Памяці князя Астрожскага...
Памяці князя Астрожскага...
У вёсцы Тарасава, што пад Мінскам, прайшло першае з шэрагу ўрачыстых мерапрыемстваў у гонар 400-годдзя памяцi князя Канстанцiна (Васiля) Астрожскага, славутага асветнiка, дзяржаўнага i царкоўнага дзеяча. Вёска калiсьцi належала слыннаму роду Астрожскiх — аднаму з найбольш знакамiтых i багатых, якi даў шмат славутых iмёнаў на вайсковай, дзяржаўнай i духоўнай нiве. Князь Канстанцiн (у хрышчэннi Васiль) найбольш выразна праявiў духоўную мiсiю роду Астрожскiх — адказнага перад Богам i Айчынай за лёс Царквы i свайго народа. Вёска Тарасава гасцiнна сустрэла ўдзельнiкаў i гасцей урачыстых мерапрыемстваў — праваслаўных паломнiкаў, вернiкаў з розных куткоў Беларусi, замежных дыпламатаў. Пасля набажэнства адбылося асвячэнне Звона ў гонар 400-годдзя памяцi (самага вялiкага на Мiншчыне) i адкрыццё памятнай дошкi. Побач з храмам была закладзена алея ў гонар князя Канстанцiна (Васiля) Астрожскага. Яўген Пясецкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Тарасава, што пад Мінскам, прайшло першае з шэрагу ўрачыстых мерапрыемстваў у гонар 400-годдзя памяцi князя Канстанцiна (Васiля) Астрожскага, |
|