| Хто спыніць разбурэнне Нясвіжскага замку?
      
					Архiтэктар Уладзiмер Папруга ў iнтэрвiю "Нашай Ніве": Толькi выключэньне Нясвiскага замку са Сьпiсу ЮНЭСКА здолее спынiць разбурэньне.   
 
 Нясьвiскаму замку ня дзьве тысячы год, як помнiкам Рыму, што i цяпер знаходзяцца ў зайздросным стане. Гэты замак нiколi ня быў у руiнах, на працягу ўсёй сваёй гiсторыi ён актыўна ўжываўся. I раптам аказваецца, што яго трэба разбурыць, бо немагчыма ўтрымаць! Гэта папросту шулерства. У любой краiне разабрацца ў гэтай гiсторыi было б справай Пракуратуры цi Камiтэту дзяржаўнага кантролю. У гэтым сюжэце ёсьць ўсё: ад дэзынфармацыi дзяржаўных наглядных органаў, эквiлiбрыстыкi з матывацыяй да падробкi праектных матэрыялаў. 
 Я асабiста перакананы, што калi б нарэшце ўдалося данесьцi да кiраўнiка дзяржавы ўсю праўду аб тым, што насамрэч сёньня адбываецца з культурнай спадчынай, гарантам захаваньня якой зьяўляецца дзяржава, ён быў бы моцна расчараваны.Сёньня ўвесь працэс абыходжаньня з гiсторыка‑культурнай спадчынай стараньнямi Мiнкультуры проста выведзены з прававога поля, а данесьцi адэкватную пазыцыю да вышэйшага кiраўнiцтва празь "легальныя" СМI, на жаль, немагчыма. Заўважце, калi на пачатку 90‑х гадоў у Беларусi сьпiсы гiсторыка‑культурных каштоўнасьцяў налiчвалi каля 19 тысяч аб"ектаў, то ўжо сёньня — толькi каля пяцi тысяч. Нават Замчышча ў складзе Гiстарычнага цэнтру Менску, у 2006 годзе было пазбаўлена сваёй найвышэйшай катэгорыi. Уладзiмер Папруга архiтэктар, былы галоўны дзяржаўны iнспэктар па ахове спадчыны Менгарвыканкаму, гадаванец ICCROM (мiжнароднай iнстытуцыi, створанай пад патранатам ЮНЭСКА ў 1959 у Рыме як галоўны мэтадычны цэнтар для кансультаваньня апошняй ў дачыненьнi да гiсторыка‑культурнай спадчыны), ляўрэат Прэмii прафсаюзаў БССР у галiне архiтэктуры. Гутарыла Наталка Бабiна Фота Юлii Дарашкевiч Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Архiтэктар Уладзiмер Папруга ў iнтэрвiю "Нашай Ніве": Толькi выключэньне Нясвiскага замку са Сьпiсу ЮНЭСКА здолее спынiць разбурэньне.  "НН": Спадару Папруга, калi меркаваць па здымках, зробленых у Нясьвiскiм замку, там адбываецца не рэстаўрацыя, а нешта iншае
Уладзiмер Папруга: 
I яно шакуе ня толькi людзей, далёкiх ад... 
 | 
		
		
		 |