21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Станаўленне

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Станаўленне Беларускае войска стваралася не на пустым месцы, а выйшла з Савецкай Арміi, якая ў свой час распалася на часткi. Вось адна з частак той армii i стала войскам суверэннай Беларусi. І хоць савецкiя традыцыi яшчэ даволi моцныя ў нашым войску, тым не менш яно ўжо мяняецца. Справа ў тым, што Савецкая Армiя была шматнацыянальнай i перад ёй стаялi глабальныя задачы. Савецкi салдат рыхтаваўся выканаць свой iнтэрнацыянальны абавязак у любым рэгiёне планеты. Гэтага ўжо няма i напэўна беларускае войска павiнна мець сваю аснову i выпрацоўваць традыцыi. Напрыклад, годнасць вайскоўца, гонар за Айчыну, пачуццё справядлiвасцi..., тое што звязана з этычна-маральнымi якасцямi, бо ад iх у вялiкай ступенi залежыць баявая падрыхтоўка салдатаў, iх духоўны стан.

Убачыў, што ў часцi чытаюць "Звязду", а гэта першая прыкмета, што тут ведаюць, адкуль яны родам ды пра гэта напамiнаюць i iншыя факты.

I ўсё ж, што ўяўляе сабой беларускi салдат? Чым ён адрознiваецца ад савецкага? Адказы шукаў, наведаўшы 50-ю асобную гвардзейскую Данецкую двойчы Чырванасцяжную ордэнаў Суворава i Кутузава II ступенi механiзаваную брыгаду — адну з самых праслаўленых на Брэстчыне.

— Найперш змянiлася сiтуацыя ў цэлым. Некалi савецкi салдат, як правiла, служыў далёка ад свайго дома, часта за тысячы кiламетраў, а сёння мы ў сваю брыгаду набiраем з Брэстчыны, галоўным чынам з Баранавiцкага, Ляхавiцкага, Ганцавiцкага цi Столiнскага раёнаў. А гэта значыць, што салдаты праходзяць службу на вачах у родных, што дысцыплiнуе. I беларускiя салдаты вылучаюцца сваёй сумленнасцю i жаданнем павысiць прафесiйны ўзровень. А тое, што яны працавiтыя, то i казаць не трэба. Самы вялiкi праступак у нас — гэта спазненне са звальнення. Дзесьцi каля 90 працэнтаў дэмабiлiзаваных пакiдаюць брыгаду з падзякай ад камандавання, — заявiў камандзiр 50-й брыгады Уладзiмiр Грышчук.

— А можа, для вашай праслаўленай часцi асаблiвы кантынгент падбiраецца?

— Сёння з наборам праблемы няма. I з прызыўнiкоў можна выбраць найбольш дастойных. Праводзiм з iмi размовы, праглядаем асабiстыя справы, сустракаемся з бацькамi, наводзiм даведкi праз школу i мiлiцыю. Дарэчы, калi прызыўнiк меў праблемы з законам, то ў войска ўжо не трапiць.

— Уладзiмiр Антонавiч, атмасфера ў часцi ў многiм залежыць ад афiцэраў. А цi ўсiм яны забяспечаны, напрыклад, жыллём?

— У ваенным гарадку наша часць самая вялiкая i 40 працэнтаў афiцэраў i прапаршчыкаў не маюць кватэр — гэта ў асноўным маладыя афiцэры. Хоць жыллём яны i забяспечаны — жывуць у iнтэрнатах. Той, хто здымае прыватную кватэру, атрымлiвае кампенсацыю. Неўзабаве для брыгады будзе будавацца кааператыўны дом. Спiсы ўжо складзеныя i чакаем, калi гораду Мiнiстэрства абароны перадасць зямлю адной вайсковай часцi. Адзначу, што Указ Прэзiдэнта № 195 ад 3 красавiка 2008 года "Аб iльготах для ваеннаслужачых" спрашчае сiтуацыю з набыццём жылля.

Пакуль мы размаўлялi, у кабiнет заходзiлi афiцэры i мне падалося, што Грышчук — камандзiр празмерна строгi з падначаленымi.

— А тут як выходзiць. Адзiн разумее з паўслова, а з другiм трэба i павысiць голас, — пачуў у адказ.

Сапраўды, у войску свае законы i статут, але мяне найперш цiкавiла: што ў брыгадзе фармiруе маральныя якасцi салдатаў, на якiм грунце iдзе станаўленне светапогляду беларускага вайскоўца?

У бiблiятэцы часцi сутыкнуўся з групай навучэнцаў Новамышскага сельскага прафесiйна-тэхнiчнага каледжа, якiя ў брыгадзе частыя госцi. Многiя з iх прыйдуць служыць сюды i ўжо не будуць тут чужымi.

Не забываюць вайсковую часць i кадэты з Ястрамбельскай школы-iнтэрната. А што датычыцца бiблiятэкi, то яна адна з лепшых i нездарма займае першае месца. Не будзе перабольшаннем, калi скажу, што найперш тут заслуга загадчыцы бiблiятэкi Ларысы Лёлiнай. Вось руская жанчына, а здолела зрабiць у бiблiятэцы экспазiцыю старадаўнiх рэчаў народнага быту Беларусi. Сапраўдныя музейныя экспанаты жанчына сабрала сама. А на палiцах стаяць салiдныя беларускiя энцыклапедычныя выданнi, i нават для "Беларусаў" Яўхiма Карскага месца знайшлося.

— Калi мы прыехалi ў Беларусь, муж мой ваенны, то пачуўшы ўпершыню беларускую мову, я зразумела, што са славянскiх яна самая чыстая. Памятаю, як мая бабуля гаварыла: "Птушкi прыляцелi", "там на заплоце"..., а гэта ж Цвярская вобласць. Значыць, некранутая часам славянская мова захавалася на Беларусi, — сказала Ларыса Паўлаўна. Яна i не ведала, што паўтарыла выказванне наконт беларускай мовы Адама Мiцкевiча, якi адзначыў гэта ў адной сваёй парыжскай лекцыi. Адсюль i цiкавасць да ўсяго беларускага.

У брыгадзе служыць 31 жанчына i сярод iх Вольга Чупыра. Яна адказвае за iнфармацыйна-прапагандысцкую работу. Я даведаўся, што Вольга нават пiша невялiкiя нататкi па-беларуску. Значыць у чалавека ёсць патрэбнасць у гэтым.

Разглядаючы здымкi, на якiх сем’i афiцэраў разам з салдатамi сфатаграфаваныя на фоне Мiрскага замка, у Нясвiжы, Навагрудку, падумаў, што якое дыханне ў чалавека — такое i жыццё.

Iдэалогiя — рэч далiкатная, i калi ёю займаюцца людзi невыпадковыя i нераўнадушныя, то можна мець станоўчы вынiк.

* * *

Як ужо гаварылася, беларускае войска нарадзiлася ў Савецкiм Саюзе, якi ў свой час разбурыў старую Расiю (царскую цi iмперскую). I адносiны да сваёй папярэднiцы ў былым Саюзе былi класавыя — варожыя да дваранства i расiйскай элiты ў цэлым.

У расiйскай найноўшай гiстарыяграфii iснуе некалькi поглядаў на мiнулае. Адны да савецкага перыяду ставяцца негатыўна, а царскi бачаць толькi ў светлых танах, другiя ж хацелi б гэтыя перыяды ў гiсторыi сваёй краiны прымiрыць, а трэцiя... Але як у гэтыя канцэпцыi ўпiсаць гiсторыю Беларусi, бо яна ў нас усё ж свая?

Пра Трышынскiя могiлкi ў Брэсце абласная прэса пiсала неаднаразова. Напомню, што там пахаваныя высокапастаўленыя царскiя саноўнiкi, генералы, тытулаваныя асобы. Аўтар тых артыкулаў хацеў, каб магiлы былi прыведзены ў парадак, а лiтыя i мармуровыя надмагiллi адрэстаўраваныя. Пазiцыя нармальная, але калi на могiлкi прыводзяць удзельнiкаў нахiмаўска-сувораўскага клуба не толькi для ўпарадкавання магiл, але i з мэтай патрыятычнага выхавання, то ўзнiкае пытанне. Там ляжаць не змагары за Беларусь, як гэта можна сказаць пра воiнаў Вялiкай Айчыннай, а тыя, хто нават не мог дапусцiць думкi, што будзе суверэнная Беларусь. Менавiта пра гэта я i спытаў у аўтара вышэйпрыведзеных радкоў. Ён сказаў, што генерал яго найперш цiкавiць як чалавек: яго адносiны да сям’i, з падначаленымi... Магчыма, гэта i так...

Праблемы iснуюць, але час усё перамеле i паставiць на сваё месца.

...Калi вяртаўся з часцi з намеснiкам камандзiра брыгады па iдэалогii Аляксандрам Гурыным, спытаў: "А што такое для нашага афiцэра Айчына?"

— Беларусь! — адказаў падпалкоўнiк.

Коратка i ясна.

Сымон Свiстуновiч. 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускае войска стваралася не на пустым месцы, а выйшла з Савецкай Арміi, якая ў свой час распалася на часткi. Вось адна з частак той армii i стала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика