І лаза спявае песню...
І лаза спявае песню...
Калi трапiць у рукi натхнёнай асобы, стане карункам, скарбоначкай, вазай, цi звычайным кошыкам на вясковым падворку — з лазы можна стварыць усё, што заўгодна, было б крыху фантазii i жадання, сцвярджаюць многiя ўмельцы, бо гэты матэрыял дадзены самой матухнай-прыродай. А межаў фантазii, як вядома, не iснуе. На што здольныя лозапляцельшчыкi Мiншчыны, паказала чацвёртае рэгiянальнае свята-конкурс "Лазовыя карункi", праведзенае ў Вiлейцы па iнiцыятыве аддзела культуры Вiлейскага райвыканкама i раённага метадычнага цэнтра народнай творчасцi. Свята сабрала майстроў з 12 раёнаў вобласцi i гасцей з Вiцебска. Навукоўцамi даўно адкрыта, што пляценне — адно з найстаражытнейшых заняткаў чалавека, яно ранейшае нават за ганчарства, апрацоўку металу, стала асновай для ткацтва. Плялi не толькi з лазы — чароту, рагозы, лыка, бяросты, карэньчыкаў сасны i елкi, дубовай шчапы. I не дзiўна: беларуская прырода заўсёды з’яўлялася багатай сыравiннай базай для многiх промыслаў. Удзельнiкi свята з натхненнем дэманстравалi багацце рэгiянальных адметнасцяў лозапляцення, пацвердзiлi захаванасць i традыцыi промыслу, сучаснасць тэхналогiй апрацоўкi i мастацкага ўвасаблення ў розных творах. Яшчэ да пачатку кiрмашу многiя вырабы — мэбля, традыцыйныя кошыкi-карзiнкi, сувенiрныя вырабы, былi раскупленыя гараджанамi. У вынiку атрымалася выдатнае свята — горада, традыцыйнай культуры i народнай самабытнасцi. На здымках: старэйшы майстар лозапляцення з Маладзечна Генадзь Унукаў з корабам для бялiзны ў выглядзе слонiка; жыхары вёскi Путчына Дзяржынскага раёна Мiхась Сямiлетаў i яго сястра Таццяна Карсакова — таксама ўдзельнiкi свята. Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi трапiць у рукi натхнёнай асобы, стане карункам, скарбоначкай, вазай, цi звычайным кошыкам на вясковым падворку — з лазы можна стварыць усё, што з
|
|