Сталяроў І Кулік
Сталяроў І Кулік
Жыхар вёскi Нiжнi Церабяжоў узвёў тры помнiкi ахвярам вайны. Першы ён стварыў яшчэ ў шостым класе, уражаны гiсторыяй гiбелi савецкага воiна. У 1944 годзе, падчас ваенных дзеянняў, у вёсцы Нiжнi Церабяжоў Столiнскага раёна быў схоплены i закатаваны малады воiн малодшы лейтэнант Чырвонай Армii Рыгор Сталяроў. Нiякiя катаваннi не прымусiлi воiна здацца ў палон альбо выдаць месца дыслакацыi перадавых часцей. На целе юнака гiтлераўцы выразалi пяцiканцовую зорку... Гэтую гiсторыю Павел Кулiк пачуў ад бабулi, якая была сведкай тых жудасных падзей. Шасцiкласнiк, не валодаючы якiмi-небудзь навыкамi ў мастацкай скульптуры i не ведаючы, як выглядаў невядомы воiн, тым не менш узяўся ўласнаручна стварыць помнiк герою на ганаровым некропалi каля вясковай царквы. Пазней знайшлiся родныя Сталярова, i на стэле пад скульптурным бюстам з’явiўся медальён з фотаздымкам. Адзiн з дзядоў Паўла Кулiка — Андрэй Iванавiч Кулiк таксама не вярнуўся з вайны. Як i дзесяткi iншых старэйшых аднавяскоўцаў. У гонар iх самадзейны мастак i майстар стварыў скульптурную кампазiцыю i ўсталяваў яе каля вясковага клуба. А потым на скрыжаваннi перад вёскай разам з бацькам узвёў абе-лiск у гонар разведчыкаў Чырвонай Армii. Мне ўсё ж удалося ўгаварыць гэтага незвычайнага жыхара Нiжнiх Церабяжоў адкласцi на некалькi хвiлiн працу, каб зрабiць фота ля першага i лепшага яго твора. Усе помнiкi працы Паўла Паўлавiча Кулiка добра захавалiся, як i належыць, яны дагледжаныя i ўпарадкаваныя. А ў вёску i дагэтуль прыходзяць цёплыя лiсты ад родных разведчыка Сталярова. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар вёскi Нiжнi Церабяжоў узвёў тры помнiкi ахвярам вайны. Першы ён стварыў яшчэ ў шостым класе, уражаны гiсторыяй гiбелi савецкага воiна.
|
|