21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тралейбус без кіроўцы

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тралейбус без кіроўцы

Ну і ну!

Учора восем адзiнак транспарту сутыкнулiся на адной з самых ажыўленых вулiц Брэста — праспекце Машэрава каля васьмi ранiцы. Вiдавочца аварыi брастаўчанiн Адам Таболiч праводзiў сына ў музычную школу. "На прыпынку МОПРа, — расказаў Адам Канстанцiнавiч, — мы з Лёшам былi ў 7.50. Я хацеў падсадзiць сына ў тралейбус, але заўважыў, што салон машыны пусты. У наступны момант мы звярнулi ўвагу на тое, што вадзiцель тралейбуса папраўляе токапрыёмныя штангi. I раптам гэты тралейбус загудзеў i рвануў з месца. Вадзiцель пабег за машынай, але дзе ж яе дагонiш! Усе на прыпынку так i застылi ў назiраннi карцiны, як некiруемы тралейбус нёсся на ўсёй хуткасцi, сутыкаўся з рознымi машынамi, ад адной пры гэтым нават адляцела кола. Тралейбус ударыўся ў смеццевоз, другi тралейбус, выскачыў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з 50-м аўтобусам. Ад удару тралейбус развярнуўся амаль на 180 градусаў i лiтаральна заскочыў на тратуар прыпынку з процiлеглага боку вулiцы".

Словы вiдавочцы поўнасцю пацвердзiў камандзiр батальёна ДПС абласнога ДАI Мiкалай Коршун, якi адразу ж прыбыў на месца здарэння пасля паступлення сiгналу. Мiкалай Аркадзьевiч у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" прычынай здарэння назваў тое, што вадзiцель тралейбуса не забяспечыў усе меры перасцярогi — не паставiў машыну на ручны тормаз. А на бяду, як вядома, зусiм мала трэба. Але, на вялiкае шчасце, нiхто з пасажыраў i двух кiроўцаў легкавых машын, "Газелi", смеццявоза ЖКГ, другога тралейбуса не пацярпеў. Цялесныя пашкоджаннi атрымалi двое пасажыраў аўтобуса 50-га маршрута, якi прыняў удар на сябе. Мужчына дастаўлены ў бальнiцу, а жанчына пасля аказання дапамогi адпушчана дадому.

На вялiкую ўдачу, своечасова адрэагавалi людзi i паспелi разбегчыся з прыпынку. Якiя маглi б быць наступствы, каб некiруемая машына адразу ўрэзалася ў натоўп народу на прыпынку, лепей не гаварыць...

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора восем адзiнак транспарту сутыкнулiся на адной з самых ажыўленых вулiц Брэста — праспекце Машэрава каля васьмi ранiцы. Вiдавочца аварыi брастаўча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика