21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Антысемiтызм: крывавая гiсторыя пакут

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Антысемiтызм: крывавая гiсторыя пакут

Новыя падыходы ў вывучэннi гiсторыi вайны прадэманстраваў унiкальны беларуска-нямецкi праект па сумесным даследаваннi жудаснай праўды Халакоста на тэрыторыi Беларусi

— Майго 19-гадовага сваяка, якi жыве ў невялiкiм гарадку на поўднi Францыi, летась аднойчы вечарам сустрэлi шасцёра нецвярозых маладых мярзотнiкаў. Яны накiнулiся на яго з кулакамi. Бiлi доўга i жорстка. Але iм гэтага падалося недастаткова. Тады яго зацягнулi на кватэру i некалькi гадзiн працягвалi здзекавацца. Хлопца катавалi да самай ранiцы, прымушалi есцi недакуркi цыгарэт... Палiцыя зараз шукае злачынцаў, а сваяк ужо больш за паўгода знаходзiцца ў бальнiцы.

Гэта ўрывак з дакументальнага тэатралiзаванага паказу яўрэйскага студэнцкага цэнтра "Гiлель" для ўдзельнiкаў мiжнароднай канферэнцыi "Антысемiтызм у сучаснай Еўропе". Падобныя факты, як цiкава i пераканаўча паказалi мастацкiмi сродкамi самадзейныя артысты, далёка не адзiнкавыя ў Еўропе. У той жа Германii штогод рэгiструюцца сотнi выпадкаў праяў антысемiтызму. Да чаго гэта аднойчы прывяло ў свеце пасля прыходу да ўлады Гiтлера — агульнавядома.

На першы погляд iдэя правесцi ў Мiнску мiжнародную канферэнцыю па сучасным антысемiтызме здаецца небясспрэчнай. Цi гэта ў нас сёння назiраюцца масавыя праявы ксенафобii? Цi гэта ў нас антысемiтызм выклiкае вялiкую заклапочанасць еўрапейскай грамадскасцi? Вядома, не.

Але з iншага боку, Беларусь якраз тое месца, дзе ёсць важкая нагода яшчэ раз задумацца аб прычынах узнiкнення нацызму i яго катастрафiчных у глабальных маштабах наступствах для чалавецтва, аб сучасных пагрозах iдэалогii фашызму, якая дзе-нiдзе ўздымае галаву ў Еўропе, як у той жа Германii.

Нарэшце з Мiнска сёння самы час нагадаць еўрапейцам, што ў Другую сусветную вайну было знiшчана амаль 800 тысяч беларускiх яўрэяў. Толькi ў Мiнскiм гета, дарэчы, адным з самых вялiкiх у тагачаснай Еўропе, утрымлiвалася больш за 100 тысяч вязняў. А ўсяго ў лагерах смерцi мэтанакiравана, на планавай аснове нацысцкiмi катамi былi забiты i закатаваны 60 працэнтаў яўрэяў Еўропы i прыкладна 35 працэнтаў яўрэйскага насельнiцтва планеты. Але ўсё ж галоўнай прычынай выбару беларускай сталiцы месцам канферэнцыi стаў юбiлей, дакладней, неабходнасць падвесцi вынiкi вышэйзгаданага беларуска-нямецкага праекта.

Пяць гадоў таму я прысутнiчаў на цырымонii адкрыцця на тэрыторыi былога Мiнскага гета мiжнароднага даследчага цэнтра па вывучэнні Халакоста. Яго назвалi "Гiстарычная майстэрня ў Мiнску". Прызнаюся, тады мне гэты праект здаўся крыху надуманым i ў пэўным сэнсе прапагандысцкiм ходам Германii.

Але за словамi былi справы. Iх усе нават цяжка пералiчыць. На рахунку майстэрнi, напрыклад, адукацыйная праграма "Вайна на Беларусi: рэгiянальная гiсторыя", семiнары "Беларусь у Другой сусветнай вайне", архiўная практыка: "Жывыя сведкi аб вайне: праўдзiвыя гiсторыi жыцця", гiстарычныя экскурсы "Халакост асяроддзя", "Беларуска-германскiя архiвалii: праблемы дакументальнай гiсторыi Другой сусветнай вайны", "Гiсторыя пакут: Мiнскае гета 1941—1943 гг.". Пад дахам майстэрнi адбыўся шэраг фотавыставак: "Час Перамогi — Час памяцi", "Генацыд у Беларусi: Хатынь, Мiнскае гета, Трасцянец", "Змаганне за жыццё", "Мiнскае гета: апошнi час з жыцця нямецкiх яўрэяў". Па iнiцыятыве актыву майстэрнi свет убачыла 21 выданне па гiсторыi Халакоста, была створана тэматычная бiблiятэка. У яе фондзе больш за тры тысячы выданняў беларускiх i замежных аўтараў, розных даведнiкаў на тэму вайны.

За гады iснавання майстэрнi яе наведалi больш за 10 тысяч чалавек з 28 краiн: Iзраiля, Германii, Канады, ЗША, Аўстралii, Аўстрыi, Аргенцiны, Вялiкабрытанii, Японii, Кiтая i iншых. Сёння ў майстэрнi часта сустракаюцца сталыя i маладыя гiсторыкi, даследчыкi Беларусi i Германii, iдуць дыскусii i зацiкаўленыя абмены iнфармацыяй i думкамi, разам распрацоўваюцца новыя канкрэтныя тэмы. Вось i цяпер на юбiлей прыйшлi тыя, каму дазволiла здароўе, з сотнi вязняў Мiнс- кага гета, якiя засталiся жывымi.

Гiстарычная майстэрня была створана ў адноўленым памяшканнi цудам ацалелага аднапавярховага драўлянага дома даваеннай забудовы па вулiцы Сухая, 25 на сродкi праграмы федэральнага ўрада Германii па прапанове Дортмундскага мiжнароднага адукацыйнага цэнтра. Менавiта яго прадстаўнiкi iнiцыявалi правядзенне ў Мiнску канферэнцыi па антысемiтызму. Гэта прапанова знайшла падтрымку Саюза беларускiх яўрэйскiх аб’яднанняў i ўладаў Мiнска.

Цiкавую iнфармацыю ў час юбiлейных мерапрыемстваў паведамiў старшыня агульнага сходу Дортмундскага адукацыйнага цэнтра Герберт Вальхютэр, якi некалькi тыдняў таму патрапiў на беларускi след аднаго нямецкага яўрэя Фрыца Рапольта. Толькi праз дзесяцiгоддзi стаў вядомы лёс гэтага чалавека. Яго жыццёвы шлях абарваўся ў час лiквiдацыi карнiкамi Мiнскага гета. Нядаўна каля дома ў Гамбургу, дзе некалi жыла сям’я Рапольтаў, з’явiлася мемарыяльная дошка. Гэта акцыя — адзiн з эпiзодаў нацыянальнай кампанii ў Германii па захаваннi памяцi аб ахвярах Халакоста. Такiм чынам атрымаўся своеасаблiвы ланцужок Гамбург—Мiнск, гаворыць Г. Вальхютэр.

Адзiн з важных вынiкаў пяцiгадовай дзейнасцi гiстарычнай майстэрнi — гэта спiсы прозвiшчаў яўрэяў, якiя былi дэпартаваныя з фашысцкай Германii ў Мiнск i не вярнулiся дамоў. А пра лёсы колькiх яўрэяў, вывезеных нацыстамi з Гамбурга, Брэмена, Кёльна, Аўстрыi i iншых краiн акупаванай Еўропы, нiчога невядома? Колькi яшчэ звёнаў такiх ланцужкоў можна аднавiць?

Таму, на думку кiраўнiка Дортмундскага цэнтра Петэра Юнге-Вэнтрупа, трэба абавязкова працягваць гэты праект, заахвочваць гiсторыкаў на далейшы працяг даследаванняў i асэнсавання ваенных падзей.

Я неаднойчы пераконваўся ў тым, што ў сумленных немцаў памяць аб нацысцкiм мiнулым айчыны цяжкiм каменем ляжыць на сэрцы. Iх нават засмучае, як, напрыклад, намеснiка пасла ФРГ у Беларусi Фрыда Нiльсана, i тое, што на нямецкай мове аддавалiся загады па знiшчэннi мiльёнаў людзей. Ён нагадаў выраз: тыя немцы, якiя жылi ў Германii ў перыяд 1933—45 гадоў, нiколi не змогуць быць шчаслiвымi. Праўда, удакладнiў дыпламат, гэты выраз актуальны i для немцаў, якiя нарадзiлiся пасля вайны.

На мой погляд, не менш актуальным для народа Германii з’яўляецца i iнфармаванне немцаў аб злачынствах фашыстаў на тэрыторыi часова акупаваных iмi краiн. Бо ў сённяшняй Германii ведаюць аб чорных справах нацыстаў i месцах, звязаных з Халакостам. Напрыклад, пра сумна вядомы канцэнтрацыйны лагер Дахау. А вось гiсторыя канцлагера Трасцянец i Мiнскага гета пакуль вядома пераважна некаторым гiсторыкам i даследчыкам. Магчыма, часткова змянiць сiтуацыю дапамаглi б турыстычныя вандроўкі маладых немцаў па ваенных мясцiнах Беларусi, наведванне той жа майстэрнi ў Мiнску. Таксама замежныя госцi маглi б пазнаёмiцца з барацьбой беларускага народа з нацыстамi. У гады фашысцкай акупацыi многiя беларусы з рызыкай для жыцця выратоўвалi яўрэяў ад немiнучай смерцi. За гэты подзвiг каля 600 беларусаў i прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасцяў удастоеныя звання "Праведнiк народаў свету". Каб у Германii i Еўропе памяталi, не забылi ў руцiне будняў i паўсядзённых клопатаў аб ахвярах фашызму, каб зноў нам не прыйшлося стаць чалавечым матэрыялам для эксперыментаў.

Невыпадкова на канферэнцыi прагучала такая лiчба: калi б няспынна называць па парадку прозвiшчы ўсiх забiтых яўрэяў, то на гэта спатрэбiлася б больш за шэсць гадоў.

Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя падыходы ў вывучэннi гiсторыi вайны прадэманстраваў унiкальны беларуска-нямецкi праект па сумесным даследаваннi жудаснай праўды Халакоста на тэр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика