Законапраект аб канфiскацыi транспарту за паўторнае ваджэнне ў нецвярозым стане будзе ўнесены ў парл
Законапраект аб канфiскацыi транспарту за паўторнае ваджэнне ў нецвярозым стане будзе ўнесены ў парламент у блiжэйшы час
Аб гэтым заявiў журналiстам мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў. Ён лiчыць не прынцыповым, захаваецца крымiнальная адказнасць за паўторнае ваджэнне на працягу года ў нецвярозым стане цi не. Галоўнае, на яго думку, каб заканадаўствам было ўстаноўлена адэкватнае пакаранне. Найбольш складаны момант у распрацоўцы законапраекта — стварэнне механiзму канфiскацыi аўтамабiляў. "Калi гэта машына належыць iншай асобе або дзяржаўным органам, то гэта самае складанае пытанне", — сказаў мiнiстр унутраных спраў. Стварэнне бальнай сiстэмы ацэнкi парушэнняў ПДР у Беларусi ў першую чаргу — выхаваўчая мера, паведамiў мiнiстр унутраных спраў Беларусi. Паводле яго слоў, няважна, якой сiстэмы прытрымлiвацца пры бальнай ацэнцы парушэнняў ПДР у Беларусi. Таксама не прынцыпова, колькi балаў будзе здымацца або налiчвацца, напрыклад, за перавышэнне хуткасці. "Гэта ў першую чаргу, выхаваўчая мера, таму што дастаткова шмат багатых людзей, якiя могуць сабе дазволiць аплачваць усе штрафы. Некаторыя нават прапаноўвалi нам загадзя аплачваць парушэннi ПДР", — сказаў Уладзiмiр Навумаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Законапраект аб канфiскацыi транспарту за паўторнае ваджэнне ў нецвярозым стане будзе ўнесены ў парл Аб гэтым заявiў журналiстам мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў. |
|