21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

К i В сядзелi на траве, З упала... што прапала?

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

К i В сядзелi на траве, З упала... што прапала?

На слыху

 

Вярхоўны Суд Рэспублiкi Беларусь паставiў кропку ў спрэчцы вакол таварнага знака "КВЗ". Аб гэтым старшня праўлення МГА "Беларускi КВЗ" Андрэй Мукавозчык расказаў на мiнулым тыднi падчас сустрэчы з журналiстамi.

Нагадаем, спрэчка з расiйскiм тэлевiзiйным творчым аб’яднаннем "АмiК" наконт таго, цi з’яўляюцца тры лiтары таварным знакам i ў чыёй уласнасцi ён знаходзiцца, iдзе з зiмы гэтага года. Фармальнай нагодай для "высвятлення адносiнаў" паслужыла праграма "Вось дык шоў", якая выходзiць у Беларусi на Першым канале. Удзел у ёй бяруць некаторыя гульцы камандаў КВЗ, што "засвяцiлiся" ў афiцыйных лiгах Мiжнароднага саюза КВЗ. А гэта, паводле новай рэдакцыi ўказа старшынi МС КВЗ Аляксандра Маслякова, забаронена рабiць без спецыяльнага дазволу, якi выдаецца ў кожным канкрэтным выпадку. (Што адметна — нiводнага такога дазволу нiводная беларуская каманда не атрымала.)

Расiйскi бок, як сведчыць афiцыйная перапiска, запатрабаваў ад беларусаў "спынiць выкарыстанне таварнага знака "КВЗ" у любым выглядзе i ў любой форме", пiсьмова пацвердзiць гэта i не выкарыстоўваць брэнд у далейшым без узгаднення. У сваю чаргу, беларусы ў спробах высветлiць, каму належыць таварны знак "КВЗ", звярнулiся ў Нацыянальны цэнтр iнтэлектуальнай уласнасцi, а там i ў Вярхоўны Суд Беларусi. 23 красавiка было агучана рашэнне апошняй iнстанцыi. Судовая калегiя па справах iнтэлектуальнай уласнасцi ўстанавiла, што абазначэнне "КВЗ" увайшло ў агульны ўжытак як абазначэнне паслуг, звязаных з гульнёй КВЗ, i, улiчваючы доўгi тэрмiн выкарыстання рознымi людзьмi i арганiзацыямi, згубiла адрозную здольнасць. Таму "абазначэнню "КВЗ" не можа быць прадастаўлена прававая ахова на iмя аднаго з многiх магчымых карыстальнiкаў... Абазначэнне можа свабодна выкарыстоўвацца рознымi асобамi". Такiм чынам, КВЗ належыць усiм i не належыць нiкому. З адной iстотнай агаворкай: на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Расiйскае патэнтнае заканадаўства мае сваю тэрыторыю дзейнiчання.

Тым не менш, у сакавiку беларусы напiсалi на iмя Аляксандра Маслякова лiст з просьбай праяснiць сітуацыю. Для гэтага ёсць важкая прычына. Сёлета падчас Мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" запланавана правесцi музычны фестываль камандаў КВЗ. Аднак амаль дзесяць камандаў, якiя гуляюць у афiцiыйных лiгах пад эгiдай ТТА "АмiК", паводле новых правiлаў, не змогуць у iм удзельнiчаць без дазволу. "Я не прыхiльнiк таго, каб правядзенне такога роду мерапрыемстваў ставiлася пад пагрозу, бо тут ужо будуць задзейнiчаныя i Першы канал, i Мiнiстэрства культуры, i дырэкцыя фестывалю, — кiпяцiцца Андрэй Мукавозчык. — З якой прычыны ўвогуле беларускiя каманды павiнны прасiць дазволу на тое, каб выступiць у сябе ў Беларусi, у расiйскай арганiзацыi? Гэта ж умяшанне ва ўнутраныя справы!". Акрамя таго, па дамоўленасцi з Саюзам моладзi Пецярбурга, беларусы паспрабавалi выйсцi на адзiн з рэгiянальных тэлеканалаў. У эфiр трапiлi некалькi гульняў "Еўралiгi КВЗ" (Мiнск) i "Лiгi "Зенiт" (Санкт-Пецярбург), на працягу гэтага года запланавана паказаць увесь сезон гульняў. Але цi ўдасца гэта зрабiць — iншае пытанне. Аказваецца, i на тэлеканал, i на расiйскiя каманды-ўдзельнiцы аказваецца цiск з боку зацiкаўленых асобаў — маўляў, гэта несапраўдны, "неафiцыйны" КВЗ, таму лепш прыкрыць яго на ўсякi выпадак.

Зрэшты, пакуль нiякага адказу, нi станоўчага, нi адмоўнага, з Масквы не атрымана, гаварыць пра развiццё сiтуацыi заўчасна. "Мы плануем гуляць у КВЗ, нават калi гэта будзе няпроста", — абвяшчае член праўлення беларускага КВЗ Сяргей Сербун. Гэта значыць, што да новага тэлевiзiйнага сезона рыхтуецца працяг "Вось дык шоў!", а днямі ў Мiнску адбыліся гульнi 1/4 фiналу Еўралiгi КВЗ — адкрытага чэмпiянату Рэспублiкi Беларусь. Дарэчы, удзел у чэмпiянаце, акрамя беларускiх камандаў, бяруць КВЗшнiкi з Прыбалтыкi, Малдовы, Санкт-Пецярбурга. А на пачатку лета або ўвосень абяцала ўсё ж такi наведаць беларускую сталiцу знакамiтая каманда "Павятовы горад", вясновае выступленне якой было адменена.

— Ходзяць чуткi, што "Павятовы горад" не прыехаў усё з-за тых жа забарон з Масквы? — пацiкавiлiся мы ў Андрэя Мукавозчыка.

— Гэта адбылося з-за недакладных фармулёвак i з нашага, i з iхняга боку. Мы размаўлялi з капiтанам каманды i цяпер ужо дакладна дамовiлiся аб выступленнi. Наконт таго, што прыехаць iм перашкаджалi праблемы з АМiК, не было сказана нi слова.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўны Суд Рэспублiкi Беларусь паставiў кропку ў спрэчцы вакол таварнага знака "КВЗ". Аб гэтым старшня праўлення МГА "Беларускi КВЗ&q
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика