Загінулi пасажыры "Фольксвагена"
Загінулi пасажыры "Фольксвагена"
Буйное дарожна-транспартнае здарэнне, у якiм загiнулi чацвёра чалавек, у мiнулую суботу адбылося на дарозе паблiзу гарадскога пасёлка Плешчанiцы. Каля паловы адзiнаццатай ранiцы вадзiцель грузавога аўтамабiля "МАН" выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнуўся з "Фольксвагенам", якiм кiраваў 20-гадовы мiнчанiн. Для вадзiцеля апошняга аўтамабiля, а таксама трох яго пасажыраў — 54-гадовай мацi кiроўцы, 58-гадовай пенсiянеркi i 51-гадовага мужчыны — ДТЗ скончылася трагiчна. Яны загiнулi на месцы. Дзмiтрый СТАНКОВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйное дарожна-транспартнае здарэнне, у якiм загiнулi чацвёра чалавек, у мiнулую суботу адбылося на дарозе паблiзу гарадскога пасёлка Плешчанiцы. Кал
|
|