерваванне месцаў на сельскiх могiлках. — Я падкрэслю, што пытанне пакуль толькi разглядаецца i вельмi глыбока вывучаецца. Хоць у якасцi станоўчых прыкладаў можна прывесцi той жа Мiнск, Заслаўе, Бараўлянскi сельскi Савет. Нiхто пакуль нiякiх канкрэтных расцэнак не ўводзiў, людзей проста праiнфармавалi, патлумачылi сiтуацыю. Пытанне можа быць разгледжана на чарговай сесii раённага Савета дэпутатаў у канцы чэрвеня, калi, зразумела, будзе ўнесена ў яе парадак i папярэдне юрыдычна граматна сфармулявана. А канкрэтныя расцэнкi ўвогуле — па вынiках станоўчага рашэння сесii — павiнен прымаць аддзел цэнаў Мiнаблвыканкама, — патлумачыў далей Мiхаiл Лапатко. — Але ўзнятую праблему трэба разглядаць усебакова, што мы, дарэчы, i робiм. Па-першае, зноў жа асаблiва падкрэслю, згодна з Законам "Аб пахаваннi", першае месца на могiлках прадастаўляецца бясплатна. Аднак многiя iмкнуцца зарэзерваваць побач яшчэ некалькi месцаў. Расцэнкi на такую паслугу ў сталiцы даволi высокiя. Адсюль вынiкае "па-другое". Тыя ж мiнчане ў масавым парадку вязуць родных на сельскiя могiлкi ў прыгарад, у тым лiку i ў наш раён. Больш за тое, рэзервуюць — абцягваюць шпагатам, дротам — побач яшчэ тры, чатыры, пяць, шэсць, а часам i яшчэ больш месцаў. Выходзiць, што на могiлках 25—30 працэнтаў месцаў пустуюць, але ж у цэлым такiя могiлкi ўсё роўна трэба абслугоўваць, добраўпарадкоўваць. А як мы ўжо казалi вышэй, грошай у бюджэце недастаткова. З гэтай мэтай i прапрацоўваецца на перспектыву пытанне аб увядзеннi платы за рэзерваванне дадатковых месцаў на могiлках. Зазначу, што дапамога ад дзяржавы на пахаванне чалавека складае 800 тысяч рублёў. Гэтай сумы хапае i на заказ катафалка, вянкi, падрыхтоўку магiлы i на жалобны стол. Думаю, калi гэта неабходна, людзi з памянёнай сумы змогуць выдаткаваць i нейкую частку за рэзерваванне дадатковых месцаў на могiлках. Але азначаная праблема пакуль знаходзiцца на стадыi разгляду. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка адной з вёсак Камянкоўскага сельскага Савета Уздзенскага раёна (прозвiшча i дакладны адрас у рэдакцыi ёсць) паведамiла, што нядаўна ў населены
|
|