Каляндар кветкавода
Каляндар кветкавода
Цюльпаны i нарцысы ў стадыi бутанiзацыi i чакаюць падкормкi. Падкармiце iх настоем каравяку (1:10) цi настоем мiнеральных угнаенняў. Пасля зрэзвання кветак яшчэ раз падкармiце гэтыя раслiнкi. У цюльпанаў трэба пакiнуць хоць бы 2—3 нiжнiя лiсты для сiлкавання цыбулiны, у нарцысаў iх пакiдаюць поўнасцю. Пачынаюць высаджваць больш цеплалюбiвыя летнiкi: дэкаратыўную фасолю, iпамею i iнш.. Высаджваюць у грунт вяргiнi пасля таго, як мiнуць замаразкi. Розныя шматгадовыя кветкi i ружы падкормлiваюць поўным мiнеральным угнаеннем (20 г амiячнай салетры, 30 г суперфасфату i 20 г калiйнай солi на 1 кв. м), мульчыруюць глебу торфам. У бэзу сiстэматычна выдаляюць дзiкiя парасткi. Для нармальнага развiцця пiвоняў iх трэба падкармiць за лета не менш як тры разы. Каб спрасцiць работу, вясной можна ля кожнага кусцiка на адлегласцi 40—50 см зрабiць з чатырох бакоў вострым колам шурфы на глыбiню 30 см. У кожны шурф насыпаць мiнеральных угнаенняў: азоцiстых 30 г, калiйных — 25 i фосфарных 20 г, шурф запоўнiце вадой. Мiнеральныя ўгнаеннi, раствараючыся, будуць насычаць пажыўнымi солямi слой зямлi ля каранёў пiвонi. Дзеляць старыя кусты флёксаў, дэльфiнiумаў, карэйскай хрызантэмы i познiя прымулы. Каб паскорыць размнажэнне прымул, iх можна чаранкаваць. Прыкладна ў сярэдзiне мая ўсе сцёблы або iх частку шчыльна прыгiнаюць да зямлi i прышпiльваюць. Затым засыпаюць рыхлай пажыўнай глебай, якую заўсёды падтрымлiваюць вiльготнай. Да восенi сцёблы ўкараняюцца. Каб хрызантэмы лепш развiвалiся, iх высаджваюць на лета ў адкрыты грунт. Раннiя iх гатункi лепш вырошчваць без гаршкоў, гэта садзейнiчае развiццю каранёў. Познiя гатункi, якiя ўвосень пераносяць у памяшканне, высаджваюць у гаршках, але павялiчваюць дрэнажную адтулiну альбо закапваюць гаршкi на 4—5 см нiжэй за ўзровень глебы. Пасля пасадкi iх мульчыруюць слоем перагною i палiваюць. У канцы мая ў парнiкi пасля расады летнiкаў дабаўляюць зямлю i рыхтуюцца да пасеву шматгадовых кветак. На ўрадлiвых глебах часта размнажаюцца мядзведкi. Для барацьбы з iмi можна запраўляць у зямлю вакол раслiн спецыяльна падрыхтаваную атруту з цыбулi, падсмажанай на алеi, мукi i гексахларану — усё гэта перамешваецца ў роўных частках так, каб атрымалася густая клейкая маса, з якой робяць камочкi. Прафiлактычныя апрацоўкi раслiн ядахiмiкатамi лепш за ўсё праводзiць у маi, калi шкоднiкi i ўзбуджальнiкi хвароб яшчэ толькi пачынаюць з’яўляцца. Шматгадовыя флёксы трэба апрацаваць супраць белай плямiстасцi 0,5—1-працэнтнай бардоскай вадкасцю або iншымi прэпаратамi, якiя змяшчаюць медзь. Калi на ўчастку ёсць раслiны, заражаныя флёксавай сцябловай нематодай, то чаранкаваць флёксы трэба толькi да чэрвеня. У гэты час нематода яшчэ знаходзiцца ў нiжняй частцы сцябла, i чаранкi бываюць незаражанымi. Каб засцерагчы ад шэрай плеснi пiвонi, лiлеi, ружы i iншыя дэкаратыўныя раслiны, трэба iх апырскаць 2—3 разы прэпаратамi, якiя ўтрымлiваюць медзь, серу, паўтарыўшы апрацоўку праз 7—10 дзён. Цюльпаны, паражоныя шэрай плесняй, трэба выкiнуць з участка i знiшчыць. Высаджваць кветкавыя культуры штогод на адных i тых жа ўчастках не варта, таму што ў глебе могуць накоплiвацца ўзбуджальнiкi хвароб. Таму важна захоўваць культуразварот. Напрыклад, астры можна садзiць на ранейшае месца толькi праз 5—7 гадоў, гладыёлусы i цыбульныя — праз 4—5 гадоў. Участкi трэба апрацоўваць ядахiмiкатамi. Прэпараты, асаблiва фармалiн, лепш дзейнiчаюць, калi тэмпература глебы будзе вышэй за плюс 10 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цюльпаны i нарцысы ў стадыi бутанiзацыi i чакаюць падкормкi. Падкармiце iх настоем каравяку (1:10) цi настоем мiнеральных угнаенняў. Пасля зрэзвання к
|
|