Сярэднявяковыя забавы ў "Drеаmlаnd" і бясплатныя атракцыёны для хворых дзяцей
Сярэднявяковыя забавы ў "Drеаmlаnd" і бясплатныя атракцыёны для хворых дзяцей
25 мая з 11 да 17 гадзiн у Сучасным парку забаў "Drеаmlаnd" (Мiнск, вул. Арлоўская, 80) адбудзецца дабрачынная акцыя, прымеркаваная да Мiжнароднага дня абароны дзяцей i аб’яўленага ў Беларусi Года здароўя. На тэрыторыi Сучаснага парку забаў Сярэднявяковай Лiгай Беларускага саюза музычных дзеячаў будзе абсталявана пляцоўка для сярэднявяковых забаў. Любое дзiця колькi заўгодна разоў i цалкам бясплатна, — але толькi па чарзе! — зможа пастраляць з луку, кiнуць бервяно, пахадзiць на хадулях, прымерыць i сфатаграфавацца ў рыцарскiх даспехах, узяць удзел у "рыцарскай эстафеце" альбо ў баях на "ватных палачках" i г.д. Акрамя таго, дзецям i iх бацькам будуць прапанаваныя прыгатаваныя па старадаўнiх рэцэптах хлеб i блiны, зёлкавы чай i мёд. А для дзяцей, хворых на дыябет, i iх бацькоў дадаткова будзе забяспечаны i бясплатны ўваход на тэрыторыю Парка "Drеаmlаnd". Арганiзатары дабрачыннай акцыi ставяць сваёй мэтай прыцягнуць увагу да праблемы дыябету ў нашай краiне i заклiкаюць усiх зiрнуць на яе цвяроза, без самазаспакаення. Яны нагадваюць, што дыябет стаiць на чацвёртым месцы сярод прычын глабальнай смяротнасцi ад хваробаў. На сёння больш за 246 млн людзей па ўсiм свеце хворыя на дыябет. Па меншай меры 50 працэнтаў ад агульнай колькасцi хворых не ведаюць аб сваёй хваробе. Да 80 працэнтаў выпадкаў захворванняў дыябетам 2-га тыпу можна папярэдзiць, калi трымацца здаровай дыеты i павялiчваць фiзiчную актыўнасць. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 мая з 11 да 17 гадзiн у Сучасным парку забаў "Drеаmlаnd" (Мiнск, вул. Арлоўская, 80) адбудзецца дабрачынная акцыя, прымеркаваная да Мiжна
|
|