Бернд Штанге: "Нічыя з Германіяй? Выдатны вынiк!"
Бернд Штанге: "Нічыя з Германіяй? Выдатны вынiк!"
Сёння ў Кайзерслаўтэрне беларуская зборная па футболе правядзе таварыскi матч з камандай Германii. Галоўны трэнер нашай каманды Бернд Штанге на прэс-канферэнцыi ў Руйце заявiў, што нiчыя ў гэтым матчы была б выдатным вынiкам. "Мы пастараемся паказаць добрую гульню. Мы будзем добрым спарынг-партнёрам. Беларусь заўсёды выйгравала, калi рыхтавалася ў Руйце", — цытуюць Б. Штанге на сайце Нямецкага футбольнага саюза. Да матча з беларусамi рыхтуецца 26 iгракоў зборнай Германii. Па вынiках сустрэчы галоўны трэнер каманды Йоахiм Лёў назаве прозвiшчы 23 футбалiстаў, якiя накiруюцца на чэрвеньскi чэмпiянат Еўропы. Паводле дадзеных на 25 мая, не прададзена дзве тысячы бiлетаў на матч (умяшчальнасць стадыёна ў Кайзерслаўтэрне 47.258 гледачоў). Сваiмi меркаваннямi наконт матча напярэдаднi падзялiлiся нападаючы Вiталь Радзiвонаў i капiтан каманды Аляксандр Глеб. Вiталь Радзiвонаў: — Цiкава праверыць свае сiлы на ўзроўнi такой каманды. I, зразумела, што мне хацелася б паўдзельнiчаць у матчы такога рангу. Магчыма, у пачатку сезона я гуляў не вельмi, але зараз паступова набiраю форму. З часам, думаю, усё наладзiцца. Зборная Германii — адна з лепшых каманд свету. Дагэтуль гуляць супраць такiх футбалiстаў, як абаронцы каманды Германii, мне даводзiлася хiба што на прыстаўцы... Аляксандр Глеб: — Матч з Германiяй для мяне зараз самы важны. Лiчу, што такога сапернiка ў нашай зборнай яшчэ не было. Я спадзяюся, што зборная пакажа сябе з лепшага боку, i надалей такiя каманды, як Германiя, Iталiя, Англiя будуць запрашаць нас на таварыскiя гульнi. Гэта было б выдатна! Свой сезон не лiчу закончаным, пакуль не згуляю гэты паядынак. I я да яго рыхтаваўся. Толькi пасля — на адпачынак. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Кайзерслаўтэрне беларуская зборная па футболе правядзе таварыскi матч з камандай Германii. Галоўны трэнер нашай каманды Бернд Штанге на прэс-к |
|