21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У чарзе на кватэру беларусам давядзецца стаяць больш за 24 гады

26.08.2009 10:42 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пачатак году ў Беларусі тых, хто мае патрэбу палепшыць жыльлёвыя ўмовы, было зарэгістравана 717,5 тысяч. Паводле падлікаў Міністэрства статыстыкі й аналізу, гэта на 94,4 тысячы больш, чым год таму.

Статыстыка паказвае, што 22% грамадзянаў стаялі на ўліку больш за 10 гадоў.

З агульнай колькасьці грамдзаянаў, што стаяць на ўліку, 47% складаюць маладыя сем'і.

Намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Товарищ”, лідэр беларускіх камсамольцаў Зьміцер Яненка.

Яненка: Я сам у такім становішчы. Прыехаў у Менск з Салігорску, тут працую. Ня маю кватэры. А галоўнае, няма ніякіх пэрспэктываў.

Што маецца на ўвазе ў цяперашніх умовах стаяць у чарзе?

Яненка: Гэта з савецкіх часоў засталося. Людзям здаецца, што жытло будзе дарам. Але такога жытла ўжо няма.

Відаць, вядзецца пра льготны крэдыт?

Яненка: Так. Але нават пры льготным крэдыце за гэтую кватэру могуць расплочвацца і бацькі, і дзеці. Дзяржава не зацікаўленая, каб маладые сем’і атрымлівалі крэдыты й будавалі жытло. Кіраўнікі забясьпечваюць сваіх дзяцей.

А вы спрабвалі вырашыць праблему?

Яненка: Спрабаваў, нават зайшоў у банк. Калі спыталі пра заробак, каб вызначыць крэдытаздольнасьць, і прапанавалі адпаведны крэдыт, было сьмешна, бо нават на балькон бы не хапіла.

У мінулым годзе атрымалі жытло 38 з паловаю тысячы жыхароў Беларусі, або толькі 6,2% усіх, хто стаяў на чарзе. Але ўсё ж колькасьць навасёлаў павялічылася ў параўнаньні з 2006 годам на 13%.

Тым часам у Польшчы, напрыклад, ніхто ў чарзе не стаіць, на льготныя крэдыты не спадзяецца й нічога не чакае. Маладым таксама пераважна няма дзе жыць, але здымаць кватэру нявыгадна. Лепш узяць крэдыт ды купіць сваю. І за 40 гадоў крэдыт нясьпешна сплаціць, не ствараючы сабе асаблівых абмежаваньняў. Адно што давядзецца працаваць, але праца аплочваецца.

У Беларусі чакаць пакуль падыдзе чарга даводзіцца ўсё больш і больш. У 1990 годзе сярдні час знаходжаньня ў сьпсе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, складаў 7 з паловаю гадоў, а ў 2007 годзе ён расьцягнуўся ўжо на больш чым 18. Але гэта калі лічыць усіх разам - і тых, хто жыве ў вёсцы (у аграгарадках, напрыклад), і тых, хто ў горадзе. А калі толькі гараджанаў, дык яны правядуць у чарзе, калі тая будзе рухацца такімі ж тэмпамі, больш за 24 гады.

Ганна Гарачка





Первоисточник: Польскае радыё для замежжа
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак году ў Беларусі тых, хто мае патрэбу палепшыць жыльлёвыя ўмовы, было зарэгістравана 717,5 тысяч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика