21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Cлуцкія паясы павінны быць на радзіме

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Cлуцкія паясы павінны быць на радзіме

Я думаю так...

Тэму слуцкiх паясоў, вяртанне гэтых твораў дэкаратыўнага мастацтва на зямлю, дзе яны былi створаны, закранулi многiя сродкi масавай iнфармацыi. Але, мне здаецца, што аўтары з нейкай там нагоды не раскрылi шырока праблему. Вось i "Аргументы i факты" (№ 20, 14 мая 2008 года) даюць даведку: "Цудоўны даваенны збор гэтых шэдэўраў ткацтва быў згублены ў гады Вялiкай Айчыннай вайны ў акупаваным Мiнску. Пошукi пакуль што не далi вынiкаў". Тут не зразумела, пра якi збор iдзе размова, хоць за савецкiм часам так пытанне не ставiлася i тады можна было прачытаць, дзе знаходзiцца калекцыя слуцкiх паясоў. У той час з гэтага нiхто сакрэту не рабiў, бо была адна краiна. 

Гiстарычная даведка...

Слуцкая мануфактура была заснавана ў першай палове ХVIII стагоддзя i належала Радзiвiлам. Самая вядомая прадукцыя, якая праславiла гэтую мануфактуру, былi слуцкiя паясы. У год iх выпускалi да 200 штук i яны вывозiлiся на продаж у iншыя краiны. Падчас найбольшага росквiту мануфактуры там працавала 60 майстроў i было 28 ткацкiх станкоў. Але ў ХIХ стагоддзi фабрыка прыходзiць у заняпад i ў Слуцку працуюць ужо толькi два майстры на адным станку. Паясы выходзяць з моды i на iх няма попыту. Шаўковыя паясы выраблялiся ў Гродне, Нясвiжы, Ружанах, а таксама ў Польшчы i Францыi. Яны мелi многа агульнага, але слуцкiя i сёння застаюцца найбольш каштоўнымi, ва ўсякiм разе для беларусаў.

...i мастацкая

Напачатку для ўпрыгожвання слуцкiх паясоў прымянялiся ўсходнiя ўзоры, бо на фабрыцы падчас яе станаўлення працавалi турэцкiя майстры на чале з Янам Маджарскiм (Аванеса Маджаранца), а затым на змену iм прыходзяць беларускiя ткачы (Лойка, Барсук, Баранцэвiч i iншыя).

З iх прыходам мяняюцца i дэкаратыўныя матывы на слуцкiх паясах. Ужо аддаецца перавага раслiнам мясцовай флоры, i не выпадкова Максiм Багдановiч пiсаў:

I тчэ, забыўшыся, рука

Замiж пэрсiдзкага ўзора

Цьвяток радзiмы васiлька.

"Вянок", Вiльня, 1913 г.

Шаўковыя паясы мелi шырыню 40 см, а даўжыню да 4,5 метра. Гэта было звязана з тым, што iх насiла заможная шляхта, i многiя мелi стан у два абхваты, i каб аперазаць яго, неабходна было мець пас адпаведнай даўжынi.

Пры ткацтве выкарыстоўвалiся залатыя i срэбраныя нiткi, а некаторыя былi вельмi насычаныя гэтымi нiткамi i таму называлiся лiтымi. Падрабязна расказваць пра аздабленне слуцкiх паясоў няма сэнсу, бо аб гэтым можна прачытаць у адпаведнай лiтаратуры, ды i пра iх ужо многа сказана.

Слуцкiя паясы з’яўляюцца нацыянальным здабыткам не таму, што на iх ёсць надпiсы: "У градзе Слуцку", "Зроблена ў Слуцку", "Слуцк" (кiрылiцай цi лацiнiцай), а з той нагоды, што паясы — гэта наша класiка, яны знiтаваныя з беларускай культурай, з’яўляюцца часцiнкай душы народа.

Дык дзе знаходзiцца сёння гэтая часцiнка?

Асобныя экзэмпляры паясоў, што экспануюцца ў нашых музеях — гэта толькi крыха ад вырабленых у Слуцку. 

* * *

Радзiвiлы былi заўзятымi калекцыянерамi i ў Нясвiжскiм замку мелася выдатная бiблiятэка, у якой захоўвалiся не толькi старадаўнiя кнiжкi, але i рукапiсы. Там былi i калекцыi карцiн, зброi, посуду ды слуцкiх паясоў. Узор многiх паясоў паўтараўся i з гэтай прычыны яны мелi меншую каштоўнасць, а вось эксклюзiўныя, вытканыя ў адным экзэмпляры асаблiва цанiлiся. Менавiта такiя i знаходзiлiся ў радзiвiлаўскай калекцыi.

Калi Чырвоная Армiя ў вераснi 1939 года перайшла мяжу Заходняй Беларусi, то ўсе творы мастацтва з Нясвiжскага замка былi канфiскаваныя i на 18 падводах вывезеныя з тэрыторыi замка. Апошняга, 17-га нясвiжскага ардыната, Леона Радзiвiла, арыштавалi. Праўда, князя неўзабаве выпусцiлi, а вось калекцыi мастацкiх твораў i бiблiятэку вывезлi ў Маскву.

У свой час частка карцiн з Радзiвiлаўскай галерэi савецкiя кiраўнiкi падарылi польскаму ўраду Берута. Тады iнтарэсы Беларусi не бралiся да ўвагi, а гэта яшчэ раз гаворыць пра тое, як важна мець сваю дзяржаву.

У Радзiвiлаўскай калекцыi было 40 слуцкiх паясоў i, магчыма, яны знаходзяцца ў Гiстарычным музеi ў Маскве.

Лёс слуцкiх паясоў у чымсьцi пераклiкаецца з лёсам Крыжа Ефрасiннi Полацкай. Пiсалi i гаварылi, што ён вывезены ў ЗША i нiбыта Крыж нехта там бачыў у калекцыi аднаго мiльянера — грамадскасць была ўведзена ў зман. А затым высокапастаўлены супрацоўнiк беларускага КДБ выказаў думку, што Крыж Ефрасiннi Полацкай згубiў свой след на тэрыторыi Расii. А можа ён спакойна ляжыць у запаснiках аднаго з музеяў? Асабiста я ў гэтым не сумняваюся. А ў Беларусi з’яўляецца падабенства Крыжа, бо каб стварыць копiю мастацкага твора, неабходна мець перад сабой арыгiнал.

Падабенства, зробленае па невыразных здымках, тым не меней мае каштоўнасць, але толькi рэлiгiйную i не можа замянiць Крыж Ефрасiннi Полацкай, якi з’яўляецца сiмвалам Беларусi, нясе на сабе гiстарычную пячаць ды i духоўнага (у шырокiм разуменнi) адраджэння беларускай нацыi. Крыж Ефрасiннi Полацкай неабходна вярнуць, як i слуцкiя паясы.

Мы апусцiм юрыдычны бок вывазу мастацкiх твораў з Нясвiжскага замка, а сканцэнтруем увагу на слуцкiх паясах, якiя для рускай культуры, на мой погляд, вялiкай каштоўнасцi не ўяўляюць, хiба што як музейныя экспанаты. Тут можна прывесцi такi прыклад. Палех для рускага чалавека не пусты гук. Там стваралiся выдатныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. "У iх раскрываецца душа рускага чалавека", — пiсаў адзiн савецкi мастацтвазнаўца. Але што такое Палех для беларускай культуры? Прыгожа распiсаныя шкатулкi?

У нас з Расiяй самыя добрыя адносiны i, напэўна, гэта не такое складанае пытанне, каб нельга было яго вырашыць. Наконт слуцкiх паясоў, як i Крыжа Ефрасiннi Полацкай, у нас павiнна быць цвёрдая пазiцыя. Сумна чытаць выказваннi аднаго нашага чыноўнiка ад культуры, што, маўляў, у нас была адна краiна i слуцкiя паясы ў Расiю вывезлi калекцыянеры. Не трэба ўсё спрашчаць.

Падчас прыезду да нас С. Сцяпашына ўзнiкла пытанне наконт вяртання слуцкiх паясоў, i старшыня Падлiковай палаты Расii быццам бы за тое, каб вярнуць Беларусi ўсе паясы, абмяняўшы iх на расiйскiя каштоўнасцi, якiя ёсць у нашых музеях. Пры гэтым С. Сцяпашын пашкадаваў, што мы не адзiн народ.

А былi б адным, то што: каб паглядзець на слуцкiя паясы, трэба ехаць у Маскву?

Поўны збор слуцкiх паясоў павiнен знаходзiцца ў нас, i неабходна зрабiць захады, каб вярнуць iх на радзiму. Калi па-братэрску вырашыць гэтую праблему немагчыма, то патрэбна зазiрнуць у запаснiкi нашых музеяў i абмяняць паясы на творы, якiя ўяўляюць каштоўнасць для рускай культуры.

Настане час, i Нясвiжскi замак будзе адрэстаўраваны i паўстане неабходнасць напоўнiць яго залы сапраўднымi экспанатамi — творамi мастацтва. Цяжка ўявiць, што ў палацы не будзе вiсець на сценах старадаўняя зброя, не будзе карцiн, якiя адлюстроўвалi б мiнуўшчыну Беларусi...

Архiтэктура замка i яго ўнутранае напаўненне павiнны быць адным цэлым i ў гэтым будзе яго каштоўнасць.

I ўвогуле на сваю гiсторыю i культуру мы павiнны глядзець шырока расплюшчанымi вачыма.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэму слуцкiх паясоў, вяртанне гэтых твораў дэкаратыўнага мастацтва на зямлю, дзе яны былi створаны, закранулi многiя сродкi масавай iнфармацыi. Але, м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика