21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каму расаду? каму куранят?..

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каму расаду? каму куранят?..

Дастаткова зазірнуць на рынак, каб убачыць, што жыццё не стаiць на месцы. Яно крыху зацiхае пасля Новага года цi Вялiкадня, i гэта зразумела — пакупнiкi патрацiлiся, а так людзi каля прылаўкаў тоўпяцца.

Цiкавяцца найперш сезонным таварам. Сёння — зелянiна, заўтра — ягады, гароднiна — тое, што сёлета ўрадзiла (цi не вельмi), ад гэтага залежыць i цана.

Да ягад яшчэ далекавата, а вось расада пайшла, хоць пiк на капусту, памiдоры яшчэ наперадзе. Дзесяць калiў капусты каштуе 1000—2000 рублёў, у залежнасцi ад гатунку. Ранняя, сярэдняя, позняя — выбар ёсць, а вось памiдораў малавата. За той жа дзесятак просяць 4,5 тысячы. Праўда, ёсць i даражэй.

— Гэта ж "Мiкола" — памiдоры, як кулакi, — растлумачыў прадавец, паказаўшы кулак.

Існуе канкурэнцыя, i кожны прадавец расхвальвае сваю расаду, як самую раннюю цi ўраджайную. А як яно насамрэч, пакажа толькi восень. Ёсць факты, калi з купленай на рынку расады ўраджай не лепшы. Часта прыватнiк дзеля эканомii высявае ў цяплiцы сваё насенне, а яно далёка не элiтнае. А бывае, замест белакачаннай капусты вырастае бручка.

Але тут ёсць выйсце — можна вырасцiць i сваю расаду.

Кветкi на пасадку прадавалi з сакавiка, але гандаль шматгадовымi раслiнамi i кветкамi на сезон дасягнуў вяршынi. Гандлююць iмi найперш пенсiянеры, але можна ўбачыць i маладзiц. Цiкаўлюся, па якой цане каны. Тут усё залежыць ад наяўнасцi ў клубнях парасткаў. Калi адзiн-два, то 3 тысячы. Можна ўбачыць каны i з лiсцем у далонь, а адна жанчына нават перастаралася, бо "выгнала" гэтую раслiну ў метр. А розных дробных кветачак не пералiчыць — здаецца, прадаўцоў з iмi больш, чым пакупнiкоў.

Май — месяц не толькi для расады, але i маладой птушкi. Тыя ж кураняты вельмi хутка растуць i амаль не хварэюць, калi вывелiся ў гэты месяц, а ўжо з летнiмi праблем намнога больш. Пакуль дзень павялiчваецца, птушаняты добра растуць, а пазней у Прыродзе ўсё iдзе на спад.

Куранят, качанят, iндычанят прадаюць як птушкафабрыкi, так i прыватнiкi. Адно iндычаня каштуе 5 тысяч, i прадавец усiх запэўнiваў, што iм ужо два тыднi, але "на вока" не больш тыдня. Кураняты бройлераў — па 3 тысячы, i людзi бяруць дзесяткамi. Качанят i iндычанят куплялi слабавата.

— З iмi клопатаў многа. У iндыкоў падзеж вялiкi, а качанят не накармiць. Бройлеры ж хоць i ядуць многа i не абы што, але i прыбываюць добра, — гаварыла ў чарзе вясковая кабета.

Каля качанят крыху пастаяў i падумаў, што парачка добра глядзелася б на дачы ў вадаёмчыку, але толькi ўздыхнуў, бо пералавiлi б тыя качаняты ўсiх апалонiкаў i парушылi б гармонiю, а iх, напэўна ж, схапiлi б вечна галодныя суседскiя каты. Няхай усё застаецца як ёсць.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дастаткова зазірнуць на рынак, каб убачыць, што жыццё не стаiць на месцы. Яно крыху зацiхае пасля Новага года цi Вялiкадня, i гэта зразумела — пакупнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика