Нацыянальны парк "Прыпяцкі": падарожжа ў казку
Нацыянальны парк "Прыпяцкі": падарожжа ў казку
Журналiсты "Звязды" першымi пабывалi на беларускiм сафары Напэўна, цi не кожны з нас марыць пабываць у экзатычнай краiне — узняцца на Кiлiманджара цi спусцiцца ў глыбiнi Цiхага акiяна, пераадолець Сахару цi праплысцi па Гангу. I ўбачыць самыя неверагодныя праявы жыцця, ад мiкраскапiчнай птушкi калiбры да гiганцкiх кветак рафлезii... Праўда, для большасцi людзей гэтыя мары так i застаюцца марамi аб нязбыўным. Зрэшты, цi варта ехаць за трыдзевяць зямель, каб паглядзець на замежныя цуды свету, калi некаторыя з гэтых цудаў — вось яны, можна сказаць, пад бокам. I прыцягваюць у Беларусь замежных турыстаў, бы магнiт?
Даведка У жнiўнi 1994 года запаведнiк плошчай 65 050 га быў перададзены ў ведамства Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Праз год пры запаведнiку ўтварылася Эксперыментальная лесапаляўнiчая гаспадарка "Ляскавiчы". У 1998 годзе пачаў функцыянаваць музей прыроды. Тэрыторыя ДПУ "Нацыянальны парк "Прыпяцкi" складае 189,85 тыс. га, паляўнiчыя ўгоддзi — каля 260 тыс. га. У адмiнiстратыўным сэнсе парк размяшчаецца на тэрыторыi Жыткавiцкага, Лельчыцкага i Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласцi. Офiсы знаходзяцца ў г. Тураў i в. Ляскавiчы. Адзiн з такiх цудаў — безумоўна, Прыпяцкае Палессе з яго балотнымi "легкiмi Еўропы" i непралазнымi ляснымi чашчобамi, смарагдавай зелянiнай волатаў-дубоў i стракатасцю жывёльнага ды птушынага свету, у якiм да 90 працэнтаў жыхароў — "чырвонакнiжнiкi" кшталту зялёнага дзятла цi арлана-белахвоста, больш рэдкiх, чым тая калiбры. I зусiм недарэмна Прыпяць любоўна называюць "беларускай Амазонкай" — у яе прыхаваных затоках i адкрытых разлiвах, ва ўнiкальных пойменных дубравах i зараснiках вярбы можна правесцi не дзень i не два, да зеленi ў вачах любуючыся непаўторнымi, некранутымi ландшафтамi, якiя не дакучаюць i не надакучваюць. Калi вада крыху сыходзiць, то агаляюцца каранi вербалозу i атрымоўваюцца самыя сапраўдныя мангравыя зараснiкi, джунглi, у якiх распяваюцца звонкiмi трэлямi птушкi, не баючыся чалавека... Гэта падобна на рай на зямлi. Праўда, напрыканцы вясны ажыўляецца машкара, i тады на пару тыдняў рай ператвараецца ў пекла. Зрэшты, камарам — самым галоўным тутэйшым "драпежнiкам" — запалохаць турыстаў не ўдаецца. Даўно заўважана: хто хоць аднойчы пабываў на прыпяцкай зямлi, iмкнецца вярнуцца сюды зноў i зноў. Тым больш, што ў Нацыянальным парку "Прыпяцкi" гасцям заўсёды рады. Спачатку была iдэя Генеральны дырэктар ДПУ "Нацыянальны парк "Прыпяцкi" Сцяпан Бамбiза не хавае: калi лёс даў такi шанц, грэх было б яму, ураджэнцу тутэйшых мясцiнаў, не паклапацiцца аб захаваннi спадчыны i развiццi роднага краю. Але адной толькi iнiцыятывы, няхай нават яна сыходзiць ад самых энергiчных i адданых энтузiястаў, для такой маштабнай справы мала. Патрэбная падтрымка на вышэйшым узроўнi. Менавiта яна i прыйшла ад кiраўнiцтва дзяржавы, калi ў 1996 годзе Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпiсаў загад аб стварэннi Нацыянальнага парку "Прыпяцкi". Зрэшты, дзеля справядлiвасцi трэба адзначыць, што ў парку ёсць непасрэдны папярэднiк — Прыпяцкi дзяржаўны ландшафтна-гiдралагiчны запаведнiк, якi быў створаны пастановай Савета Мiнiстраў БССР у 1969 годзе i падпарадкоўваўся Мiнiстэрству лясной гаспадаркi. Запаведнiк заснавалi дзеля вывучэння ўплыву мелiярацыi i ўвогуле ўмяшальнiцтва чалавека на прыродныя працэсы, а таксама з мэтай экалагiчнай адукацыi, навуковай работы, захавання i аднаўлення асобных рэдкiх вiдаў жывёл i раслiн. Ранейшыя задачы парк выконвае i зараз. Але да iх дадалiся яшчэ дзве, i вельмi iстотныя: разумнае, ашчаднае гаспадаранне на далучаных да запаведнай зоны тэрыторыях, дзе развiваецца сельская гаспадарка i перапрацоўчая вытворчасць, i развiццё турызму — прычым па многiх накiрунках, ад экалагiчнага i экскурсiйнага да паляўнiчага. А гэта ўжо iстотны прыбытак ды павышэнне мiжнароднага прэстыжу краiны, бо Нацыянальны парк "Прыпяцкi" штогод наведваюць тысячы людзей — як з Беларусi, так i з блiзкага i далёкага замежжа. Напрыклад, толькi ў красавiку дзякуючы турызму тут выйшлi на прыбытак у 100 тысяч еўра. Для сябе i для гасцей На думку заходнiх тураператараў, Нацыянальны парк "Прыпяцкi" аналагаў у свеце не мае, а па разнастайнасцi флоры i фаўны можа сапернiчаць са знакамiтым Нацыянальным паркам ЗША "Еvеrglаsеs", што ў штаце Фларыда. Некалькi гадоў таму прадстаўнiкi аднаго з буйных турагенцтваў у Вялiкабрытанii далi рэкамендацыю экатурыстычнаму накiрунку беларусаў, i ў "Прыпяцкi" актыўна паехалi турысты з Вялiкабрытанii, Iталii, Германii, Галандыi, Бельгii, Францыi... Яскравы прыклад, расказаны адным з пастаянных гасцей парку: неяк у самалёце разгаварылiся ўдзельнiкi некалькiх турыстычных груп, што збiралiся наведаць розныя беларускiя запаведнiкi i заказнiкi. Падзялiлiся сваiмi ўражаннямi i наведвальнiкi "Прыпяцкага". I куды, думалi б вы, накiравалiся ўрэшце абсалютна ўсе групы? Правiльна, у "Прыпяцкi". 10 паляўнiчым групам нават вымушаны былi адмовiць, бо не хапала месца для iх прыёму на належным узроўнi. — Хто з замежнiкаў да якой справы праяўляе большую цiкавасць? — удакладнiлi мы ў Сцяпана Мiкалаевiча Бамбiзы. — Кажуць, што самыя заўзятыя паляўнiчыя — немцы... — Немцы пераважна палююць на буйнога звера. Iтальянцы i французы таксама паляванне любяць. Увогуле, кожны прыязджае са сваiмi мэтамi — хто проста адпачыць у кампанii сяброў, паветрам свежым падыхаць, хто на рыбалку, хто па грыбы i ягады ў лес пахадзiць, хто на экскурсii... Заказы на турыстычныя аб’екты Нацыянальнага парку "Прыпяцкi" прыходзяць i зiмой, напрыклад, на Новы год усе нумары ў гасцiнiчных комплексах i гасцявых домiках выкупленыя за некалькi месяцаў наперад. Аднак самы вялiкi паток турыстаў усё ж прыпадае на лета: з 1 чэрвеня пачынаецца сезон масавай рыбалкi, дый водпуск многiя плануюць менавiта на летнiя месяцы. Восенню iдзе сезон палявання на буйнога звера — па аленяў i казуль прыязджаюць замежныя паляўнiчыя з Германii, Аўстрыi, Францыi. Прыбалты i беларусы аддаюць перавагу вясноваму паляванню на птушку — глушцоў, качак, гусей, вальдшнепаў. Так, з кожным годам колькасць жадаючых наведаць парк расце — адпаведна, развiваецца i iнфраструктура. Цяпер гасцей прымаюць у турыстычных комплексах "Ляскавiчы" i "Хлупiнская Буда", у гасцiнiчным домiку ў Тураве, гасцявых домiках паляўнiчага i рыбалова. Налета ў цэнтры Ляскавiчаў запланавана адкрыць яшчэ адну гасцiнiцу на 56 месцаў — прычым не проста камфортную, а ў катэгорыi "3 зоркi" — з шыкоўным рэстаранам, з боўлiнгам i бiльярдам, Iнтэрнэт-кафе i басейнам. Гасцiнiца гэтая, да слова, ужо ўзводзiцца, гэтаксама як i яшчэ некалькi iндывiдуальных домiкаў, а да яе адмыслова пракапаная з Прыпяцi штучная затока, так што рака будзе плёскацца лiтаральна ля самых прыступак новага атэля. Пажадаюць госцi — сядуць у цеплаход i адправяцца на рачную прагулку, захочуць — пройдуцца пешшу па прыгожых зялёных алеях, вывучаць вясковы каларыт. А вывучаць ужо зараз ёсць што: у адпаведнасцi з дзяржаўнай праграмай адраджэння вёскi ў Ляскавiчах поўным ходам развiваецца аграгарадок. Прычым новыя хаты будуюцца не дзесьцi наводшыбе, а якраз у цэнтры — на месцы пакiнутых i занядбаных дамоў, якiя раней зусiм не ўпрыгожвалi вясковых вулiц. Дый тыя не проста бяздумна зносяцца, а выкупляюцца ў гаспадароў, якiя часта тут не жывуць. Што хаваць, быў час, калi сельскавытворчыя гаспадаркi практычна развальвалiся — у прамым i пераносным сэнсе, а былыя супрацоўнiкi збягалi з вёскi ў горад. Дык вось цяпер наадварот, многiя, пачуўшы, што СВК "Ляскавiчы" цвёрда стаiць на нагах i што толькi летась для сваiх супрацоўнiкаў выдзелена 37 дамоў, выказваюць жаданне вярнуцца! Чаму б i не, калi новабудоўлi паўстаюць дзесяткамi — акуратныя домiкi i адмiнiстрацыйныя карпусы, Дом экалагiчнай асветы, вялiкi стадыён. А яркi, нiбы цацачны дзiцячы садок, абноўлены да непазнавальнасцi Дом культуры, акуратная школа, сiмпатычная крама, бальнiца, пошта i нават вялiкае аддзяленне банка — усё гэта ўжо ёсць, жыве, працуе. I выглядае цалкам арганiчна, калi за дзвесце метраў ад цэнтра ў мiры i згодзе суседнiчаюць вясковыя хацiны i паралельна iм — цэлыя калонii беларускiх "птушак шчасця", буслоў. Няма патрэбы доўга распавядаць прыезджым аб прыязнасцi i гасцiннасцi палешукоў, калi аб гэтым так пераканаўча сведчыць сама атмасфера. Гiсторыя з геаграфiяй Акрамя прыроднага i вясковага, у тутэйшых мясцiнах адчуваецца яшчэ iншы каларыт — гiстарычны. I гаворка не толькi пра старажытны Тураў, якi сам па сабе — пярлiна беларускай культуры. Навакольным вёскам таксама ёсць пра што прыгадаць i чым пахвалiцца. Скажам, яшчэ ў пачатку мiнулага стагоддзя ў вёсцы Брынёў стаяў маёнтак паноў Кiневiчаў, якiя далi гаспадарцы другое жыццё — да месцаў торфаздабычы падвялi чыгуначныя веткi, адкрылi цагельню, лесапiльны завод i фанерную фабрыку, бровар. Працаваць на прадпрыемствах запрасiлi спецыялiстаў з усёй Еўропы. Калi прыйшлi бальшавiкi, апошнi з Кiневiчаў з’ехаў з сям’ёй на Захад, але i там не згубiўся — быў рэктарам Варшаўскага ўнiверсiтэта, выдаў у Польшчы паводле летапiсных звестак кнiгi "Над Прыпяццю" i "Дарашэвiчы". Вёску Дарашэвiчы, мiж iншым, у кнiзе называлi нi больш нi менш, як "аазiсам еўрапейскай культуры". Адрадзiць яе ў гэтым званнi — магчыма гэтая звышзадача будзе вырашаная з рэканструкцыяй маёнтка Кiневiчаў. Яго аднаўленне i стварэнне цэлага музейнага комплексу ў Ляскавiчах разглядаюць на перспектыву. Не менш цiкавага i ў гiсторыi самiх Ляскавiчаў (калi на тое пайшло, то Лескавiчаў — ад рэчкi Леска, якая зараз сталася малым прытокам велiчнай Прыпяцi) ды iншых навакольных вёсак. Узяць хоць бы Серп i Молат, што за пару кiламетраў ад Ляскавiчаў. Думаеце, савецкая спадчына? Толькi напалову. Молат — вёска больш старая, засталася яна яшчэ з тых часоў, калi тут гаспадарылi Кiневiчы, а iмя атрымала ад чэшскiх перасяленцаў-рабочых, што працавалi ў паноў на прадпрыемстве. А калi ўзяцца пералiчваць усе паданнi i гiстарычныя звесткi, усiх славутых ураджэнцаў навакольных вёсак, усе паэтычныя прысвячэннi Прыпяцкаму Палессю — цэлага тыдня будзе мала... На "Ланi" па Прыпяцi Зрэшты, чаму абавязкова на "Ланi". Можна на "Ласi" цi "Зубры". Можна нават у кампанii "Кiрыла Тураўскага". Бо ўсё гэта — прагулачныя цеплаходы, прызначаныя для рачных экскурсiй групамi ад 10 да 40—50 чалавек. Калi вы больш схiльныя да вандравання ў адзiноце цi проста прыехалi адпачыць зусiм малой колькасцю сяброў цi родных — калi ласка, да паслуг маторка або вёсельная лодка. Адплылi сабе ад галоўнай прыстанi, дзе ўсiх сустракае i праводзiць казачны стары з невадам i залатой рыбкай (праўда, без бабкi) — i на прастор, на шырокi прастор! Птушкi ў пойменных дубравах зусiм не баяцца чалавека, паводзяць сябе, як дома. Уласна кажучы, яны i ёсць дома — гэта мы ў гасцях, нават, хутчэй у музеi пад адкрытым небам. Тут, у запаведнай зоне, нiхто не наводзiць штучнай прыгажосцi, не "акультурвае" залiўных лугоў i дрымучых зараснiкаў, якiя нараджаюцца, сталеюць, жывуць i памiраюць па законах прыроды, некранутыя чалавечай рукой. Мабыць, таму мудрагелiстыя фiгуры, утвораныя стваламi сухiх, але магутных яшчэ дубоў, выглядаюць у шмат разоў больш прывабнымi, чым прыдумаў бы якi ландшафтны архiтэктар. Таму салаўi, не змаўкаючы, выдаюць залiвiстыя трэлi — для кожнай "сяброўкi", мiж iншым, гучыць свая непаўторная песня. Таму найрэдкiя чорныя буслы без боязi пакiдаюць гнёзды, цiкаўна разглядаючы прышэльцаў-турыстаў, а арлан-белахвост дык i зусiм ледзь удастойвае нас увагi — з вышынi кроны дрэва выглядвае рыбу. Тут сапраўдны рай для арнiтолагаў. Па дарозе мы якраз сустракаем цеплаход з брытанскiмi турыстамi, якiя прыехалi ў экалагiчны тур — вывучаюць i фатаграфуюць рэдкiя вiды соваў. "Як уражаннi?" — па-гаспадарску заклапочаны Сцяпан Мiкалаевiч. "Wоndеrful! Цудоўна!" — радуюцца, як дзецi, пажылыя англiчане. Дарэчы, у Нацыянальным парку налета вельмi хочуць набыць яшчэ два цеплаходы, прычым як мiнiмум адзiн — трохпалубны, класа люкс, з VIР-каютамi, кафэ-барам, басейнам — прыдатны i для прагулак, i для ўрачыстасцяў, i для працяглых вандровак. Яшчэ прыглядаюцца да прагулачных яхтаў — словам, усе запыты i густы гасцей улiчваюць. Беларускае сафары Звычайна пад сафары (слова паходзiць з мовы суахiлi i абазначае "паездка, падарожжа") разумеюць асобны вiд экзатычных (радзей — экстрэмальных) тураў з так званым "паглыбленнем у прыроду", дзе кантакты чалавека з жывёльным i раслiнным светам не абмяжоўваюцца аранжарэйнымi градамi i рашоткамi вальераў. У ХIХ стагоддзi сафары заключалiся ў паляваннi еўрапейцаў на буйных драпежных звяроў — львоў, сланоў, насарогаў i г.д. Значна пазней з’явiлiся iншыя вiды — падводнае, начное, фотасафары. Звычайна сафары-туры праходзяць у Афрыцы — Кенii, Зiмбабве, Танзанii, часам у iншых экзатычных краiнах. Але каб у Беларусi? Здавалася б, чаго мы (а тым больш замежнiкi) тут не бачылi, лася, дзiка цi зайца? Такога — паверце — не бачылi. Беларускае сафары, пляцоўка для якога зараз рыхтуецца ў Нацыянальным парку "Прыпяцкi", мяркуецца афiцыйна адкрыць у наступным турыстычным сезоне — якраз да 40-гадовага юбiлею парку. Але нам пашанцавала першымi з турыстаў i тым больш журналiстаў трапiць на гэтую, пакуль што закрытую для наведвальнiкаў, тэрыторыю. Каля 4000 гектараў, агароджаных сеткай. Сiстэма дарог для сафары — не асфальтавых, зразумела, а гравiйных, прыдатных як для жывёл, так i для машын. Разгалiнаваная сiстэма падкормачных пляцовак з саланцамi i яслямi для розных вiдаў жывёл. У сафары-парк завезлi для адаптацыi 15 зуброў, 20 ласёў, 500 кабаноў, 300 аленяў, 60 казуляў i 30 ланяў. Усе яны там абжываюцца i размнажаюцца, а спецыяльна навучаныя людзi выконваюць функцыi ветэрынарных урачоў, селекцыянераў, даглядчыкаў, леснiкоў i бiятэхнiкаў. У будучым сярод iх жа прызначаць 5 гiдаў i егераў для арганiзаваных груп. Плануецца прывозiць сюды наведвальнiкаў на спецыяльным транспарце агульнай умяшчальнасцю да 55 чалавек, прычым усе турысты будуць праходзiць iнструктаж па правiлах бяспекi падчас сафары. — Сцяпан Мiкалаевiч, адкуль узялася "афрыканская" iдэя на беларускай зямлi — вы пераймалi ў кагосьцi вопыт? — Вопыт утрымання жывёл у падобных паляўнiчых вальерах ёсць у некалькiх краiнах. Я падгледзеў яго ў Аўстрыi, ва ўгоддзях знакамiтых князёў Эстэрхазi. Гэта, бадай, самы знакамiты i багаты княжы род у Еўропе. Дык вось у iх ужо 300 гадоў iснуе ўласнае паляўнiчае ўладанне, аднак чужынцаў туды не пускалi, а рускiх увогуле ненавiдзелi. Гадоў пяць таму апошнi Эстэрхазi памёр. А паколькi паляўнiчай гаспадаркай 40 гадоў кiраваў мой стары сябар, то мне, нарэшце, далi дазвол пазнаёмiцца з тым, як гэта ўсё арганiзавана. Адтуль, дарэчы, мы i прывезлi аленяў, а яшчэ з Польшчы i Венгрыi. Саму мадэль сумяшчэння нацыянальнага парку — прыродаахоўнай тэрыторыi i лесапаляўнiчай гаспадаркi некалi ўзялi з Амерыкi, арганiзацыю палявання — з Iталii. Пакуль што тэрыторыя сафары-парку добраўпарадкоўваецца: паабапал дарогi крыху прарэджваюцца лесапалоскi, пракладваюцца спецыяльныя каналы, асобныя ўчасткi наўмысна забалочваюцца, расчышчаецца месца для палёў, якiх будзе каля 800 га. Рыхтуецца пляцоўка для адпачынку, дзе наведвальнiкi змогуць адпачыць i перакусiць, але разам з тым будуць добра вiдаць адкрытыя палi, на якiх зараз высяваюцца кармавыя травы, каб прывабiць i прывучыць жывёлу тут пасвiцца. Таксама пакрысе будзе мяняцца агароджа сафары-парку — яе зробяць больш трывалай i шчыльнай, каб не зламала плоту ўпаўшае дрэва, каб на тэрыторыю не трапiлi, скажам, ваўкi, а цiкаўныя падлеткi-аленi i казулi, наадварот, не спрабавалi выскачыць цераз плот. Ну i каб чалавек не палохаў лясных насельнiкаў дарма, натуральна — не сакрэт, што ёсць у нас "турысты", здольныя залезцi з фотаапаратам якраз туды, дзе пабочным хадзiць забаронена. Правяраць, цi ўсё ў парадку, цi не парушаюць спакою няпрошаныя вiзiцёры, у тым лiку браканьеры, будзе егерская служба — уздоўж агароджы пракладзена так званая "кантрольная паласа", на якой добра адбiваюцца ўсе сляды. Iншых агароджаў, акрамя вонкавай, у якой толькi дзве пары варотаў — для ўезду i выезду, — не будзе. Нi рашотак, нi вальераў, нi загонаў. I ў гэтым галоўнае хараство i адметнасць сафары-парку. Лёгка адчуваць сябе вянцом прыроды, гледзячы тэлеканал "Аnimаl Рlаnеt", дзе нават кракадзiлы здаюцца надзiманымi цацкамi. Або пакармiць праз адтулiны ў рашотцы козачку ў заапарку. Зусiм iншая справа — убачыць у 15—20 метрах ад сябе прыгажуна-аленя або зарослага чорнай поўсцю дзiка. I пры гэтым ведаць (а калi не ведаеце, экскурсаводы раскажуць), што гэта зусiм не плюшавыя лялькi, а жывыя, магутныя, амаль у чалавечы рост вышынёй, дзiкiя жывёлiны, вага якiх можа дасягаць 250 кг. Або выпадкова заўважыць бабровую плацiну, а потым, калi вельмi пашанцуе, i яе гаспадара... Адчуваннi ад падобнай сустрэчы немагчыма перадаць словамi, але, напэўна, менавiта яны, гэтак жа як непаўторныя ландшафты i сам дух авантуры, прыцягваюць жадаючых паўдзельнiчаць у сафары. Наша сафары атрымалася фотапаляўнiчым — мы толькi паспявалi захапляцца грацыёзнасцю ланяў, спрытам казуляў, працавiтасцю баброў... Волаты-зубры аказалiся самымi насцярожанымi i блiзка да сябе не падпусцiлi. Ды яшчэ свiнаматку з малымi парасяткамi ўдалося сустрэць толькi на зваротным шляху, ужо ў паўзмроку. Гаспадарыць i зберагаць — Разумееце, што ў нашай справе самае галоўнае? — разважае Сцяпан Мiкалаевiч Бамбiза. — Комплексны падыход. Можна i трэба сумяшчаць ахову прыроды з разумным гаспадараннем, развiццём паляўнiчай справы i турызму. Паляванне, заўважым, у Нацыянальным парку iдзе не адвольнае, а селекцыйнае — на канкрэтна вызначаных асобiн i канкрэтную iх колькасць, каб зберагчы пагалоўе. Бо ў пагонi за прыбыткам (а трафеi аленя, якiя па еўрапейскiх крытэрыях заслугоўваюць медалёў, "цягнуць" на 8—10 тысяч еўра) можна нанесцi статку значную шкоду. У парку ж, напрыклад, у год будзе праводзiцца ўсяго 3 загонныя паляваннi на дзiкоў з гарантаваным адстрэлам 100—150 галоў. Другое пытанне — адрэгулявалi колькасць жывёл, правялi паляванне, раздалi трафеi, а куды падзець гару мяса? Вось чаму ў "Прыпяцкiм" ужо задумваюцца над яго перапрацоўкай i выпускам кiлбас, тушонкi i г.д. Гэта i рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, i дадатковыя грошы на развiццё таго ж парку. А яны вельмi патрэбныя. Летам 2009 года, якраз да юбiлею, мяркуецца адкрыць i сафары, i новыя гасцiнiцы, ды iншыя турыстычныя аб’екты. Напрыклад, на беразе штучнага возера паўстане новы будынак Музея прыроды, у якiм будуць панарамна прадстаўлены ўсе прыродныя комплексы Нацыянальнага парку з усiмi насельнiкамi. Яшчэ адзiн праект — Дом экалагiчнай асветы, адно крыло якога цалкам зойме навука (даследчыя лабараторыi, фонды), а ў другiм знойдзецца месца i для лекцыйных залаў, i для афiцыйных пасяджэнняў, i для экспазiцый, i для кiёскаў з сувенiрнай прадукцыяй, i для кафэ. "Думаю, дзякуючы падтрымцы Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта ўсё давядзём да ладу. Прыйшоў час навесцi парадак i на вёсцы. Iнiцыятыва, натуральна, павiнна iсцi знiзу, але такая падтрымка нам абсалютна неабходная. Тым больш, нацыянальныя паркi цяпер запатрабаваныя як у замежных турыстаў, так i ў самiх беларусаў — людзi пачынаюць цанiць сваё прыроднае багацце", — адзначае генеральны дырэктар.Турысту на заметку * Перш чым адправiцца ў "Прыпяцкi", вырашыце для сябе, што хацелася б паглядзець у першую чаргу — бо з аднаго разу абсягнуць неабсяжнае нерэальна. Сем’ям з дзецьмi будуць цiкавыя 1—2-дзённыя туры з экалагiчнымi сцежкамi, экскурсiямi ў музей прыроды, паходам да Цар-дуба, знаёмствам з гiстарычнай i культурнай спадчынай, традыцыямi i рамёствамi старажытнага Турава. Сяброўскiя кампанii часцей выбiраюць рыбалоўныя туры на шчуку, ляшча, сома — з арганiзацыяй пiкнiкоў на прыродзе, з юшкай ды шашлыкамi. Замежныя госцi з задавальненнем удзельнiчаюць у спецыялiзаваных экалагiчных турах працягласцю да 10 дзён, цягам якi можна ўбачыць 120—140 вiдаў птушак. * Калi вы аддасце перавагу паляванню, не забывайцеся, што для розных вiдаў жывёл i птушак усталяваны свае тэрмiны: паляванне на гусей, глушцоў, цецерукоў, вальдшнепаў, качароў дазволенае ўвесну (да 10 мая), казуляў, дзiкоў пераследуюць з мая па верасень, вадаплаўную дзiчыну i курапатак страляюць у жнiўнi—лiстападзе, пушнога звера — у лiстападзе—студзенi. Пры тым заказы на паляўнiчыя туры трэба афармляць сама меней за 25 дзён да заезду. * На памяць аб знаходжаннi ў Нацыянальным парку можна набыць сувенiрную прадукцыю з керамiкi, лазы, саломкi, шкла i дрэва. Не ўпусцiце магчымасць таксама сфатаграфавацца не толькi на фоне прыроды, але i з шэдэўрамi разьбярства, якiх у "Прыпяцкiм" вялiкая колькасць. * На час паездкi забудзьцеся на дыету. Вытрымаць яе будзе практычна немагчыма, бо ў руках кухараў "Прыпяцкага" нават звычайны амлет ператвараецца ў вытанчаны ласунак для гурманаў, а адцягнуць едакоў ад традыцыйных беларускiх страў можна хiба што за вушы. Так што — смачна есцi, i добра адпачыць! Алена ДАЎЖАНОК, Вiкторыя ЦЕЛЯШУК, Марыя ЖЫЛIНСКАЯ (фота).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, цi не кожны з нас марыць пабываць у экзатычнай краiне — узняцца на Кiлiманджара цi спусцiцца ў глыбiнi Цiхага акiяна, пераадолець Сахару цi п |
|