21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У рэгiёнах цэны ўтрымлiваюцца да апошняга

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рэгiёнах цэны ўтрымлiваюцца да апошняга

Калi ў сталiцы на другасным рынку жылля ўжо восем месяцаў тэндэнцыя на невялiкае, але пастаяннае патанненне кватэр, то ў абласных цэнтрах цэны на нерухомасць упарта стаяць на месцы. Аб тым, якiя змяненнi чакаюцца летам на гэтым сегменце рынку мы вырашылi даведацца ў кiраўнiкоў абласных дзяржаўных рыэлтарскiх кантор.

Рынак Брэстчыны "перагрэты" нелiквiднай прапановай

Самыя дарагiя кватэры сярод абласных цэнтраў на другасным рынку жылля зараз у Брэсце. Аднапакаёвыя кватэры тут каштуюць у сярэднiм ад 35 да 45 тысяч долараў. У таблiцы прапаноў толькi аднаго агенцтва нерухомасцi горада над Бугам колькасць варыянтаў аднапакаёвых кватэр на продаж дасягае сёння больш 100 аб’ектаў. Двухпакаёвыя стандартныя кватэры каштуюць ад 45 да 53 тысяч долараў. За апошнiя 4 месяцы самымi хуткiмi тэмпамi павялiчваецца колькасць менавiта двухпакаёвых кватэр на продаж, якiх зараз стала больш за 200 варыянтаў.

Кiраўнiк дзяржаўных рыэлтараў Брэста Анатоль Вайтовiч адзначае, што прыкметай гэтага веснавога сезона стала павелiчэнне колькасцi не зусiм якасных "двоек" на продаж. На рынак у вялiкай колькасцi павыкiдвалi кватэры на крайнiх паверхах пяцiпавярховых дамоў, невялiкiя "хрушчоўкi" цi жыллё з маленькiмi кухнямi. Яшчэ год таму на рынку было ў адначасовым продажы каля 30 двухпакаёвых кватэр, а зараз прапанова павялiчылася ў 6—7 разоў.

Сярэднi кошт трохпакаёвых кватэр вагаецца ў межах ад 65 да 70 тысяч долараў. Але па гэтаму вiду жылля прадаўцы рэальна могуць скiдваць ад 3 да 5 тысяч долараў. Так, днямi не вельмi слабенькая "тройка" ў Брэсце была прададзена ўсяго за 60 тысяч долараў. Сёння ў гэтым абласным цэнтры iдзе бадай сапраўдная барацьба за пакупнiкоў з рэальнымi грашыма. Часам пакупнiкi на працягу некалькiх тыдняў выбiраюць лепшыя варыянты, i адначасова скiдваюць цану.

Паводле iнфармацыi Анатоля Вайтовiча, цэны ў Брэсцкiм рэгiёне стабiлiзавалiся ўжо з пачатку года, аднак рэальнага патаннення  кватэр яшчэ не назiраецца. Сярэднi кошт квадратнага метра агульнай плошчы аднапакаёвых кватэр складае ад 1100 да 1150 долараў, двухпакаёвых — 1050 долараў, трохпакаёвак — каля 1000 долараў. Iстотнае памяншэнне попыту на другасным рынку жылля спадар Вайтовiч тлумачыць пашырэннем агульнага будаўнiцтва ў абласным цэнтры. Актыўна будуюцца кватэры для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, узводзяцца па камерцыйным кошце дамы. У камерцыйных панельных дамах гатовыя кватэры прапануюцца па кошту з разлiку да 1000 долараў за квадратны метр агульнай плошчы. Па сiстэме долевага будаўнiцтва квадратны метр жылля зараз каштуе каля 800—900 долараў.

Iснуе ў Брэсце i рынак элiтнага жылля. Так, не вельмi вялiкая па плошчы, але даволi якасная двухпакаёвая кватэра можа прадавацца ўжо за 110 тысяч долараў. Кошт квадратнага метра элiтнага жылля ў цэнтры горада ў новых дамах дасягае зараз 1600 долараў. Нядрэнны цэннiк маюць нават не вельмi шыкоўныя катэджы пад Брэстам, кошт якiх пачынаецца са 120—150 тысяч долараў. Элiтныя катэджы, дзе выкананы ландшафтны дызайн тэрыторый, каштуюць ужо ад 200 да 250 тысяч долараў.

У садаводчых таварыствах прадаюцца невялiкiя домiкi на 5 сотках зямлi за 10—11 тысяч долараў. Аднак сапраўды лiквiдныя пустыя ўчасткi ў такiх таварыствах плошчай каля 6 сотак каштуюць ужо каля 9—10 тысяч долараў. Звычайна сотка зямлi на стандартных участках прадаецца за тысячу долараў.

Анатоль Вайтовiч упэўнены, што ў блiжэйшы час сур’ёзнага патаннення жыллёвай нерухомасцi ў рэгiёне не адбудзецца, бо сёння, у параўнаннi з красавiком, назiраецца актывiзацыя пакупнiкоў. Разам з тым не iснуе i прычын для далейшага падаражэння жылля.

Попыт на жыллё ў Вiцебску павялiчваецца летам

Дырэктар дзяржаўнай рыэлтарскай службы на базе агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельным кадастры Вiцебска Уладзiмiр Кабанаў лiчыць, што цяпер у горадзе прапанова кватэр на продаж iстотна перавышае попыт. Таму цэны ў гэтым рэгiёне стабiлiзавалiся, пачынаючы са снежня 2007 года i зараз нават знiзiлiся, але амаль непрыкметна. Пры рэальных здзелках па аднапакаёвых кватэрах прадаўцы амаль заўсёды скiдваюць 2—3 тысячы долараў, па трохпакаёвых кватэрах такая скiдка можа дасягаць ужо 5—6 тысяч долараў. Зараз у Вiцебску аднапакаёвыя кватэры старой планiроўкi, з разраду "хрушчовак" i "маласямеек" з агульнай плошчай да 30 квадратных метраў, каштуюць 25—27 тысяч долараў. Гэта датычыцца дамоў у аддаленых раёнах горада. Кватэры новай планiроўкi блiжэй да цэнтра з агульнай плошчай ад 37 да 40 квадратных метраў i кухняй каля 10 "квадратаў" каштуюць ужо ў межах 40—45 тысяч долараў.

Iстотна адрознiваюцца па кошце i двухпакаёвыя кватэры. Невялiкiя "двойкi" агульнай плошчай каля 42—43 квадратных метраў i кухняй да 6 метраў прапануюцца за 32—35 тысяч долараў. Прасторныя двухпакаёвыя кватэры ў сучасных дамах спальных раёнаў i ў цэнтры каштуюць ужо да 55 тысяч долараў. Цэннiк трохпакаёвых кватэр у Вiцебску вагаецца ад 35 да 80 тысяч долараў.

Пабудавана ў гэтым абласным цэнтры i некалькi элiтных дамоў з асобымi камфортнымi ўмовамi пражывання, дзе прадугледжаныя падземныя гаражы, магазiны, цырульня i нават пральня. Кошт кватэр у такiх дамах на другасным рынку дасягае 100—150 тысяч долараў. Зараз у горадзе прадаецца самая дарагая чатырохпакаёвая кватэра за 154 тысячы долараў.

Эксперты рынку нерухомасцi Вiцебска адзначаюць, што ў iх рэгiёне ўвесну i зiмой другасны рынак жылля традыцыйна знаходзiцца ў рэжыме чакання. Пакупнiкi кватэр пачынаюць актывiзавацца менавiта летам, калi ў горад наведваецца вялiкая колькасць турыстаў менавiта на фестываль "Славянскi базар".

Таму гэтым летам у Вiцебску не чакаецца нейкага патаннення жыллёвай нерухомасцi, бо менавiта ў гэты час будзе назiрацца невялiкi ўсплёск актыўнасцi з боку расiйскiх патэнцыяльных пакупнiкоў i iншых гасцей фестывалю. Летам i восенню доля пакупнiкоў-расiян iстотна павялiчваецца, калi iмi ажыццяўляецца каля 20 працэнтаў ад агульнай колькасцi здзелак з жыллёвай нерухомасцю.

Невялiкiя прыватныя дамы на перыферыi Вiцебска каштуюць пачынаючы з 10 тысяч долараў, а вось шматузроўневыя сучасныя катэджы ў межах горада прадаюцца ўжо ад 150 да 300 тысяч долараў.

Прыкметай апошняга часу ў Вiцебску стала тое, што попыт на прыватныя домiкi i невялiкiя сучасныя катэджы павялiчваецца значна хутчэйшымi тэмпамi, чым на звычайныя стандартныя кватэры.

Пра сiтуацыю з цэнамi на жыллё ў iншых рэгiёнах краiны — у блiжэйшых нумарах.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi ў сталiцы на другасным рынку жылля ўжо восем месяцаў тэндэнцыя на невялiкае, але пастаяннае патанненне кватэр, то ў абласных цэнтрах цэны на неру
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика